Iniciar sesión Registro
Anuncios
Tu espacio publicitario
Reserva este slot exclusivo para el periodo elegido.
Comprar publicidad →
Logotipo de la comunidad de telegram - Валанцёры Офіса 👍🏻
Añadido 14 jul. 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Número de suscriptores: 674
Fotos: 1,500
Videos: 25
Enlaces: 1,130
Descripción:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15

👥 Número de suscriptores

674
Promedio/Día:: 0
Promedio/Tiempo:: +1
Promedio/Mes:: +4

👁️ Vistas promedio por mensaje

585
Promedio/Día:: 288
Promedio/Tiempo:: 246
ERR: 86.8%

📊 Mensajes por Día

1.4
Último día: 2
Promedio semanal: 1.3
Promedio por día: 1.4

Historial de cambios de estado

Oficialmente no confirmado 2024-07-14

Muro

Estadísticas de telegram canal

Навучыцца распрацоўваць анлайн-курсы, стварыць CV, атрымаць падтрымку на феміністычны праект: новыя магчымасці для беларусаў і беларусак ⬇️🔗 Анлайн-майстар-клас “Як ствараць эфектыўнае CV і партфоліа?”ByWomen Accelerator прапануе майстар-клас для жанчын, якія знаходзяцца ў пошуку працы, змяняюць прафесійны кірунак або будуюць кар’еру ў новай краіне. Майстар-клас дапаможа вам стварыць моцнае рэзюмэ, аформіць партфоліа і прасунуць асабісты брэнд. Вядучая – Ганна Палей, экспертка па кар’ерным развіцці.📅 Сустрэча адбудзецца 1 лютага, 11:00–12:00 (Варшава). Заяўкі чакаюць да 31 студзеня.🇱🇹 Трэнінг у Вільнюсе: як распрацаваць якасны анлайн-курсDrivED запрашаюць на праграму прадстаўнікоў (-ц) НДА і актывістаў (-к), якія маюць ідэю анлайн-курса для грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных змен у Беларусі. Раскажуць пра стварэнне анлайн-курсаў і падрыхтоўку грантавых заявак. Будзе і індывідуальная праца з экспертамі (-камі). Таксама прадугледжана фінансаванне і ментарская падтрымка для распрацоўкі курсаў. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне (але патрэбная віза).📅 Трэнінг пройдзе 7–9 лютага. Заяўкі чакаюць да 2 лютага.🇵🇱 FemFund – міні-гранты для феміністычных ініцыятыў у ПольшчыFemFund прапануе фінансавую падтрымку для актывістак і феміністычных арганізацый, якія абараняюць правы жанчын, квір-персон, небінарных, інтэрсэксуальных і трансгендарных людзей. Падтрымліваюцца ініцыятывы, якія дзейнічаюць у малых супольнасцях і па-за буйнымі гарадамі. Магчыма аднаразовая падтрымка да 5700 злотых, для тэрміновых патрэб могуць хутка выдзеліць да 3000. Заяўкі чакаюць да 3 лютага.#адукацыя #магчымасці
Навучальны тур у Берлін і анлайн-сустрэчы па антыпрапагандзе і сучасным праблемам. Новыя праграмы ад беларускіх ініцыятыў і арганізацый – далучайцеся! ⬇️🔗 Серыя анлайн-сустрэч “Крохкія сувязі”Women In Tech правядуць серыю фемінісцкіх вебінараў, дзе праз оптыку фемінізму будуць абмеркаваныя сучасныя тэмы – ад структурнай няроўнасці і інфраструктур прыгнёту да магчымых практык салідарнасці. Праграма ўключае тэарэтычныя дыскусіі і практычныя парады, якія дапамогуць знайсці новыя формы супраціву і падтрымкі. Можна далучыцца да ўсіх ці асобных сустрэч.📅 Сустрэчы пройдуць з 21 студзеня па 18 сакавіка.🔗 Навучальны тур у Берлін па гендарнай роўнасці“ІншыЯ” і RAZAM запрашаюць беларускіх актывістаў і журналістаў (-к) на тэматычны тур у Берлін, прысвечаны абмеркаванню гендарнай роўнасці. У праграме — сустрэчы ў нямецкіх медыя і НДА, абмен практыкамі і лепшымі ідэямі, а таксама абмеркаванне магчымасцяў адаптацыі гэтых ідэй у беларускім кантэксце. Арганізатары (-кі) пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне, але не прадастаўляюць візавую падтрымку.📅 Тур будзе 17–19 лютага. Падаць заяўку можна да 26 студзеня.🔗 Анлайн-курс “У інтэрнэце зноў хтосьці няправы!”Моладзевы савет “РАДА” запрашае на адукацыйную анлайн-праграму, дзе навучыцеся крытычна мысліць, выкрываць фэйкі і змагацца з дэзынфармацыяй. За 10 заняткаў разбярэцеся ў метадах праверкі інфармацыі і навучыцеся фармуляваць непарушныя аргументы для дыскусій. Для тых, хто гатовы праяўляцца публічна, прадугледжана магчымасць стварэння відэа з падтрымкай ментараў (-к). 📅 Курс пройдзе ў лютым-сакавіку, заняткі будуць двойчы на тыдзень. Падаць заяўку можна да 2 лютага.#магчымасці #адукацыя
🇵🇱 У наступную нядзелю ў Варшаве пройдзе "Roar Women" — феміністычны фестываль, які закранае праблему жаночага гвалту, прапаноўваючы новы погляд на гэтую праблему: праз мастацкі ракурс.👭 "Roar Women" – гэта бяспечная прастора, дзе жанчыны змогуць здабыць падтрымку, натхненне і стаць часткай руху за перамены. Фестываль ствараюць жанчыны-беларускі, якія самі перажылі гвалт у жыцці і хочуць даць голас тым, хто сутыкаўся з ім, падтрымаць іх і асэнсаваць тэму праз мастацтва.📋 Будзе адкрытая дыскусія з удзелам экспертак з Польшчы і Беларусі, якія разам абмяркуюць, як мастацтва можа дапамагаць у перадачы досведу гвалту і яго разуменні. Гэта будзе прастора для дыялогу, абмену досведам і роздуму над тым, як мастацкія формы могуць уплываць на грамадскія змены.🌟 Таксама будуць перформансы, практычныя майстар-класы. Разам гэта створыць утульную прастору для адпачынку і разважанняў.🗓 Нядзеля, 25 студзеня 📍 Dom Kultury Śródmieście (Smolna 9, Warszawa) 📣 Мова: польская і беларуская – з забяспечаным перакладам🔗 Калі хочаце далучыцца да фестывалю – зарэгіструйцеся.
Калі вы хацелі б пачаць кар’еру ў журналістыцы, гэтыя дзве праграмы – для вас!📰 “Журфак па суботах”: асновы журналістыкі для пачаткоўцаў 🇵🇱🇱🇹Беларуская асацыяцыя журналістаў і партнёры запускаюць праграму для беларусаў (-к), якія хочуць навучыцца асновам журналістыкі, папрацаваць у медыя і авалодаць сучаснымі тэхналогіямі і AI. Удзельнікі (-цы) змогуць атрымаць веды ад практыкуючых журналістаў (-к), прайсці практыку ў незалежных беларускіх медыя і нават апублікаваць свае першыя матэрыялы.📅 Першы этап праграмы пройдзе ў сакавіку-траўні – гэта будуць афлайн-сустрэчы ў Варшаве ці Вільнюсе (на ваш выбар). Заяўкі прымаюцца да 10 лютага.📰 Праграма для журналістаў (-к) у Вялікабрытаніі і ЗША 🇬🇧🇺🇸Tarbell Center for AI Journalism запрашае на праграму, у рамках якой вы зможаце 2 месяцы вучыцца анлайн, 9 месяцаў – стажыравацца ў вядомым выданні, а таксама наведаць саміт у Сан-Францыска. Для праходжання праграмы могуць выдзеліць стыпендыю да 50 тысяч долараў. Да ўдзелу запрашаюць людзей з навыкамі ў пісьме (ці даследаваннях) і інтарэсе да ШІ. Досвед працы ў журналістыцы неабавязковы, але вітаецца.📅 Праграма пройдзе з верасня’25 да траўня’26. Заяўкі прымаюцца да 28 лютага.#адукацыя #магчымасці
З’яўленне здымкаў Віктара Бабарыкі, падрыхтоўка да бязвыбараў. #Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час📌 Вячорка: знешняя палітыка і іншыя кірункі працыУ эфіры “Еўрарадыё” галоўны дарадца нацыянальнай лідаркі Франак Вячорка абмеркаваў планы па зносінах з ЗША і іншымі краінамі, удачы і няўдачы дэмсіл, сітуацыю вакол палітвязняў (у т.л. здымкі Віктара Бабарыкі), а таксама чаканні ад сітуацыі пасля бязвыбараў.📌 Мацкевіч: фільм пра ЦіханоўскагаАдвакатка Наталля Мацкевіч распавяла пра дакументальны фільм пра палітвязня Сяргея Ціханоўскага, які выйдзе 12 студзеня. У эфіры “Свабоды Premium” яна расказала пра асобу і значэнне Сяргея, а таксама пракаментавала з’яўленне відэа з Віктарам Бабарыкам.📌 Лойка і Краўцоў: з'яўленне некаторых палітвязняў і памілаванніРэдактарка “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка і сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў абмеркавалі з DW навіну з Віктарам Бабарыкам і пагутарылі пра магчымасць працягу памілаванняў у Беларусі.📌 Сідорская: бязвыбары і іншыя падзеі ў гендарным кантэксцеГендарная даследчыца Ірына Сідорская ў праграме Gender Gap на “Еўрарадыё” распавяла пра кампанію ў Беларусі праз гендарную лінзу, а таксама пракаментавала навіны з Сірыі і ЗША і расказала больш пра фемінізм.📌 Кавалеўскі: Беларусь за сталом перамоваўКіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай інтэграцыі Валер Кавалеўскі на “Еўрарадыё” падзяліўся меркаваннем пра здымкі Віктара Бабарыкі з-за кратаў, пракаментаваў узаемныя заявы Кіева і Мінска і ацаніў магчымасць удзелу Беларусі ў мірных перамовах.
Будуем суполкі і вучымся працаваць з ШІ. Далучайцеся да новых праграм і заняткаў ад беларускіх ініцыятыў! ⬇️🔗 Анлайн-вэбінар "Кам'юніці для актывісцкіх праектаў" Моладзевы савет “РАДА” правядзе вэбінар для тых, хто хоча стварыць ці пашырыць супольнасць свайго праекта, развіць яго і атрымаць новыя навыкі ў кам'юніці-менеджменце. Даведаецеся пра важныя тэрміны, стратэгіі і прыёмы для кіравання супольнасцю, а таксама практычныя прыклады апошніх гадоў. 📅 6 лістапада, 20:00-21:30 (Мінск). Заяўкі прымаюцца да 5 лістапада.🔗 Курс “AI для актывістаў_ак: эфектыўныя рашэнні для паспяховай працы”“РАДА” запрашае і на курс па штучным інтэлекце для тых, хто хоча вывесці сваю грамадскую дзейнасць на новы ўзровень. Курс дапаможа вам авалодаць інструментамі штучнага інтэлекту, якія не толькі аўтаматызуюць працэсы, але і павысяць эфектыўнасць працы. Будуць тры вебінары – пра этычныя межы выкарыстання ШІ і яго магчымасці ў падрыхтоўцы дакументацыі і камунікацыі.📅 Вебінары пройдуць 5, 7 і 12 лістапада (19:00 па Мінску). Прыём заявак завяршаецца за дзень да вебінара.🔗 Майстэрня суполак СУП у Вільнюсе 🇱🇹CreateCulture Group прапануе магчымасць для актывістаў (-к) і лідараў (-к) паўдзельнічаць у двух семінарах па стварэнні і развіцці суполак. На першай сесіі вас навучаць ствараць суполкі і распрацоўваць планы дзеянняў, а на другой — кіраваць канфліктамі і матываваць людзей. Удзельнікам (-цам) з Беларусі і Польшчы пакрываюцца выдаткі на дарогу і пражыванне.📅 Перыяд правядзення: 20-22 лістапада і 11-13 снежня. Заяўкі прымаюцца да 7 лістапада. #адукацыя
#Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні часВячорка: Машэнскі ў Варшаве і санкцыіГалоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў “Белсату” навіну пра жыццё аднаго з меркаваных “гаманцоў Лукашэнкі” ў Варшаве і расказаў, якія кантакты ў дэмсіл ёсць унутры рэжыму.Латушка: чаму байкот горш за голас “супраць усіх”?На “Белсаце” кіраўнік НАУ Павел Латушка адказаў, чаму байкот і “цішыня” – гэта падарунак рэжыму, а галасаванне “супраць усіх” – гэта адзіны існуючы спосаб супрацьстаяць сістэме.Хоміч: стан Марыі Калеснікавай і вызваленне палітвязняўУ размове з ТОК сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітвязняў Таццяна Хоміч распавяла пра сваю сястру Марыю Калеснікаву, прысуджаную да 11 гадоў зняволення, і магчымую стратэгію вызвалення палітзняволеных.Львоўскі: дэмаграфія і эканомікаУ новым інтэрв’ю каналу “Жыццё-маліна” эканаміст BEROC Леў Львоўскі распавёў, якая ў Беларусі дэмаграфічная сітуацыя, як на яе паўплывалі апошнія гады, ці будуць у будучыні ў нас пенсіі і што рабіць з усёй гэтай сітуацыяй.Акудовіч: 1937 і 2024У гадавіну “Чорнай ночы" ў праграме “ПіК Свабоды” гісторык Цімафей Акудовіч распавёў, як падзеі тых часоў вызначаюць сучаснасць і адбіваюцца на сённяшняй Беларусі.Сідорская: становішча жанчын у БеларусіДоктарка навук і гендарная даследчыца Ірына Сідорская на “Еўрарадыё” адказала, якая ў Беларусі насамрэч сітуацыя з правамі жанчын і гендарнай роўнасцю, і пракаментавала магчымасць іншага лідарства ў дэмсілах.
🎓 Як ствараць свае адукацыйныя курсы? Даведаецеся на вэбінарах ад DrivEDБеларуская каманда прафесіяналаў і прафесіяналак у адукацыі правядзе серыю вэбінараў, прысвечаных стварэнню і прасоўванню адукацыйных курсаў. Вэбінары дапамогуць НДА і арганізацыйным камандам развіць курсы ад ідэі да якаснага прадукту, а таксама атрымаць карысныя інструменты для працы ў абмежаваных умовах.🔹 Ад ідэі да якаснага курсу: 5 крокаў 📅 29 кастрычніка, 20:00 (Мінск) Вы пачуеце пра ключавыя этапы і памылкі пры стварэнні курсаў і атрымаеце чэк-ліст, каб пазбегнуць тыповых памылак.🔹 Як сінхранізаваць метадыку і прасоўванне курсаў? 📅 5 лістапада, 20:00 (Мінск) Вам раскажуць, як сінхранізаваць працу метадыстаў (-к) і спецыялістаў (-к) па прасоўванні, каб максімальна дасягнуць мэтавай аўдыторыі.🔹 Партызанскае навучанне: што гэта? 📅 12 лістапада, 20:00 (Мінск) Падчас вебінара абмяркуеце стратэгіі бяспечнага навучання для арганізацый, якія дзейнічаюць ва ўмовах абмежаванняў і пераследу.🔹 Як вызначыць кошт курсу? 📅 19 лістапада, 20:00 (Мінск) Вы даведаецеся пра асноўныя складанасці разліку кошту курсаў і як пазбегнуць тыповых памылак.Зарэгістравацца на вэбінары можна на сайце: https://drived.online/
🔥 Вучоба ў Польшчы, лекцыі ад вядомых экспертаў і экспертак і практычныя міні-курсы: новыя адукацыйныя магчымасці🔗 Анлайн-курс "Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты"Працягваецца рэгістрацыя на новы курс Цэнтра новых ідэй, прысвечаны пераходным працэсам ад аўтарытарызму да дэмакратыі. У яго рамках лекцыі правядуць беларускія і замежныя эксперты і эксперткі. Лепшыя праекты па выніках курса будуць апублікаваны на платформе "Банк Ідэй".📅 Курс пройдзе з 4 лістапада да 17 снежня.⌛️ Заяўкі прымаюцца да 29 кастрычніка.🔗 Стыпендыя ад GFPS-PolskaПольская моладзевая арганізацыя GFPS-Polska прапануе 5-месячную стыпендыю з памерам 2500 злотых у месяц. Атрымаць яе змогуць дзейныя студэнты (-кі) польскіх і беларускіх ВНУ, якія ведаюць польскую мову. Стыпендыятам (-кам) прапануюць навучанне ў абраным універсітэцкім цэнтры, падтрымку мясцовага прадстаўніцтва арганізацыі і ўдзел у двух міжнародных семінарах. 📅 Заяўкі чакаюць да 31 кастрычніка.🔗 Міні-курсы ад Вольнага беларускага ўніверсітэта  ВБЎ запрашае на міні-курсы па актуальных тэмах у сферах бяспекі, кіравання, штучнага інтэлекту, камунікацый і не толькі. Кожны курс прадугледжвае 15 акадэмічных гадзін, з заняткамі па вечарах і ў выходныя. Курсы дапамогуць пашырыць веды і атрымаць навыкі, якія адразу можна прымяніць на практыцы.  📅 Заняткі пройдуць 14–30 лістапада.⌛️ Заяўкі прымаюць да 1 лістапада.#адукацыя
На гэтым тыдні ў дэмсілах абмяркоўвалі прызначэнне даты “выбараў” у Беларусі і працу па дапамозе палітвязням і ўсім беларусам і беларускам. Вось некалькі інтэрв’ю.Латушка і не толькі: "выбары" і стратэгія дэмсілПасля прызначэння даты “выбараў” DW паразмаўляла з Паўлам Латушкам, Арцёмам Шрайбманам і Вадзімам Мажэйкам. Кіраўнік НАУ пракаментаваў, чаму гэтую кампанію нельга прызнаваць, і агучыў агульную мэту дэмсіл.Брухан: што рабіць 26 студзеняНамеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан на “Еўрарадыё” распавёў, што чуваць пра ордэр з Гаагі, а таксама што рабіць у дзень “выбараў” і на што можа паўплываць галасаванне супраць усіх.Зазулінская: праца Кабінета з добраахвотнікамі і палітвязняміНа “Еўрарадыё” прадстаўніца Кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Зазулінская расказала, якія прыярытэты працы ў Кабінеце, як там дапамагаюць беларусам (-кам) унутры Беларусі, добраахвотнікам ва Украіне і палітвязням, а таксама ці магчымыя перамовы з рэжымам наконт вызвалення людзей.Гарбунова і Кавалеўскі: "выбары" – шанец вызваліць палітвязняў?У праграме “ПіК Свабоды” кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі і заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі “21 траўня” Вольга Гарбунова паразмаўлялі пра перамовы Захаду з рэжымам наконт вызвалення палітвязняў і “выбары” як магчымасць вызваліць людзей.Латушка: стратэгія ціску на рэжымКіраўнік НАУ Павел Латушка распавёў DW, чаму лічыць, што нельга прызнаваць легітымнасць лукашэнкі нават у абмен на палітвязняў, што не так зрабіў Захад у 2020 годзе і чаму ён упэўнены ў тым, што стратэгія ціску на лукашэнку, нягледзячы на ​​пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі за апошнія 4 гады, адзіная правільная.Васілевіч: сітуацыя ў царквеТэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч у эфіры “Еўрарадыё” распавяла, ці магчыма адарваць Беларускую праваслаўную царкву ад расійскай і стварыць аўтакефальную царкву і як Ватыкан шукае кантакты для перамоў па Беларусі.Халезін: расказваць свету пра БеларусьСузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін на “Свабодзе Premium“ расказаў пра амерыканскую прэм’еру спектакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, ці сапраўды ідуць перамовы Захаду з рэжымам і што на іх могуць абмяркоўваць.