Iniciar sesión Registro
Anuncios
Tu espacio publicitario
Reserva este slot exclusivo para el periodo elegido.
Comprar publicidad →
Logotipo de la comunidad de telegram - Валанцёры Офіса 👍🏻
Añadido 14 jul. 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Número de suscriptores: 674
Fotos: 1,500
Videos: 25
Enlaces: 1,130
Descripción:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15

👥 Número de suscriptores

674
Promedio/Día:: 0
Promedio/Tiempo:: +1
Promedio/Mes:: +4

👁️ Vistas promedio por mensaje

585
Promedio/Día:: 288
Promedio/Tiempo:: 246
ERR: 86.8%

📊 Mensajes por Día

1.4
Último día: 2
Promedio semanal: 1.3
Promedio por día: 1.4

Historial de cambios de estado

Oficialmente no confirmado 2024-07-14

Muro

Estadísticas de telegram canal

🎓 Gaude Polonia – стыпендыяльная праграма для беларускіх творцаў: працуйце над сваім праектам у Польшчы разам з найлепшымі ментарамі!Программа Gaude Polonia была запушчана для ўмацавання культурных сувязей і пабудовы добрых адносін паміж Польшчай і яе суседзямі. Стыпендыя забяспечвае ўдзельнікам (-цам) фінансаванне шасцімесячнага знаходжання ў Польшчы і ментарства польскіх спецыялістаў у розных галінах культуры і мастацтва. У межах праграмы можна прадставіць фільм, літаратурны твор, музыку ці іншы праект. 🗓 Зараз ідзе набор на люты–ліпень 2026.🟢 Што прапануюць?— Стыпендыя 5000 злотых штомесяц.— Пражыванне і праца ў творчым асяроддзі.— Ментарства польскіх спецыялістаў (-к) у вашай галіне.🎨 Для каго?— Узрост да 40 (у выключных выпадках – да 45).— Вышэйшая адукацыя.— Досвед у сферы, звязанай з мастацтвам.Да заяўкі трэба дадаць праект, рэзюмэ, 2 рэкамендацыі і ілюстрацыйныя матэрыялы (партфоліа). Заяўкі – да 15 кастрычніка.✉️ Падаць заяўку можна толькі асабіста або па пошце.🔗 Падрабязнасці – па спасылцы.#магчымасці
Вынікі працы дэмсілаў, з якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы і беларускі і ці ёсць крызіс у дэмакратычным руху? Гэтыя пытанні цягам апошніх тыдняў абмяркоўвалі прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмсупольнасці. #Што_кажуць_дэмсілы📌 Ціханоўская: як пачыналася і працягваецца барацьбаУ інтэрв'ю ВВС (на англійскай мове) нацыянальная лідарка распавяла, як пачаўся яе шлях у палітыцы, як яе вымусілі пакінуць Беларусь і як яна – і беларускае грамадства – працягвае барацьбу, а таксама што матывуе яе не спыняцца.📌 Латушка: прыцягнуць рэжым да адказнасціНамеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка ў эфіры «Еўрарадыё» пракаментаваў візіт рэжыма ў Кітай, а таксама падзяліўся навінамі пра працэс прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.📌 Жыгар: карупцыя ўнутры рэжыма і хто не пад санкцыяміУ гутарцы на «жыццё-маліна» былы сілавік і ўдзельнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар расказаў пра сакрэтныя фінансавыя схемы рэжыма, імклівы кар’ерны ўзлёт некаторых чыноўнікаў і прычыны адсутнасці санкцый супраць некаторых відавочных прыхільнікаў рэжыма.📌 Ментусава і Львоўскі: пра дэмаграфічныя трэндыГендарная даследчыца Марына Ментусава і эканаміст Лев Львоўскі ў «Сварка-шоу» на DW абмеркавалі, чаму ў Беларусі ў 2024 годзе нарадзілася найменш дзяцей за гісторыю назіранняў, чаму жанчынам складана стаць маці, як рэпрэсіі ўплываюць на дэмаграфію і што дзяржава магла б зрабіць, каб выратаваць сітуацыю.📌 Мілінкевіч: крызіс дэмсілаў?У «Сварка-шоу» палітык Аляксандр Мілінкевіч падзяліўся ўражаннямі ад Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету у Варшаве, выказаўся пра паралелі паміж кейсам Мельнікавай і знікненнямі 1990-х, адзначыў праблему агентуры і даў заклік працаваць дзеля будучых пакаленняў.📌 Маціеўская: праблемы ў Польшы і скарга на КГБЮрыстка і сузаснавальніца ініцыятывы «Партызанка» Ганна Маціеўская ў інтэрв’ю DW распавяла пра выпадкі адмовы беларусам у міжнароднай абароне, праблемы з Дублінскім пагадненнем, дапамогу ўразлівым групам і падрыхтоўку заявы ў польскую пракуратуру супраць супрацоўнікаў КГБ.📌 Пуціла: кулісы «Нехты» і памылкі пратэстаўЗаснавальнік медыяпраекта «Нехта» Стэпан Путыла ў інтэрв’ю «ТОК» распавёў, як яго каманда працавала падчас пратэстаў, якую ролю адыгралі Пратасевіч і Чудзянцоў, як паступалі злівы ад сілавікоў і чаму «Нехта» стаў асвятляць падзеі за межамі Беларусі.📌 Мажэйкіс: Беларусь і Літва ў міжнародным кантэксцеФілосаф Гінтаутас Мажэйкіс на «Еўрарадыё» падзяліўся меркаваннем, ці зможа Трамп прымусіць Літву пусціць беларускі калій, якой будзе сітуацыя будзе з палітвязнямі ў выпадку перамір’я ва Украіне і ці існуе пагроза «літвінізма».📌 Васілевіч: як рэжым намагаецца выкарыстаць Ватыкан Тэалагіня Наталля Васілевіч на «Еўрарадыё» прааналізавала спробу рэжыму выкарыстоўваць візіт у Ватыкан у сваіх інтарэсах, адначасовы ціск на хрысціянаў у Беларусі і рамонт Чырвонага касцёла як сігнал грамадству.
У нядзелю завяршылася IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Напярэдадні яе галоўнымі тэмамі ў абмеркаваннях дэмсіл сталі высілкі на міжнароднай арэне, вызваленне палітвязняў і прыцягненне рэжыму да адказнасці. Глядзіце гэтыя інтэрв’ю апошніх тыдняў ⬇️📌 Ціханоўская: абмежаванні супраць беларусаў (-к)У інтэрв'ю балтыйскай рэдакцыі «Настоящего времени» нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская распавяла пра працу дэмсіл у выгнанні, патлумачыла, чаму абмежаванні супраць беларусаў_ак – гэта шкода, і расказала, як перадухіліць іх.📌 Вячорка: візіт Ціханоўскай у ЗША Дарадца нацыянальнай лідаркі Франак Вячорка ў эфіры «Звычайнай раніцы» распавёў пра вынікі яе працоўнага візіту ў ЗША і магчымасць аднавіць фінансавую падтрымку беларускіх медыя і ініцыятываў. Абмеркавалі таксама, ці атрымаў нешта рэжым за вызваленне Юрася Зянковіча і ці будзе міжнародны трыбунал па Беларусі.📌 Латушка: ці магчымы трыбунал?Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка на «Еўрарадыё» пракаментаваў магчымасць спецтрыбунала для Лукашэнкі, знікненне Анжалікі Мельнікавай, барацьбу за палітвязняў і будучыню Каардынацыйнай рады.📌 Жыгар: расследаванне злачынстваў рэжымуПадчас Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету BELPOL прэзентаваў вялікі даклад пра злачынствы рэжыму. У інтэрв'ю «Еўрарадыё» прадстаўнік ініцыятывы Уладзімір Жыгар распавёў пра гэтае расследаванне і падзяліўся меркаваннем пра магчымасці прыцягнення злачынцаў да адказнасці.📌 Брухан: новы спікер КР Былы намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан, які стаў новым спікерам Каардынацыйнай рады, у эфіры «Еўрарадыё» расказаў пра свае планы і праблемы ў працы КР – у тым ліку нізкую яўку на пасяджэннях і адсутнасць юрыдычнага статусу.📌 Шчасная і Кулеша: ці змяняецца сітуацыя ў турмах?Былыя палітвязні Ірына Шчасная і Алег Кулеша на «Еўрарадыё» расказалі пра рэаліі беларускіх турмаў, Дзень палітвязня і акцыі салідарнасці. Яны абмеркавалі, ці захоўваецца ў грамадстве цікавасць да палітвязняў і што можа змяніць сітуацыю.📌 Халезін: пра санкцыі, Ціханоўскую і тэатрРэжысёр Мікалай Халезін на «Еўрарадыё» выказаўся пра новыя санкцыі супраць рэжыма, паездку Ціханоўскай у ЗША і магчымасці культурніцкага і тэатральнага руху ў эміграцыі.📌 Вольскі і Прус: 30 гадоў без БЧБ у дзяржавы Музыка Лявон Вольскі і журналіст Іван Прус у «Сварцы-шоу» на DW абмеркавалі, як рэжым выкарыстоўвае чырвона-зялёны сцяг, чаму некаторыя людзі ўспрымаюць яго як нейтральны сімвал і як грамадства ставіцца да бел-чырвона-белага сцяга.📌 Дабравольская: ЦБС – поспехі, праблемы і будучыня Кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская ў эфіры «Еўрарадыё» расказала, як ствараўся аддзел і ў чым былі поспехі. Таксама яна расправяла пра праблемы з фінансаваннем і планы ЦБС па далейшай працы.📌 Мацукевіч, Жыгачоў: міжнародныя кантакты рэжымаУ ток-шоу «У самую кропку» на DW журналіст Уладзімір Жыгачоў, палітолаг Рыгор Ніжнікаў і былы дыпламат Павел Мацукевіч прааналізавалі актывізацыю знешнепалітычнай дзейнасці рэжыма – сустрэчы з дэлегацыямі з Азіі і Афрыкі, сігналы ў бок ЗША і Папы Рымскага – і абмеркавалі, ці магчымае паляпшэнне ў двухбаковых адносінах.📌 Кныровіч: што далей з Каардынацыйнай радайБылы кандыдат на пасаду спікера КР Аляксандр Кныровіч на «Еўрарадыё» паразважаў пра вынікі працы сваёй фракцыі, сітуацыю са спікерам КР і яго бачанне незалежнасці КР. Ён пракаментаваў, якой бачыць будучыню Каардынацыйнай рады.📌 Махоўскі: пра інфляцыю і «бульбяны крызіс»Эканамічны аналітык Андрэй Махоўскі на «Еўрарадыё» патлумачыў, чаму ў Беларусі не стае бульбы і рабочых рук, што адбываецца з інфляцыяй і заробкамі, і ці варта цяпер здаваць долары. Таксама закрануў ролю РФ і ваенных замоваў у беларускай эканоміцы.#што_кажуць_дэмсілы
«Палітычныя палярызацыя: зразумець и пераадолець»: Кампус палітычнай навукі запрашае на курс!Чаму адбываюцца палітычныя расколы, да чаго яны вядуць і ці заўсёды з імі варта змагацца? Далучайцеся да інтэрактыўнага краш-курсу, каб разабрацца ў гэтым феномене.Вас чакаюць 4 анлайн-лекцыі. Яны дапамогуць вам зразумець псіхалагічныя механізмы «матываванага мыслення».🔹 16.04 — Murat Soner, PhD, Ozyegin University (Турцыя): Чаму адбываюцца палітычныя расколы?🔹 17.04 — Рыгор Астапеня (Chatham House) і Леся Руднік (Цэнтр новых ідэй): Палярызацыя ў Беларусі: што аб’ядноўвае і раздзяляе грамадства?🔹 21.04 — (Спікерка хутка будзе абвешчана): Чаму людзі (не) вераць прапагандзе і дэзінфармацыі? Псіхалагічныя прычыны.🔹 24.04 — Anja Neundorf, PhD, Універсітэт Глазга: Анлайн-асвета супраць палярызацыі: вынікі даследавання.Праграма разлічаная на людзей ва ўзросце да 40 гадоў.🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 Для ўдзелу пажадана ведаць англійскую мову на ўзроўні ад В1.🔗 Падаць заяўку да ўдзелу. Заяўкі чакаюць да 13 красавіка.#магчымасці
🇪🇺 Еўрапейская школа Усходняга партнёрства ў Грузіі: унікальная адукацыйная магчымасць для школьнікаў (-ц)Хочаце, каб ваша дзіцё атрымала дыплом міжнароднага бакалаўрыяту (IB) з акцэнтам на еўрапейскія даследаванні? Прапануюцца поўныя стыпендыі на навучанне ў Тбілісі!🔹 Што гэта?Гэта стыпендыяльная праграма, якая дазваляе старшакласнікам (-цам) атрымаць міжнародную адукацыю і паглыбіць веды пра Еўропу, яе гісторыю, палітыку і каштоўнасці.🔹 Што атрымаюць удзельнікі (-цы)? Дыплом IB. Магчымасць вучыцца ў міжнародным асяроддзі. Стыпендыю на 2025–2027 гг., якая пакрывае навучанне, пражыванне і іншыя выдаткі. Доступ да магчымасцяў далейшага навучання ў Еўропе.🔹 Хто можа падацца?📌 Праграма адкрыта для школьнікаў ва ўзросце 16–17 гадоў з краін Усходняга партнёрства – у тым ліку Беларусі. 📌 Для Беларусі дапускаецца, што ўдзельнік (-ца) пасля 2020 года жыве за мяжой. 📌 Ёсць патрабаванні па веданні англійскай мовы і школьных адзнаках.📅 Дэдлайн – 15 красавіка!👉 Падрабязнасці – на сайце.#адукацыя
🌱🇵🇱 Федэрацыя маладых еўрапейскіх зялёных шукае падрыхтоўчую каманду на летнік у Польшчы!Летам пройдзе міжнародны маладзёвы летнік “Policies of Today and Tomorrow”.📌 Што будзе на летніку?🔹 Аналіз сучасных палітык і іх уздзеяння на грамадства.🔹 Разгляд сацыяльнай справядлівасці праз прызму экалогіі, правоў чалавека і правоў жывёл.🔹 Трэнінгі, даследаванні і стварэнне ўласных аналітычных праектаў.👥 Каго шукаюць у каманду?Запрашаюцца 4 чалавекі – працаваць над падрыхтоўкай праграмы, запрашэннем гасцей, каардынацыяй удзельнікаў (-ц) і лагістыкай мерапрыемства.📅 Калі? Летнік адбудзецца 26–31 ліпеня. Дапамога патрэбная будзе з 25 ліпеня да 1 жніўня.🔥 Заяўку трэба падаць ужо сёння. 10–11 траўня пройдзе жывая сустрэча каманды ў Бруселі. З траўня пачнуцца штотыднёвыя анлайн-сустрэчы і маштабная падрыхтоўка. 💡 Што атрымаеце вы?🔸 Досвед працы ў міжнароднай камандзе актывістаў.🔸 Практыку ў арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў.🔸 Пакрыццё выдаткаў на пражыванне, харчаванне, прастору для працы і падарожжа па Еўропе.📝 Як падацца?📌 Запоўніце заяўку на сайце. Дэдлайн – ужо сёння ў канцы дня!  📢 Вынікі будуць абвешчаныя 4–8 красавіка.#магчымасці
Вольны беларускі ўніверсітэт адчыніў набор на чатыры курсы – глядзіце якія ⬇️Калі вас цікавяць палітычныя працэсы, эканамічныя трансфармацыі і гісторыя Беларусі, далучайцеся да курсаў ад вядучых спецыялістаў і спецыялістак.📖 Нараджэнне беларускага ЛевіяфанаНа курсе даведаецеся пра падзеі 1991–1996 гадоў, што вызначылі фарміраванне сучаснага беларускага рэжыму. Весці курс будзе прафесар Віктар Шадурскі.📅 Старт: 27 сакавіка 🗓 Дэдлайн рэгістрацыі: 24 сакавіка🌍 Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй ЕўропеЯк краіны рэгіёна перайшлі ад планавай эканомікі да рынкавай і якія ўрокі можна з гэтага вынесці? Раскажа прафесар Уроцлаўскага ўніверсітэта Марцін Врублеўскі. Мова выкладання – польская.📅 Старт: 1 красавіка 🗓 Дэдлайн рэгістрацыі: 27 сакавіка🏛 Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і ЕСЯк працуе самакіраванне, якія паўнамоцтвы маюць мэры і што чакае гэтую сістэму ў будучыні? Даведаецеся ад прафесара Уроцлаўскага ўніверсітэта Кшыштафа Кацюбіньскага. Мова выкладання – польская.📅 Старт: 2 красавіка🗓 Дэдлайн рэгістрацыі: 27 сакавіка⚖️ Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзіВы разбярэцеся ў гістарычных працэсах, што фармавалі беларускую нацыю і дзяржаўнасць. Расказваць будзе беларускі гісторык Мікола Іваноў.📅 Старт: 8 красавіка🗓 Дэдлайн рэгістрацыі: 4 красавіка💻 Усе курсы пройдуць у фармаце некалькіх анлайн-сустрэч.🔗 Падрабязнасці і рэгістрацыя – на сайце ВБЎ.#адукацыя
Women IT Week 2025 у Варшаве: шэсць падзей для жанчын у тэхналогіях і бізнесеНа гэтым тыдні стартап-хаб Imaguru запрашае на Women IT Week 2025 – серыю майстар-класаў і панэльных дыскусій для жанчын у сферы тэхналогій, лідарства і стартапаў.📌 Што вас чакае?🚀 17 сакавікаBuilding & Scaling a Successful Startup – панэльная дыскусія пра рост і фінансаванне стартапаў з удзелам інвестара Тома Хорсі і заснавальніц стартапаў Веры Рашыцінай і Касі Гош.💪 18 сакавікаMy Way of Leadership. Working with Metaphor – трэнінг пра тое, як тэхніка Metaphor дапамагае ў лідарстве. Трэнерка – HR-экспертка і коўч Ольга Лаўрэнцьева.🌿 19 сакавікаScience-backed Strategies to Prevent Burnout – практыкум пра навуковыя падыходы да прадухілення выгарання. Правядзе нейрабіяхевіяральная коўч Яна Сузановіч.💰 20 сакавіка – Women in Venture Capital – панэль пра ролю жанчын у венчурным капітале з удзелам EWVC і іншых жаночых венчурных фондаў.🪜 21 сакавіка – Transforming Anger into Career Power – дыскусія пра тое, як выкарыстоўваць эмоцыі для прафесійнага росту. Спікерка – псіхатэрапеўтка і кар’ерная коўч Таццяна Дэмчук.🇬🇧 Мова ўсіх мерапрыемстваў – англійская.📍 Усе падзеі адбудуцца ў Варшаве. Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.🔗 Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылках.#магчымасці
📢 «Прававая ініцыятыва» запрашае на школу «Міграцыя і правы чалавека: ад стандартаў да абароны»Актывістаў, студэнтаў і юрыстаў (-к) чакаюць на адукацыйнай праграме, прысвечанай пытанням вымушанай міграцыі.📌 Праграму правядуць эксперты і эксперткі ў галіне міжнароднага права і правоў чалавека. Што вас чакае?🔹 Разбор міжнародных стандартаў у галіне вымушанай міграцыі.🔹 Правы і абавязкі мігрантаў у рэгулярнай і нерэгулярнай міграцыі.🔹 Прававыя асновы дэпартацыі і прызнання пагрозай нацыянальнай бяспецы.🔹 Механізмы атрымання міжнароднай абароны і статусу ўцекача.🔹 Працэдура афармлення праязных дакументаў для іншаземцаў.🔹 Адвакацыя і абарона правоў мігрантаў (-к).💡 Пасля школы можна далучыцца да двухтыднёвай (неаплатнай) практыкі ў «Прававой ініцыятыве».🚆 Арганізатары пакрываюць пражыванне і дарогу для ўдзельнікаў (-ц), якія не жывуць у Вільнюсе (візавая падтрымка не прадугледжана).📅 4–6 красавіка📍 Вільнюс Заяўкі чакаюць да 17 сакавіка ўключна🔗 Рэгістрацыя па спасылцы.#магчымасці #адукацыя
Курс па пошуку працы, вэбінар і курс па ШІ, цікавая праграма па палітыцы. Новыя магчымасці з дэдлайнамі ў бліжэйшы час ⬇️🔗 ”Змяні сваю НДА праз практычныя інструменты ШІ” – бясплатны вэбінарГерарда Кастро і Эмілія Яакола раскажуць, як выкарыстоўваць штучны інтэлект для кіравання НДА, павышэння ўцягнутасці каманд і доўгатэрміновага развіцця арганізацый. Пасля вэбінару можна будзе далучыцца да васьмідзённага трэнінгу па ШІ для НДА, валанцёраў (-к) і моладзі. Праграма будзе па-англійску.📅 Вэбінар пройдзе 7 лютага (у пятніцу) а 12:00 па Мінску. Зарэгістравацца можна да 6 лютага.🔗 Анлайн-курс “Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты”Кампус палітычнай навукі запрашае на курс пра пераходныя перыяды паміж аўтарытарызмам і дэмакратыяй, іх умовы, праблемы і наступствы. Удзельнікі (-цы) будуць аналізаваць кейсы іншых краін, працаваць у групах і абмяркоўваць актуальную літаратуру. Спікерамі (-камі) будуць прафесары (-кі) Гарварда і іншых сусветных ВНУ. Лекцыі будуць па-беларуску, па-руску і па-англійску (патрэбны ўзровень ад В1).📅 Курс пачнецца 17 лютага. Заяўку можна падаць да 12 лютага.🔗 Анлайн-курс па пошуку працы ад WE PlatformWE Platform прапануе магчымасць для тых, хто хоча атрымаць практычныя веды пра працэс працаўладкавання. Выкладаюць – HR-спецыялісткі, рэкрутаркі і кар’ерныя кансультанткі. Курс складаецца з 8 модуляў і ахоплівае ўсе этапы — ад выбару кампаніі да адаптацыі ў ёй. 📅 Навучанне можна прайсці ў любы час.#адукацыя #магчымасці