Iniciar sesión Registro
Anuncios
Tu espacio publicitario
Reserva este slot exclusivo para el periodo elegido.
Comprar publicidad →
Logotipo de la comunidad de telegram - Валанцёры Офіса 👍🏻
Añadido 14 jul. 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Número de suscriptores: 673
Fotos: 1,500
Videos: 25
Enlaces: 1,130
Descripción:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Fuente

Валанцёры Офіса 👍🏻 | Новыя адукацыйныя магчымасці: падборка☑️ Wisla Video Forum – міжнародн...

Logotipo de la comunidad de telegram - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
125 Vistas/Alcance 2024-08-14 13:21 Mensaje №1442
Новыя адукацыйныя магчымасці: падборка☑️ Wisla Video Forum – міжнародны форум для відэапрафесіяналаўPress Club Belarus запрашае да ўдзелу ў Wisla Video Forum, які пройдзе ў Варшаве 13-14 верасня 2024 года. Форум арыентаваны на медыяпрафесіяналаў (-к) і незалежных аўтараў (-к), якія ствараюць грамадска значны кантэнт. Можна будзе паслухаць экспертаў (-к), абмеркаваць сакрэты ўстойлівага росту, навучыцца ствараць нізкабюджэтныя відэа і не толькі. Таксама будзе магчымасць запітчыць свой праект і атрымаць прэмію. 🗓️ Дэдлайн падачы заявак: да 15.08.☑️ РЭМАРА – краіна мары: ралявая гульняЗадзіночанне беларускіх студэнтаў запрашае маладых людзей прыняць удзел у РЭМАРЫ ў Польшчы🇵🇱. Гэта двухдзённая ралявая гульня жывога дзеяння па будаванні краіны мары (Live Action Role Play Game). Для ўдзелу трэба быць ва ўзросце ад 18 да 25 год, добра размаўляць па-англійску і цікавіцца грамадскім актывізмам і гуманітарнымі навукамі. Удзел у Рэмары бясплатны, усе выдаткі бярэ на сябе каманда. 🗓️Дэдлайн падачы заявак падоўжаны да 19.08. Гульня пройдзе 26-29 жніўня.☑️ Стыпендыі EU4Belarus – SALT для выкладчыкаў і даследчыкаўЕўрапейскі Саюз прапануе стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў (-к), якія пацярпелі або знаходзяцца пад пагрозай пераследу. Грант можна выкарыстоўваць для акадэмічнага абмену, правядзення даследавання або навуковай стажыроўкі ў вышэйшых навучальных установах ці навукова-даследчых інстытутах ЕС. Памер стыпендыі – ад 5 580 да 18 600 еўра, у залежнасці ад працягласці праграмы. 🗓️ Дэдлайн падачы заявак: да 27.09.#адукацыя