Fuente
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Вынікі працы дэмсілаў, з якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы і белару...
269 Vistas/Alcance
2025-06-06 12:56
Mensaje №1701
Вынікі працы дэмсілаў, з якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы і беларускі і ці ёсць крызіс у дэмакратычным руху? Гэтыя пытанні цягам апошніх тыдняў абмяркоўвалі прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмсупольнасці. #Што_кажуць_дэмсілы📌 Ціханоўская: як пачыналася і працягваецца барацьбаУ інтэрв'ю ВВС (на англійскай мове) нацыянальная лідарка распавяла, як пачаўся яе шлях у палітыцы, як яе вымусілі пакінуць Беларусь і як яна – і беларускае грамадства – працягвае барацьбу, а таксама што матывуе яе не спыняцца.📌 Латушка: прыцягнуць рэжым да адказнасціНамеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка ў эфіры «Еўрарадыё» пракаментаваў візіт рэжыма ў Кітай, а таксама падзяліўся навінамі пра працэс прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.📌 Жыгар: карупцыя ўнутры рэжыма і хто не пад санкцыяміУ гутарцы на «жыццё-маліна» былы сілавік і ўдзельнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар расказаў пра сакрэтныя фінансавыя схемы рэжыма, імклівы кар’ерны ўзлёт некаторых чыноўнікаў і прычыны адсутнасці санкцый супраць некаторых відавочных прыхільнікаў рэжыма.📌 Ментусава і Львоўскі: пра дэмаграфічныя трэндыГендарная даследчыца Марына Ментусава і эканаміст Лев Львоўскі ў «Сварка-шоу» на DW абмеркавалі, чаму ў Беларусі ў 2024 годзе нарадзілася найменш дзяцей за гісторыю назіранняў, чаму жанчынам складана стаць маці, як рэпрэсіі ўплываюць на дэмаграфію і што дзяржава магла б зрабіць, каб выратаваць сітуацыю.📌 Мілінкевіч: крызіс дэмсілаў?У «Сварка-шоу» палітык Аляксандр Мілінкевіч падзяліўся ўражаннямі ад Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету у Варшаве, выказаўся пра паралелі паміж кейсам Мельнікавай і знікненнямі 1990-х, адзначыў праблему агентуры і даў заклік працаваць дзеля будучых пакаленняў.📌 Маціеўская: праблемы ў Польшы і скарга на КГБЮрыстка і сузаснавальніца ініцыятывы «Партызанка» Ганна Маціеўская ў інтэрв’ю DW распавяла пра выпадкі адмовы беларусам у міжнароднай абароне, праблемы з Дублінскім пагадненнем, дапамогу ўразлівым групам і падрыхтоўку заявы ў польскую пракуратуру супраць супрацоўнікаў КГБ.📌 Пуціла: кулісы «Нехты» і памылкі пратэстаўЗаснавальнік медыяпраекта «Нехта» Стэпан Путыла ў інтэрв’ю «ТОК» распавёў, як яго каманда працавала падчас пратэстаў, якую ролю адыгралі Пратасевіч і Чудзянцоў, як паступалі злівы ад сілавікоў і чаму «Нехта» стаў асвятляць падзеі за межамі Беларусі.📌 Мажэйкіс: Беларусь і Літва ў міжнародным кантэксцеФілосаф Гінтаутас Мажэйкіс на «Еўрарадыё» падзяліўся меркаваннем, ці зможа Трамп прымусіць Літву пусціць беларускі калій, якой будзе сітуацыя будзе з палітвязнямі ў выпадку перамір’я ва Украіне і ці існуе пагроза «літвінізма».📌 Васілевіч: як рэжым намагаецца выкарыстаць Ватыкан Тэалагіня Наталля Васілевіч на «Еўрарадыё» прааналізавала спробу рэжыму выкарыстоўваць візіт у Ватыкан у сваіх інтарэсах, адначасовы ціск на хрысціянаў у Беларусі і рамонт Чырвонага касцёла як сігнал грамадству.