Iniciar sesión Registro
Anuncios
Tu espacio publicitario
Reserva este slot exclusivo para el periodo elegido.
Comprar publicidad →
Logotipo de la comunidad de telegram - Валанцёры Офіса 👍🏻
Añadido 14 jul. 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Número de suscriptores: 674
Fotos: 1,500
Videos: 25
Enlaces: 1,130
Descripción:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15

👥 Número de suscriptores

674
Promedio/Día:: 0
Promedio/Tiempo:: +1
Promedio/Mes:: +4

👁️ Vistas promedio por mensaje

585
Promedio/Día:: 288
Promedio/Tiempo:: 246
ERR: 86.8%

📊 Mensajes por Día

1.4
Último día: 2
Promedio semanal: 1.3
Promedio por día: 1.4

Historial de cambios de estado

Oficialmente no confirmado 2024-07-14

Muro

Estadísticas de telegram canal

Новая падборка: актуальныя #магчымасці для беларусаў і беларусак⬇️🔗 Курс «Кіраванне праектамі» ад ВБЎ Вольны беларускі ўніверсітэт запускае анлайн-курс для тых, хто хоча развіць кампетэнцыі ў кіраванні праектамі. Курс разлічаны як на дасведчаных менеджараў (-к) і IT-спецыялістаў (-к), так і на пачаткоўцаў. Праграма ахоплівае ўсе асноўныя аспекты кіравання праектамі, уключаючы планаванне, рызыкі і камунікацыю. Курс будзе выкладацца на польскай мове. 📅 Заяўкі прымаюцца да 2 кастрычніка. Заняткі пройдуць цягам кастрычніка-лістапада. 🔗 «Алгарытмы ўлады»: інструменты лічбавага кантролю і ўплыву Цэнтр новых ідэй запрашае на краш-курс пра тое, як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі для кантролю і маніпуляцыі грамадскай думкай. Удзельнікі (-цы) пазнаёмяцца з метадамі дэзінфармацыі і прапаганды, а таксама шляхамі мінімізацыі рызык лічбавага аўтарытарызму. 📅 Заяўкі прымаюцца да 7 кастрычніка. Анлайн-лекцыі пройдуць цягам кастрычніка.🔗 Вэбінар «Таргетынг для медыйшчыкаў і актывістаў» Бясплатны анлайн-вэбінар, арганізаваны ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», прысвечаны эфектыўнаму выкарыстанню рэкламных магчымасцей Meta, YouTube і TikTok. Вам раскажуць пра таргетынгавыя стратэгіі і аптымізацыю рэкламнага бюджэту. 📅 Зарэгістравацца трэба да 7 кастрычніка. Вэбінар пройдзе 8 кастрычніка а 18:00 па Мінску.#адукацыя
Новыя адукацыйныя магчымасці: падборка☑️ Wisla Video Forum – міжнародны форум для відэапрафесіяналаўPress Club Belarus запрашае да ўдзелу ў Wisla Video Forum, які пройдзе ў Варшаве 13-14 верасня 2024 года. Форум арыентаваны на медыяпрафесіяналаў (-к) і незалежных аўтараў (-к), якія ствараюць грамадска значны кантэнт. Можна будзе паслухаць экспертаў (-к), абмеркаваць сакрэты ўстойлівага росту, навучыцца ствараць нізкабюджэтныя відэа і не толькі. Таксама будзе магчымасць запітчыць свой праект і атрымаць прэмію. 🗓️ Дэдлайн падачы заявак: да 15.08.☑️ РЭМАРА – краіна мары: ралявая гульняЗадзіночанне беларускіх студэнтаў запрашае маладых людзей прыняць удзел у РЭМАРЫ ў Польшчы🇵🇱. Гэта двухдзённая ралявая гульня жывога дзеяння па будаванні краіны мары (Live Action Role Play Game). Для ўдзелу трэба быць ва ўзросце ад 18 да 25 год, добра размаўляць па-англійску і цікавіцца грамадскім актывізмам і гуманітарнымі навукамі. Удзел у Рэмары бясплатны, усе выдаткі бярэ на сябе каманда. 🗓️Дэдлайн падачы заявак падоўжаны да 19.08. Гульня пройдзе 26-29 жніўня.☑️ Стыпендыі EU4Belarus – SALT для выкладчыкаў і даследчыкаўЕўрапейскі Саюз прапануе стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў (-к), якія пацярпелі або знаходзяцца пад пагрозай пераследу. Грант можна выкарыстоўваць для акадэмічнага абмену, правядзення даследавання або навуковай стажыроўкі ў вышэйшых навучальных установах ці навукова-даследчых інстытутах ЕС. Памер стыпендыі – ад 5 580 да 18 600 еўра, у залежнасці ад працягласці праграмы. 🗓️ Дэдлайн падачы заявак: да 27.09.#адукацыя
#Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні часЛатушка: ціск на рэжымПрадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады і кіраўнік НАУ пракаментаваў сітуацыю на мяжы і захады яе палепшыць, распавёў пра санкцыі супраць рэжыму і патлумачыў, калі ціск можа быць паспяховым.Кавалеўскі: праца пасля КабінетаКіраўнік новастворанага Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва ў эфіры “Еўрарадыё” распавёў, чым будзе займацца новая структура, пракаментаваў абмен вязнямі паміж ЗША, еўрапейскімі краінамі і Расіяй і падзяліўся бачаннем магчымай стратэгіі дэмсілаў.Кабанчук: нацыянальная ідэяУ праграме “Ідэя Х” на “Еўрарадыё” прызначаны Святланай Ціханоўскай прадстаўнік па нацбяспецы і абароне Вадзім Кабанчук раскзааў пра сваё бачанне нацыянальнай ідэі беларускага народа.Брухан vs. Ягораў: уступкі рэжымуЯкой цаной варта дамагацца вызвалення палітвязьняў? Ці трэба перагледзіць падыходы 2020-2021 гадоў? Па гэтых пытаннях на “Свабодзе Premium” паспрачаліся намеснік прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Брухан і дэлегат Каардынацыйнай Рады Ягораў.Хоміч і Кавалеўскі: абмен вязняміТацяна Хоміч з Асацыяцыі родных і колішніх палітвязняў і кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі паразважалі пра нядаўні абмен вязнямі і магчымасць падобнага абмену з удзелам беларускіх палітвязняў.
Глядзіце, якія ёсць дзве новыя крутыя магчымасці для беларусаў і беларусак у ЕС! ⬇️🇪🇺 Гадавая стажыроўка ў Еўрапейскім фондзе ў падтрымку дэмакратыіEuropean Endowment for Democracy у Бруселі на год шукае стажора (-ку) ў грантавы аддзел (рэгіён Усходняга партнёрства). Трэба будзе дапамагаць у падрыхтоўцы дакументацыі, правяраць фінансавыя справаздачы і выконваць іншыя адміністрацыйныя задачы. Запрашаюць на стажыроўку цяперашніх студэнтаў (-к) універсітэтаў па-за ЕС і або выпускнікоў (-ц) апошніх 2 гадоў. Стажор (-ка) будзе атрымліваць каля 1900 еўра ў месяц📅 Заяўкі прымаюцца да 18 жніўня.🇩🇪 Стыпендыяльная праграма „Hilde Domin-Programm“ ад DAADПраграма падтрымлівае студэнтаў і дактарантаў (-к), якім у краіне паходжання фармальна альбо фактычна адмаўляюць у праве на адукацыю, і дае магчымасць пачаць альбо працягнуць навучанне ў Нямеччыне. Для ўдзелу трэба, каб апошні свой дыплом вы атрымалі не больш чым два гады таму. Зараз ідзе набор на зімовы семестр 2025/2026 года.📅 Заяўкі прымаюцца да 1 верасня.#адукацыя
#Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час◻️ Вячорка: сітуацыя на мяжыДарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка на “Свабодзе Premium” пракаментаваў абмежаванні на праезд аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй праз мяжу ЕС.◻️ Латушка: санкцыі і КРНамеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка адказаў “Свабодзе Premium” на пытанні наконт апошніх абмежаванняў на мяжы і пра ягоны спіс у Каардынацыйнай радзе.◻️ Мельнікава і Гліннік: пра Каардынацыйную радуСпікерка і віцэ-спікерка КР Анжаліка Мельнікава і Станіслава Гліннік на “Свабодзе Premium” распавялі, як і чаму занялі свае пасады, а таксама адказалі на частыя пытанні пра КР.◻️ Стрыжак: BYSOL, эвакуацыі, салідарнасцьКіраўнік фонда BYSOL у “ТОКу” паразважаў пра салідарнасць беларусаў і беларусак, распавёў пра працу фонда і падзяліўся палітычнымі амбіцыямі.◻️ Брухан: абмежаванні ЕСНамеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан на “Еўрарадыё” распавёў, чаму ЕС увёў апошнія абмежаванні супраць беларусаў (-к) і чаго можна чакаць далей. ◻️ Лявончык: пра палітвязняўСузаснавальнік ByHelp і BYSOL пракаментаваў “Еўрарадыё” стварэнне міжнароднага гуманітарнага фонда для дапамогі палітзняволеным у Беларусі і іншыя навіны пра палітвязняў.◻️ Жыгар: расследаванні, санкцыі, сітуацыя ў краінеПрадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар у эфіры “Еўрарадыё” прапанаваў, як BELPOL можа дапамагаць ЕС верыфікаваць беларусаў (-к) замест абмежаванняў на ўезд, і распавёў пра будучыя расследаванні.
Новыя адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка☑️ Адукацыйны курс "Навучыцца вучыць"DVV International у межах праекта Imagine Y правядзе ў Вільнюсе🇱🇹 курс для тых, хто жадае ствараць адукацыйныя праграмы для супольнасцей беларусаў (-к) у эміграцыі. У праграме – сустрэчы, практычныя хатнія заданні, зваротная сувязь ад трэнераў і ментараў (-к), а таксама магчымасць атрымаць падтрымку на рэалізацыю ўласнай адукацыйнай падзеі.🗓️ Заяўкі – да 04/08. Заняткі пройдуць цягам жніўня-верасня.☑️ Уводны курс па правах чалавекаБеларуская Праваабарончая школа і Тэрыторыя правоў абвяшчаюць набор на ўводны курс па правах чалавека, які пройдзе афлайн у Польшчы🇵🇱. Праграма навучання працягласцю тры дні ахоплівае асноўныя паняцці, прынцыпы і гісторыю правоў чалавека, тэмы роўнасці і недыскрымінацыі, а таксама дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскага інтарэса. Выдаткі пакрываюцца арганізатарамі, але патрэбная віза.🗓️ Заяўкі – да 05/08. Праграма пройдзе 23-25 жніўня.☑️ Лабараторыя "Выключэнне/Exclusion. Яе-перспектыва"Women in Tech Academic запрашае даследчыц з Беларусі для ўдзелу ў 9-месячнай лабараторыі "Выключэнне/Exclusion. Яе-перспектыва". Праграма накіраваная на тэмы выключэння і дыскрымінацыі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў ІТ. Будуць індывідуальныя даследчыя праекты, сумесныя адукацыйныя сустрэчы і стварэнне калектыўнага практычнага прадукту. Можна будзе атрымаць кансультацыі і грант да 4000 еўра на даследаванне.🗓️ Заяўкі – да 15/08.#адукацыя
Лідарства, эфектыўнасць, камунікацыя, майстэрства: Imaguru правядуць серыю трэнінгаў для грамадскіх актывістаў і актывістак. Далучайцеся!📅 24 ліпеня, 12:00 – 16:00📌 Гуру лічбавых інструментаў для максімальнай эфектыўнасці і каардынацыі праектаўВы даведаецеся, як выкарыстоўваць лічбавыя інструменты і ШІ для павышэння эфектыўнасці кіравання ў некамерцыйных арганізацыях і грамадзянскіх ініцыятывах. Абмяркуеце ключавыя тэхналогіі, іх перавагі і недахопы і навучыцеся карыстацца імі на практыцы.📅 31 ліпеня, 16:00 – 20:00📌 Фокус – Ітэрацыя – Аналіз – Поспех: Як эфектыўна ісці да мэты, развіваючы вытрымку, фокус і ўстойлівасцьГэты трэнінг накіраваны на тое, каб дапамагчы вам эфектыўна дасягаць пастаўленых мэтаў, развіваючы вытрымку, фокус і ўстойлівасць. Вы даведаецеся пра ключавыя інструменты і шаблоны, якія садзейнічаюць поспеху, і зможаце прымяніць гэтыя метады на практыцы.📅 5 жніўня, 12:00 – 16:00📌 Антыкрызісная камунікацыя і каардынацыя: Навучыся тушыць крызісыТрэнінг адаптаваны для актывістаў (-к) грамадзянскай супольнасці на аснове метадалогіі трэнінгаў для пажарных. Вас навучаць эфектыўным метадам антыкрызіснай камунікацыі і каардынацыі, каб спраўляцца з крызіснымі сітуацыямі і хутка рэагаваць на змены.🇵🇱 Усе тры трэнінгі пройдуць афлайн у Варшаве. Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.#адукацыя
Ведалі, што ў BYSOL ёсць акадэмія? Так, BYSOL Academy – гэта 5 курсаў для беларусаў і беларусак, якія хочуць ведаць і ўмець больш!Вось што вы можаце вывучаць анлайн і ў любы час – без сваіх персанальных дадзеных: 1️⃣ Персанальная бяспекаКурс асабліва карысны, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Каманда BYPOL расказвае, што рабіць пры затрыманні, як камунікаваць з адвакатам і бараніць свае правы пры пераследзе.2️⃣ Грамадзянская супольнасцьПраваабаронца Міхаіл Мацкевіч распавядае, як розныя людзі ўспрымаюць грамадзянскую супольнасць, якія яе асаблівасці ў Беларусі і якую яна можа адыграць у працэсах перамен.3️⃣ КібербяспекаКансультант па лічбавай бяспецы Мікалай Кванталіяні тлумачыць, як кіраваць паролямі, абыходзіць блакіроўкі сайтаў, захоўваць ананімнасць у сетцы і шыфраваць дадзеныя, каб абараняцца ад пагроз.4️⃣ Дызайн-мысленне“Шляхетны гусь” вядзе вас па шляху ад ідэі да прадукту. Гэта практычны курс, падчас якога вы даведаецеся, як аб'ядноўваць ідэі ў канцэпцыі, ствараць “персону карыстальніка” і будаваць прататыпы.5️⃣ Эканоміка. ПростаПрадпрымальнік Аляксандр Кныровіч расказвае пра ключавыя канцэпцыі і прынцыпы эканомікі. Вы даведаецеся, як яна працуе і як уплывае на жыццё грамадзян.З Беларусі адчыняйце сайт праз VPN і выдаляйце сляды з браўзера.
Адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка 📽️ Школа відэакантэнта ад Thompson Foundation у Варшаве Людзей ва ўзросце 18-25 гадоў, якія жадаюць навучыцца ствараць і прасоўваць відэакантэнт на платформах YouTube і Tikдаk, запрашаюць у Варшаву. У праграме навучання: аналіз рынку, вызначэнне мэты і аўдыторыі, стварэнне сцэнараў, структура гісторыі, асновы інтэрв'ю, тэхніка і праграмы для здымкі і мантажу.🗓️ Дэдлайн па заяўках: 🔥15 ліпеня да 00:00 (па Мінску). Школа пройдзе 6–10 жніўня.🎶 Майстар-клас «Голас як саматэрапія» Руся Шума запрашае на майстар-клас, прысвечаны ўплыву голасу на стан чалавека. Удзельнікі (-цы) даведаюцца пра тэрапеўтычны эфект спеву, гісторыю выкарыстання голасу, а таксама атрымаюць практычныя парады па паляпшэнні псіхічнага стану праз уласны голас. 🗓️ Дата правядзення – 16 ліпеня ў 18:30 (па Варшаве).🌿 Міні-курс «Усвядомленае і ўстойлівае мерапрыемства – ужо база!»Школа па ўстойлівай арганізацыі мерапрыемстваў Events For Future праводзіць курс, прысвечаны экалагічнай, сацыяльнай і эканамічнай устойлівасці ў арганізацыі мерапрыемстваў. Курс складаецца з 4 сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць даведацца пра асноўныя аспекты ўстойлівасці і атрымаць практычныя парады. 🗓️ Дэдлайн па заяўках – 18 ліпеня. Курс пройдзе 23 ліпеня – 1 жніўня.#адукацыя
Адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка 📽️ Школа відэакантэнта ад Thompson Foundation у ВаршавеЛюдзей ва ўзросце 18-25 гадоў, якія жадаюць навучыцца ствараць і прасоўваць відэакантэнт на платформах YouTube і TikTok, запрашаюць у Варшаву. У праграме навучання: аналіз рынку, вызначэнне мэты і аўдыторыі, стварэнне сцэнараў, структура гісторыі, асновы інтэрв'ю, тэхніка і праграмы для здымкі і мантажу.🗓️ Дэдлайн па заяўках: 🔥15 ліпеня да 00:00 (па Мінску). Школа пройдзе 6–10 жніўня.🎶 Майстар-клас «Голас як саматэрапія» Руся Шума запрашае на майстар-клас, прысвечаны ўплыву голасу на стан чалавека. Удзельнікі (-цы) даведаюцца пра тэрапеўтычны эфект спеву, гісторыю выкарыстання голасу, а таксама атрымаюць практычныя парады па паляпшэнні псіхічнага стану праз уласны голас. 🗓️ Дата правядзення – 16 ліпеня ў 18:30 (па Варшаве).🌿 Міні-курс «Усвядомленае і ўстойлівае мерапрыемства – ужо база!» Школа па ўстойлівай арганізацыі мерапрыемстваў Events For Future праводзіць курс, прысвечаны экалагічнай, сацыяльнай і эканамічнай устойлівасці ў арганізацыі мерапрыемстваў. Курс складаецца з 4 сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць даведацца пра асноўныя аспекты ўстойлівасці і атрымаць практычныя парады. 🗓️ Дэдлайн па заяўках – 18 ліпеня. Курс пройдзе 23 ліпеня – 1 жніўня.#адукацыя