Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Працяг вызваленняў, перамовы, «скаргі» у тыктоку і новыя законы ў Поль...
291 Охват/переглядів
2025-07-07 15:26
Повідомлення №1724
Працяг вызваленняў, перамовы, «скаргі» у тыктоку і новыя законы ў Польшчы. Што абмяркоўвалі дэмсілы цягам апошніх тыдняў?📍 Ціханоўская: кулуары Саміту NATO Журналіст «Зеркала» правёў дзень з нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай на Саміце NATO ў Гаазе, у якім яна ўдзельнічала літаральна праз два дні пасля вызвалення Сяргея. У матэрыяле можаце прачытаць пра атмасферу падобных падзей, сустрэчы Святланы з палітыкамі і журналістамі (-камі) і іх рэакцыі на навіны апошніх тыдняў.📍 Ціханоўскі: зняволення, сустрэча з дзецьмі і новыя планыУ інтэрв’ю «Зеркалу» Сяргей Ціханоўскі расказаў пра сустрэчу з дзецьмі, званок з СІЗА Святлане Ціханоўскай, кантакты з амерыканскімі дыпламатамі і стаўленне да сілавікоў. Таксама – пра Бабарыку, патрэбы ў фінансаванні і планы (не) удзельнічаць у выбарах. А ў інтэрв'ю «жыццё-маліна» Сяргей адказаў на многія іншыя пытанні і шмат распавёў пра апошнія 5 гадоў.📍 Брухан: як уплываць на мясцовыя ўладыСпікер КР Арцём Брухан на «Белсаце» распавёў, чаму ўсё больш людзей у Беларусі запісваюць відэазвароты да «ўладаў» – і што могуць рабіць замест гэтага, каб адстойваць свае правы нават у маленькіх вёсках.📍 Дуліна: турма і адчуванні пасля вызваленняВызваленая выкладчыца Наталля Дуліна распавяла DW пра час у калоніі, сітуацыю палітвязняў, становішча ў ізаляцыі і сваю рэакцыю на вызваленне. Яна таксама патлумачыла, хто ў зняволенні ў найбольш уразлівай сітуацыі, і падзялілася планамі на будучыню.📍 Лойка: вызваленне Ціханоўскага – пра што сведчыць?Журналістка Вольга Лойка ў інтэрв'ю праекту «жыццё-маліна» выказала бачанне прычынаў вызвалення Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў і падзялілася меркаваннем, ці будуць вызваленыя Бабарыка і Калеснікава.📍 Колесава-Гудзіліна і Маціеўская: новыя правілы легалізацыі ў ПольшчыАдвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна і юрыстка Ганна Маціеўская з ініцыятывы «Партызанка» на «Еўрарадыё» расказалі пра прававую сітуацыю беларускіх дзяцей у Польшчы і магчымыя рызыкі для сямей. Яны таксама пракаментавалі новыя выпадкі вызвалення зняволеных і нястачу комплекснай дапамогі для тых, хто выйшаў на волю.📍 Жыгар: «космас», санкцыі і настроі сілавікоўПрадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар на «Еўрарадыё» распавёў пра новае расследаванне пра рэжым і яго «касмічны спадарожнік», хлусню ў сістэме, стаўленне сілавікоў да вызвалення палітвязняў і перспектывы сілавога перавароту.📍 Турарбекава: ці пойдзе ЕС на перамовы з рэжымам?Гісторык Роза Турарбекава на «Еўрарадыё» пракаментавала магчымыя перамовы ЕС з рэжымам, ролю ЗША ў гэтым працэсе, скандал на акцыі ў Вільні і агульныя перспектывы дэмсіл.📍 Пянькоўскі: што можа сарваць перамовы?Амерыканіст Антон Пянькоўскі на «Еўрарадыё» прааналізаваў сітуацыю вакол перамоваў ЗША і Мінска, ролю ў іх дэмсілаў, неабходнасць (ці яе адсутнасць) зняцця санкцый і магчымасці Трампа ў вызваленні ўсіх палітвязняў.📍 Дабравольская: легалізацыя, дакументы і абаронаЮрыстка Вольга Дабравольская патлумачыла нюансы польскага праязнога дакумента, сітуацыю з міжнароднай абаронай і легалізацыяй для беларусаў (-к) і новыя правілы ў Шэнгене і адказала, як выглядае абарона дзяцей, народжаных у Польшчы.📍 Сідорская: гендарная роўнасць – цяпер ці пазней?Гендэрная даследчыца Ірына Сідорская выказала меркаванне, ці гатовыя беларусы (-кі) жыць паводле закона «Аб гендарнай роўнасці», як закон паўплывае на жанчын і мужчын, і распавяла, чаму тэма роўнасці не павінна адкладацца да «лепшых часоў».#што_кажуць_дэмсілы