🌍 EVZ Foundation прапануе гранты ад 20 да 65 тысяч еўра: праграма Young Civil Societies for DemocracyБеларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў выгнанні могуць атрымаць фінансаванне на міжнародныя адукацыйныя праекты для моладзі. Праграма накіраваная на развіццё міжнароднага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з Беларусі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Грузіі і Украіны.📌 Што падтрымліваецца?— Бі- і мульцінацыянальныя адукацыйныя праекты для моладзі.— Навучанне дэмакратыі, правам чалавека і грамадзянскаму ўдзелу.— Моладзевыя ініцыятывы і міні-праекты. — Абмены, форумы, трэнінгі, кампаніі.💶 Фінансаванне: ад 20 000 да 65 000 EUR.❗ Праекты мусяць мець мінімум двух партнёраў, адзін з якіх — арганізацыя з Германіі.➡️ Усе дакументы патрабуецца запаўняць на англійскай мове.💬 Калі хочаце задаць пытанні – далучайцеся да Q&A-сесій (на англійскай мове):— 3 верасня, 14:00 (па Мінску)— 1 кастрычніка, 14:00⏳ Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка.🔗 Падрабязнасці і дакументы — па спасылцы.#магчымасці
Вызваленне палітвязняў, кантакты з ЗША, пытанні бяспекі. Што цягам апошніх тыдняў абмяркоўвалі дэмсілы? ⬇️📌 Ціханоўская: кантакты рэжыма з ЗШАУ інтэрв’ю BBC Святлана Ціханоўская адказала, ці яе непакояць спробы рэжыма наладзіць кантакт з адміністрацыяй Дональда Трампа і прапанаваць сябе «пасрэднікам» у вайне супраць Украіны, і распавяла пра рызыкі саступак рэжыму.📌 Латушка: канфлікты ўнутры рэжыма і санкцыіУ інтэрв'ю праекту «жыццё-маліна» намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка распавёў пра кулуарныя адстаўкі ўнутры рэжыма, закрануў тэмы санкцый, ордэра на арышт Лукашэнкі і званкоў Трампа – а таксама падзяліўся асабістымі гісторыямі.📌 Вячорка: званок Трампа і палітвязніГалоўны дарадца Святланы Ціханоўскай на «Белсаце» патлумачыў, чаму званок Дональда Трампа стаў «акном магчымасцяў» для вызвалення палітвязняў і якія санкцыі з’яўляюцца крытычнымі для рэжыму.📌 Рыжычэнка: праблемы эканомікіПрадстаўніца Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка на «Еўрарадыё» прааналізавала становішча бізнесаў у Беларусі, залежнасць краіны ад Расіі, праблемы экспарту ў Кітай і магчымасці рэжыма ўтрымаць стабільнасць.📌 Салавей: крызіс у медыцынеНамеснік прадстаўніцы Кабінета па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салаўей на «Еўрарадыё» распавёў пра кадравыя праблемы ў беларускай медыцыне і тое, як ад іх пакутуюць пацыенты. 📌 Апейкін: знікненне Анатоля КотаваВыканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін у эфіры «ПіКа Свабоды» пракаментаваў загадкавае знікненне былога дыпламата і палітолага ў Турцыі.📌 Вячорка і Магда: вынікі перамоваўФранак Вячорка і ўкраінскі палітолаг Яўген Магда абмеркавалі на «ПіКу Свабоды», ці магчымыя перамовы Пуціна і Зяленскага і якую ролю могуць адыграць беларускія дэмсілы.📌 Лябедзька: Канферэнцыя Новая Беларусь і кантакты з ЗШАДарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька на «Еўрарадыё» прааналізаваў вынікі Канферэнцыі Новая Беларусь, распавёў пра сувязі дэмсіл з Вашынгтонам і пракаментаваў магчымы візіт Трампа ў Мінск.📌 Мажэйка: «Захад-2025» і рызыкі для рэгіёнуПалітолаг Вадзім Мажэйка на «Еўрарадыё» пракаментаваў прагнозы заходніх спецслужбаў пра магчымы напад Расіі на краіны Балтыі, важнасць Палка Каліноўскага і рызыкі маштабнага разгортвання арміі РФ у Беларусі.📌 Базар: пра курсы «пікапу»Фемактывістка і гендарная экспертка Наста Базар на «Еўрарадыё», каментуючы нядаўнія скандалы з непажаданымі выявамі і курсамі «пікапу», патлумачыла, чаму жанчыны не заўсёды звяртаюцца ў паліцыю з-за дамаганняў і як выправіць сітуацыю.📌 Кірылюк: вызваленне палітвязняўЮрыст Міхаіл Кірылюк на «Еўрарадыё» прааналізаваў магчымыя сцэнары вызвалення палітвязняў і адказаў, што рабіць сем'ям тых, хто не трапіў у спісы. Ён таксама патлумачыў, ці бяспечна будзе людзям пасля вызвалення заставацца ў Беларусі.📌 Васілевіч: роля Ватыкана і рэлігійныя правыТэолаг і праваабаронца Наталля Васілевіч на «Еўрарадыё» распавяла пра магчымую сустрэчу кардынала з Лукашэнкам, патэнцыйную ролю Ватыкана ў вызваленні палітвязняў, а таксама пра парушэнні рэлігійных правоў у турмах.📌 Турарбекава і Дарашэнка: кантакты рэжыма з ЗША – прымета нармалізацыі?Паліталагіня Роза Турарбекава і аналітыкіня Ларыса Дарашэнка ў «Сварцы-шоу» на DW абмеркавалі, ці можа званок Трампа прывесці да вызвалення 1300 палітвязняў і змякчэння санкцый, і што гэта азначае для рэжыма Лукашэнкі.📌 Мацкевіч: справаздача Кабінета і «гандаль палітвязнямі»Экспертка ў галіне адукацыі і сузаснавальніца Аб’яднання сваякоў палітвязняў Святлана Мацкевіч у эфіры «Еўрарадыё» пракаментавала вынікі справаздачы Аб’яднанага пераходнага кабінета перад КР і магчымае вызваленне 1300 палітзняволеных.#што_кажуць_дэмсілы
II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі: каардынацыя, падтрымка, дзеяннеНа 27 жніўня 2025 года згодна са звесткамі праваабаронцаў у Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1335 чалавек.Кангрэс #WithoutJustCause — гэта двухдзённая сустрэча арганізацыяў, ініцыятываў, палітзняволеных і іх сем'яў, праваабаронцаў, актывістаў і актывістак. Два дні, два гарады з адной мэтай — сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем'яў. 26 верасня, Варшава. Першы дзень Кангрэса будзе прысвечаны: – агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;– новым тэндэнцыям у палітычных рэпрэсіях супраць беларусаў і беларусак;– працы палітычных структураў па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных. 28 верасня, Познань. Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для сустрэч, агучвання ідэй і праблем, дамаўлення і пошуку рашэнняў:– кірмаш ініцыятываў — прастора, дзе кожная арганізацыя або ініцыятыва, якая дапамагае палітзняволеным, можа прадставіць сваю працу;– выступы-прэзентацыі профільных арганізацыяў і ініцыятываў;– дыскусіі ў фармаце FishBowl.Праграма Кангрэса будзе апублікаваная бліжэй да мерапрыемства.Як далучыцца? – рэгістрацыя на Кангрэс; – заяўка на ўдзел у кірмашы ці выступ-прэзентацыю;– акрэдытацыя для медыя.Мерапрыемства арганізаванае Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі пры падтрымцы фонду Rosa Luxemburg Stiftung.
Што абмяркоўваюць дэмсілы пасля Канферэнцыі Новая Беларусь? Глядзіце ў новай падборцы інтэрв’ю ⬇️📌 Ціханоўская: сям’я, мары і 2020 годУ інтэрв’ю «Белсату» Святлана Ціханоўская распавяла і пра асабістае, і пра палітычнае: падзялілася ўспамінамі, што сказала б сабе ў 2020-м, расказала пра сям’ю, любімае месца ў Беларусі і свае мары, а таксама сваі пытанні да рэжыму.📌 Ціханоўскі: палітыка, грошы і адзінства дэмсілСяргей Ціханоўскі на «Еўрарадыё» распавёў, калі вернецца на YouTube, што думае пра працу Офіса і праблему адзінства ў дэмакратычных сілах, выказаўся пра санкцыі і падзяліўся ўспамінамі пра пачатак прэзідэнцкай кампаніі.📌 Брухан: нацыянальная ідэяСпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у праграме «Ідэя Х» на «Еўрарадыё» разважаў, чаму рэжым Лукашэнкі не здолеў сфармуляваць нацыянальную ідэю, і адказаў, ці стала Беларусь «антынацыянальнай дзяржавай». Ён паразважаў, што значыў 2020 год для нашай гісторыі, як выглядае пантеон беларускіх герояў (гераінь) і ці завяршылася фарміраванне нацыі.📌 Эфір з КНБ-2025: чаму 2020-ы не быў паразайПадчас Канферэнцыі Новая Беларусь палітыкі і палітыкіні, сярод якіх Святлана Ціханоўская, Аляксандр Мілінкевіч і Зміцер Шчыгельскі, адказалі «Свабодзе», чаму падзеі 2020 года не варта лічыць паразай, і расказалі, якія інструменты могуць працаваць супраць рэжыму пры спрыяльнай геапалітычнай сітуацыі.📌 Рыжычэнка: новае прызначэнне ў КабінецеУ інтэрв’ю «Свабодзе» эканамістка Аліса Рыжычэнка, якая стала прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, расказала, чым будзе займацца на новай пасадзе і як бачыць мадэрнізацыю беларускай эканомікі.📌 Ворыхава, Шаціліна: навіны ў працыДарадца Святланы Ціханоўскай па моладзі і студэнцтве Маргарыта Ворыхава і новая кіраўніца Місіі ў Кіеве Святлана Шаціліна распавялі на «Еўрарадыё» пра працу па Украіне, праблемы беларускай моладзі, у тым ліку з паступленнем у замежныя ВНУ, узаемадзеянне Украіны з дэмсіламі і значэнне сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім.📌 Мамаева: дэлегацыя ў Радзе Еўропы і праца Народных амбасадаўКаардынатарка Народных амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева на «Еўрарадыё» распавяла пра працу беларускай дэлегацыі ў Радзе Еўропы, праблемы міграцыйнай палітыкі для беларусаў і магчымасці народных амбасадаў. Таксама яна адказала на абвінавачанні дэмсіл ў «забранзавенні».📌 Цыганкоў: ці ёсць стратэгія ў дэмсілПалітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў абмеркаваў на «Еўрарадыё» вынікі канферэнцыі «Новая Беларусь», рызыкі ўцягвання краіны ў вайну, магчымасць дыялогу з рэжымам і сцэнары вызвалення палітвязняў.📌 Мілінкевіч: санкцыі, дыялог і становішча дэмсілаўПазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай па рэалізацыі еўрапейскага выбару і канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю «Еўрарадыё» распавёў пра дзейнасць універсітэта, пазбаўленне ілюзій адносна санкцый і пра тое, як ставіцца да тых, хто заклікае іх адмяніць. Таксама ён ацаніў перспектывы нацыянальнага дыялогу.📌 Халезін: новая пастаноўка Беларускага свабоднага тэатраРэжысёр Мікалай Халезін у гутарцы са «Свабодай» распавёў пра спектакль «Urząd Przyjemności» – гісторыі беларусаў, вымушаных даказваць у эміграцыі сваё права на жыццё, а таксама расказаў пра іншыя праекты тэатра.📌 Лойка: перамовы і шлях да дэмакратыіЖурналістка Вольга Лойка на «Еўрарадыё» адказала крытыкам перамоваў з рэжымам, правяла гістарычныя паралелі з сённяшняй сітуацыяй, падзялілася меркаваннем пра падзеі 2020 года і лёс іх лідараў і лідарак.📌 Кныровіч: ад Каржа да вялікай палітыкіЧалец КР Аляксандр Кныровіч у эфіры «ПіКа Свабоды» пракаментаваў поспех Макса Коржа і сітуацыю вакол яго канцэрта, разважаў пра магчымыя вынікі амерыканскіх высілкаў вакол вайны для Беларусі і закрануў пытанне патэнцыйных лідараў будучых зменаў у краіне.#што_кажуць_дэмсілы
🔥 Шукаем валанцёраў і валанцёрак на Канферэнцыю Новая Беларусь у Варшаве!9–10 жніўня пройдзе Канферэнцыя Новая Беларусь – месца сустрэч, абмеркавання ідэй і пошуку рашэнняў.👉 Хочаце стаць часткай каманды і дапамагчы з арганізацыяй? Нам патрэбныя валанцёры і валанцёркі, якія дапамогуць: – Раздаваць бэйджы і сустракаць удзельнікаў (-ц).– Накіроўваць людзей у патрэбныя залы.– Перадаваць мікрафоны падчас выступаў.Расклад канферэнцыі даступны на сайце. Можна далучыцца на абодва дні або толькі на адзін – графік абмяркуем індывідуальна!📸 Увага: на мерапрыемстве будзе весціся відэаздымка, таму мы не можам гарантаваць, што вы не трапіце ў кадр.Умовы ўдзелу:1️⃣ Вы не ездзіце ў Беларусь і знаходзіцеся ў Польшчы або гатовыя прыехаць у Варшаву за свой кошт.2️⃣ Вы ўжо супрацоўнічалі з намі раней у афлайне. Калі не, то, калі ласка, напішыце кантакт і імя / прозвішча прадстаўніка (-цы) грамадскай ініцыятывы, які (-ая) пацвердзіць вашу надзейнасць.👉 Зацікавіліся? Пішыце @ekaterinavodzich!⏳ Чакаем вашыя паведамленні да пятніцы – 1 жніўня.
Перамовы наконт вызвалення палітвязняў, Канферэнцыя Новая Беларусь. Што абмяркоўвалі ў дэмакратычнай супольнасці на мінулым тыдні? 📌 Ціханоўская: міжнародны ціск, агенты ў дэмсілах, вызваленне мужа Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю украінскай журналістцы Алесі Бацман патлумачыла, чаму рэжым у Беларусі не дзейнічае самастойна, і пракаментавала, што мог перадаць праз Келага Трампу. Таксама яна распавяла, як Сяргей ацаніў змены за 5 гадоў.📌 Лябедзька: Канферэнцыя Новая БеларусьДарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька на «Еўрарадыё» зрабіў заяву наконт свайго палітзняволенага сына. Ён таксама выказаўся наконт перамоваў з рэжымам і распавёў, чаго чакаць ад Канферэнцыі Новая Беларусь.📌 Шчытцова: пратэсты, адукацыя і шлях да ЕўропыШто засталося ад рэвалюцыі 2020-га і як дэманстрацыя сілы рэжыма пераўтвараецца ў слабасць? Філосафка Таццяна Шчытцова патлумачыла ў інтэрв'ю «жыццё-маліна», чаму думкі Ігната Абдзіраловіча актуальныя дагэтуль і што рабіць, пакуль чакаем пераменаў.📌 Карней: турма, эміграцыя і аднаўленнеЭкс-палітвязень Ігар Карней у размове на «Еўрарадыё» расказаў, як выглядае рэальнасць у калоніі і як ён аднаўляецца пасля вызвалення. Ён таксама расказаў, ці ўплывае статус палітвязня на становішча чалавека ў калоніі, і дадаў, што многія з палітзняволеных, якіх ён сустракаў за кратамі, не маюць адпаведнага прызнання. 📌 Сідорская, Гліннік і іншыя: рэакцыя на кейс СтрыжакаЦі мусіць Андрэй Стрыжак пакінуць пасаду пасля выкрыцця кейсаў харасмэнту? Ці працуе інстытут рэпутацыі ў дэмакратычных структурах? У эфіры Ірына Сідорская, Святлана Мацкевіч, Ганна Маціеўская, Аляксандр Кныровіч, Стася Гліннік і іншыя абмеркавалі, як на скандал рэагуе грамадзянская супольнасць.📌 Матуляк і Міцкевіч: кейс Стрыжака — ці магчыма аднаўленне даверу?Дырэктарка Еўрапейскага інстытуту сучаснай псіхатэрапіі Ганна Матуляк і прадстаўніца Кабінета па гендарнай роўнасці Юлія Міцкевіч ў эфіры «Свабоды» абмеркавалі, чаму справа Стрыжака – гэта не «памылка асобы», а сістэмная праблема гвалту і недахопу культуры працы ў трэцім сектары.📌 Лойка і Роўда: эканоміка, спецслужбы і санкцыіЖурналісткі Вольга Лойка і Наста Роўда ў шоу «ТОК» прааналізавалі кейс Машэнскага, псіхалогію беларускага вялікага бізнесу, сваркі паміж рознымі суб'ектамі дэмсіл, дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі і іншыя пытанні.📌 Купрэйчык: санкцыі, архівы КДБ і пашпарт Новай БеларусіМацвей Купрэйчык з BELPOL расказаў на «Еўрарадыё» пра ролю арганізацыі у зборы даных і атрыманні інсайдаў з Беларусі. Ён таксама распавёў пра працу па санкцыйных спісах і падзяліўся меркаваннем наконт стратэгіі вызвалення палітвязняў.#што_кажуць_дэмсілы
🇸🇪 Падавайце заяўкі: праграма SAYP для маладых спецыялістаў і спецыялістак з Усходняй ЕўропыШведскі інстытут адкрыў прыём заявак на Swedish Institute Academy for Young Professionals (SAYP) – адукацыйную праграму для тых, хто працуе з дэмакратыяй, кіраваннем, правамі чалавека і арганізацыйным развіццём.💡 Што прапануюць?▫️ Навучанне ад топавых ВНУ Швецыі (анлайн або з афлайн-модулем у Швецыі).▫️ Развіццё ведаў у сферах дэмакратычнага кіравання, гендарнай роўнасці, лічбавай дэмакратыі.▫️ Інструменты для працы і далейшага навучання.▫️ Далучэнне да глабальнай супольнасці выпускнікоў (-ц) Swedish Institute.👥 Хто можа падавацца?▫️ Грамадзяне (-кі) Беларусі ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў.▫️ З вышэйшай адукацыяй (мінімум 3 гады навучання).▫️ З досведам працы ў НДА, дзяржаўных установах, палітыцы або прыватным сектары.▫️ З добрым валоданнем англійскай мовай.Удзел бясплатны: выдаткі на навучанне, праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца.📅 Дэдлайн — 26 жніўня (у залежнасці ад модуля можа адрознівацца)🔗 Падрабязнасці і падача.#магчымасці
Працяг вызваленняў, перамовы, «скаргі» у тыктоку і новыя законы ў Польшчы. Што абмяркоўвалі дэмсілы цягам апошніх тыдняў?📍 Ціханоўская: кулуары Саміту NATO Журналіст «Зеркала» правёў дзень з нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай на Саміце NATO ў Гаазе, у якім яна ўдзельнічала літаральна праз два дні пасля вызвалення Сяргея. У матэрыяле можаце прачытаць пра атмасферу падобных падзей, сустрэчы Святланы з палітыкамі і журналістамі (-камі) і іх рэакцыі на навіны апошніх тыдняў.📍 Ціханоўскі: зняволення, сустрэча з дзецьмі і новыя планыУ інтэрв’ю «Зеркалу» Сяргей Ціханоўскі расказаў пра сустрэчу з дзецьмі, званок з СІЗА Святлане Ціханоўскай, кантакты з амерыканскімі дыпламатамі і стаўленне да сілавікоў. Таксама – пра Бабарыку, патрэбы ў фінансаванні і планы (не) удзельнічаць у выбарах. А ў інтэрв'ю «жыццё-маліна» Сяргей адказаў на многія іншыя пытанні і шмат распавёў пра апошнія 5 гадоў.📍 Брухан: як уплываць на мясцовыя ўладыСпікер КР Арцём Брухан на «Белсаце» распавёў, чаму ўсё больш людзей у Беларусі запісваюць відэазвароты да «ўладаў» – і што могуць рабіць замест гэтага, каб адстойваць свае правы нават у маленькіх вёсках.📍 Дуліна: турма і адчуванні пасля вызваленняВызваленая выкладчыца Наталля Дуліна распавяла DW пра час у калоніі, сітуацыю палітвязняў, становішча ў ізаляцыі і сваю рэакцыю на вызваленне. Яна таксама патлумачыла, хто ў зняволенні ў найбольш уразлівай сітуацыі, і падзялілася планамі на будучыню.📍 Лойка: вызваленне Ціханоўскага – пра што сведчыць?Журналістка Вольга Лойка ў інтэрв'ю праекту «жыццё-маліна» выказала бачанне прычынаў вызвалення Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў і падзялілася меркаваннем, ці будуць вызваленыя Бабарыка і Калеснікава.📍 Колесава-Гудзіліна і Маціеўская: новыя правілы легалізацыі ў ПольшчыАдвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна і юрыстка Ганна Маціеўская з ініцыятывы «Партызанка» на «Еўрарадыё» расказалі пра прававую сітуацыю беларускіх дзяцей у Польшчы і магчымыя рызыкі для сямей. Яны таксама пракаментавалі новыя выпадкі вызвалення зняволеных і нястачу комплекснай дапамогі для тых, хто выйшаў на волю.📍 Жыгар: «космас», санкцыі і настроі сілавікоўПрадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар на «Еўрарадыё» распавёў пра новае расследаванне пра рэжым і яго «касмічны спадарожнік», хлусню ў сістэме, стаўленне сілавікоў да вызвалення палітвязняў і перспектывы сілавога перавароту.📍 Турарбекава: ці пойдзе ЕС на перамовы з рэжымам?Гісторык Роза Турарбекава на «Еўрарадыё» пракаментавала магчымыя перамовы ЕС з рэжымам, ролю ЗША ў гэтым працэсе, скандал на акцыі ў Вільні і агульныя перспектывы дэмсіл.📍 Пянькоўскі: што можа сарваць перамовы?Амерыканіст Антон Пянькоўскі на «Еўрарадыё» прааналізаваў сітуацыю вакол перамоваў ЗША і Мінска, ролю ў іх дэмсілаў, неабходнасць (ці яе адсутнасць) зняцця санкцый і магчымасці Трампа ў вызваленні ўсіх палітвязняў.📍 Дабравольская: легалізацыя, дакументы і абаронаЮрыстка Вольга Дабравольская патлумачыла нюансы польскага праязнога дакумента, сітуацыю з міжнароднай абаронай і легалізацыяй для беларусаў (-к) і новыя правілы ў Шэнгене і адказала, як выглядае абарона дзяцей, народжаных у Польшчы.📍 Сідорская: гендарная роўнасць – цяпер ці пазней?Гендэрная даследчыца Ірына Сідорская выказала меркаванне, ці гатовыя беларусы (-кі) жыць паводле закона «Аб гендарнай роўнасці», як закон паўплывае на жанчын і мужчын, і распавяла, чаму тэма роўнасці не павінна адкладацца да «лепшых часоў».#што_кажуць_дэмсілы
🌿 FreeForPeace: валанцёрская прыгода ў Германіі з фокусам на мір, прыроду і супольнасць!Хочаце незвычайны досвед пад адкрытым небам, дзе вы можаце зрабіць свой унёсак у захаванне прыроды і паразважаць пра каштоўнасці мірнага грамадства? Далучайцеся да валанцёрскай праграмы FreeForPeace у рамках Еўрапейскага корпусу салідарнасці!🛶 Што вас чакае?— Здымкі дакументальнага фільма на тэму артыкула 3 Канстытуцыі ЕС (мір, каштоўнасці, дабрабыт).— Водны паход на плыце і каяках па рацэ Эльба.— Аднаўленне прыроднага парка і стварэнне хаткі на дрэве.— Вандроўкі і вывучэнне розных ландшафтаў Германіі.🛏 Умовы пражывання:— Жыць будзеце ў намётах, на матрацах, у невялікіх памяшканнях.— Гатаваць ежу давядзецца камандай.— Магчымыя абмежаванні з інтэрнэтам.🛠 Падчас паездак вы навучыцеся кіраванню праектамі, а таксама навыкам дакументалістыкі.📅 Калі: 1–22 верасня📍 Дзе: Германія🧍♀️ Каго шукаюць: матываваных маладых людзей (у т.л. з Беларусі), гатовых да жыцця з заплечнікам, у спальных мяхах і простых умовах. Па правілах Еўрапейскага корпуса салідарнасці — ва ўзросце да 30 гадоў.🔗 Дэталі і падача.#валанцёрства #магчымасці
Галоўнай тэмай апошніх тыдняў, вядома, стала вызваленне 14 палітвязняў. Але дэмсупольнасць абмяркоўвала і іншыя пытанні. Вось падборка інтэрв'ю за апошні час ⬇️📍 Ціханоўскі: вялікае інтэрв'ю на воліУ вялікім інтэрв'ю з Delfi Сяргей Ціханоўскі расказаў, як сустрэлі яго ў Вільні, што думае пра ролю Трампа ў вызваленні палітвязняў, як уладкавана сістэма катаванняў у беларускіх турмах і што ён адказвае сваім крытыкам. Таксама – пра сям’ю, палітычныя планы і чаканні ад пратэстаў.📍 Ціханоўская: вызваленне мужа і саміт НАТА У інтэрв’ю «Зеркалу» нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская расказала, чаму не адмяніла візіт у Гаагу праз вызваленне Сяргея Ціханоўскага, што ў ім змянілася за гады зняволення і як яна ставіцца да крытыкі з нагоды эмацыйнай прэс-канферэнцыі мужа.📍 Ігар і Іна Карней: жыццё праз два гады за кратаміПасля двух гадоў за кратамі журналіст Ігар Карней распавёў «Свабодзе» пра затрыманне, катаванні, сустрэчу з дачкой і «інтэрв'ю» ў СІЗА КДБ. Ягоная жонка Іна – пра сямейны боль, падтрымку і тое, што дапамагае не здавацца.📍 Кучынскі: як вызвалялі ЦіханоўскагаДыпламатыны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ў інтэрв’ю «Еўрарадыё» падзяліўся падрабязнасцямі вызвалення палітвязняў пасля візіту Келага. Ён патлумачыў, ці была роля Офіса ў гэтым працэсе і чаму санкцыі не супярэчаць дыпламатычным высілкам.📍 Гебрэмарыям, Чалы: вызваленне – перамога дэмсіл?У «Сварка-шоу» на DW экс-палітзняволеная Алана Гебрэмарыям і аналітык Сяргей Чалы абмеркавалі, ці з’яўляецца вызваленне Ціханоўскага перамогай дэмсупольнасці, што хацелі ад гэтага атрымаць Кіт Келаг і рэжым, і што дэмсілы мусяць рабіць далей, каб вызваленні працягваліся.📍 Лойка, Краўцоў, Кучынскі: што (не) рабіць дэмсілам, каб вызваленні не спынялісяУ новым выпуску шоу «Мне тоже не нравится» – дыскусія пра кулуарныя перамовы ЗША з рэжымам, магчымасць паслаблення санкцый, шанцы на новыя вызваленні і магчымасць перамоваў паміж дэмсіламі і рэжымам. У эфіры — журналістка Вольга Лойка, дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі і Іван Краўцоў з КР.📍 Міцкевіч: жаночы форум беларусакПершая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Юлія Міцкевіч у каментары «Еўрарадыё» распавяла пра форум «Пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын» і адказала, чаму форум выклікаў столькі спрэчак і чаму жаночая супольнасць важная для будучыні Беларусі.📍 Шыянок: вынікі і наступствы форуму ў ШвецыіКрысціна Шыянок з Офіса дэмсіл у Празе ў эфіры «Еўрарадыё» падзялілася падрабязнасцямі пра форум, які аб’яднаў беларускіх жанчын з розных краін, і патлумачыла, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны-палітыкі ў Беларусі і ў выгнанні.📍 Дуліна: турма, вызваленне і аднаўленне Вызваленая палітзняволеная Наталля Дуліна ў інтэрв’ю «Еўрарадыё» распавяла пра ўмовы ў жаночых калоніях, пра тое, як яна абаранялася падчас следства і ў судзе, і пра свае планы пасля вызвалення.📍 Стрыжак: рэпрэсіі і салідарнасцьКіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак у эфіры «Свабоды» расказаў, што неабходна для рэабілітацыі людзей, якія толькі выйшлі з беларускіх турмаў, і як выглядае дапамога сем’ям. Таксама ён падзяліўся меркаваннем, ці паўплывае візіт Келага на маштаб рэпрэсій.📍 Лябедзька: вызваленні і рэпрэсііДарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю «Еўрарадыё» прааналізаваў вызваленне Ціханоўскага ў кантэксце зносін Беларусь–ЗША і магчымасці Трампа ў вызваленні іншых палітзняволеных і пракаментаваў прэс-канферэнцыю.📍 Валошын: беларускі бізнес унутры краіны і за мяжойСузаснавальнік TUT.BY і бізнес-ментар Кірыл Валожын паразважаў, ці можна адрадзіць прадпрымальніцкі дух у Беларусі пасля 2020-га і падзяліўся, дзе стартапам шукаць падтрымку і як будуецца бізнес-супольнасць у эміграцыі.