Fuente
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Курс па пошуку працы, вэбінар і курс па ШІ, цікавая праграма па паліты...
325 Vistas/Alcance
2025-02-03 08:16
Mensaje №1603
Курс па пошуку працы, вэбінар і курс па ШІ, цікавая праграма па палітыцы. Новыя магчымасці з дэдлайнамі ў бліжэйшы час ⬇️🔗 ”Змяні сваю НДА праз практычныя інструменты ШІ” – бясплатны вэбінарГерарда Кастро і Эмілія Яакола раскажуць, як выкарыстоўваць штучны інтэлект для кіравання НДА, павышэння ўцягнутасці каманд і доўгатэрміновага развіцця арганізацый. Пасля вэбінару можна будзе далучыцца да васьмідзённага трэнінгу па ШІ для НДА, валанцёраў (-к) і моладзі. Праграма будзе па-англійску.📅 Вэбінар пройдзе 7 лютага (у пятніцу) а 12:00 па Мінску.⏳ Зарэгістравацца можна да 6 лютага.🔗 Анлайн-курс “Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты”Кампус палітычнай навукі запрашае на курс пра пераходныя перыяды паміж аўтарытарызмам і дэмакратыяй, іх умовы, праблемы і наступствы. Удзельнікі (-цы) будуць аналізаваць кейсы іншых краін, працаваць у групах і абмяркоўваць актуальную літаратуру. Спікерамі (-камі) будуць прафесары (-кі) Гарварда і іншых сусветных ВНУ. Лекцыі будуць па-беларуску, па-руску і па-англійску (патрэбны ўзровень ад В1).📅 Курс пачнецца 17 лютага.⏳ Заяўку можна падаць да 12 лютага.🔗 Анлайн-курс па пошуку працы ад WE PlatformWE Platform прапануе магчымасць для тых, хто хоча атрымаць практычныя веды пра працэс працаўладкавання. Выкладаюць – HR-спецыялісткі, рэкрутаркі і кар’ерныя кансультанткі. Курс складаецца з 8 модуляў і ахоплівае ўсе этапы — ад выбару кампаніі да адаптацыі ў ёй. 📅 Навучанне можна прайсці ў любы час.#адукацыя #магчымасці