Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Вызваленне палітвязняў, кантакты з ЗША, пытанні бяспекі. Што цягам апо...
237 Охват/переглядів
2025-09-01 15:22
Повідомлення №1763
Вызваленне палітвязняў, кантакты з ЗША, пытанні бяспекі. Што цягам апошніх тыдняў абмяркоўвалі дэмсілы? ⬇️📌 Ціханоўская: кантакты рэжыма з ЗШАУ інтэрв’ю BBC Святлана Ціханоўская адказала, ці яе непакояць спробы рэжыма наладзіць кантакт з адміністрацыяй Дональда Трампа і прапанаваць сябе «пасрэднікам» у вайне супраць Украіны, і распавяла пра рызыкі саступак рэжыму.📌 Латушка: канфлікты ўнутры рэжыма і санкцыіУ інтэрв'ю праекту «жыццё-маліна» намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка распавёў пра кулуарныя адстаўкі ўнутры рэжыма, закрануў тэмы санкцый, ордэра на арышт Лукашэнкі і званкоў Трампа – а таксама падзяліўся асабістымі гісторыямі.📌 Вячорка: званок Трампа і палітвязніГалоўны дарадца Святланы Ціханоўскай на «Белсаце» патлумачыў, чаму званок Дональда Трампа стаў «акном магчымасцяў» для вызвалення палітвязняў і якія санкцыі з’яўляюцца крытычнымі для рэжыму.📌 Рыжычэнка: праблемы эканомікіПрадстаўніца Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка на «Еўрарадыё» прааналізавала становішча бізнесаў у Беларусі, залежнасць краіны ад Расіі, праблемы экспарту ў Кітай і магчымасці рэжыма ўтрымаць стабільнасць.📌 Салавей: крызіс у медыцынеНамеснік прадстаўніцы Кабінета па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салаўей на «Еўрарадыё» распавёў пра кадравыя праблемы ў беларускай медыцыне і тое, як ад іх пакутуюць пацыенты. 📌 Апейкін: знікненне Анатоля КотаваВыканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін у эфіры «ПіКа Свабоды» пракаментаваў загадкавае знікненне былога дыпламата і палітолага ў Турцыі.📌 Вячорка і Магда: вынікі перамоваўФранак Вячорка і ўкраінскі палітолаг Яўген Магда абмеркавалі на «ПіКу Свабоды», ці магчымыя перамовы Пуціна і Зяленскага і якую ролю могуць адыграць беларускія дэмсілы.📌 Лябедзька: Канферэнцыя Новая Беларусь і кантакты з ЗШАДарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька на «Еўрарадыё» прааналізаваў вынікі Канферэнцыі Новая Беларусь, распавёў пра сувязі дэмсіл з Вашынгтонам і пракаментаваў магчымы візіт Трампа ў Мінск.📌 Мажэйка: «Захад-2025» і рызыкі для рэгіёнуПалітолаг Вадзім Мажэйка на «Еўрарадыё» пракаментаваў прагнозы заходніх спецслужбаў пра магчымы напад Расіі на краіны Балтыі, важнасць Палка Каліноўскага і рызыкі маштабнага разгортвання арміі РФ у Беларусі.📌 Базар: пра курсы «пікапу»Фемактывістка і гендарная экспертка Наста Базар на «Еўрарадыё», каментуючы нядаўнія скандалы з непажаданымі выявамі і курсамі «пікапу», патлумачыла, чаму жанчыны не заўсёды звяртаюцца ў паліцыю з-за дамаганняў і як выправіць сітуацыю.📌 Кірылюк: вызваленне палітвязняўЮрыст Міхаіл Кірылюк на «Еўрарадыё» прааналізаваў магчымыя сцэнары вызвалення палітвязняў і адказаў, што рабіць сем'ям тых, хто не трапіў у спісы. Ён таксама патлумачыў, ці бяспечна будзе людзям пасля вызвалення заставацца ў Беларусі.📌 Васілевіч: роля Ватыкана і рэлігійныя правыТэолаг і праваабаронца Наталля Васілевіч на «Еўрарадыё» распавяла пра магчымую сустрэчу кардынала з Лукашэнкам, патэнцыйную ролю Ватыкана ў вызваленні палітвязняў, а таксама пра парушэнні рэлігійных правоў у турмах.📌 Турарбекава і Дарашэнка: кантакты рэжыма з ЗША – прымета нармалізацыі?Паліталагіня Роза Турарбекава і аналітыкіня Ларыса Дарашэнка ў «Сварцы-шоу» на DW абмеркавалі, ці можа званок Трампа прывесці да вызвалення 1300 палітвязняў і змякчэння санкцый, і што гэта азначае для рэжыма Лукашэнкі.📌 Мацкевіч: справаздача Кабінета і «гандаль палітвязнямі»Экспертка ў галіне адукацыі і сузаснавальніца Аб’яднання сваякоў палітвязняў Святлана Мацкевіч у эфіры «Еўрарадыё» пракаментавала вынікі справаздачы Аб’яднанага пераходнага кабінета перад КР і магчымае вызваленне 1300 палітзняволеных.#што_кажуць_дэмсілы