Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | FreeForPeace: валанцёрская прыгода ў Германіі з фокусам на мір, прырод...
359 Охват/переглядів
2025-07-02 09:05
Повідомлення №1722
🌿 FreeForPeace: валанцёрская прыгода ў Германіі з фокусам на мір, прыроду і супольнасць!Хочаце незвычайны досвед пад адкрытым небам, дзе вы можаце зрабіць свой унёсак у захаванне прыроды і паразважаць пра каштоўнасці мірнага грамадства? Далучайцеся да валанцёрскай праграмы FreeForPeace у рамках Еўрапейскага корпусу салідарнасці!🛶 Што вас чакае?— Здымкі дакументальнага фільма на тэму артыкула 3 Канстытуцыі ЕС (мір, каштоўнасці, дабрабыт).— Водны паход на плыце і каяках па рацэ Эльба.— Аднаўленне прыроднага парка і стварэнне хаткі на дрэве.— Вандроўкі і вывучэнне розных ландшафтаў Германіі.🛏 Умовы пражывання:— Жыць будзеце ў намётах, на матрацах, у невялікіх памяшканнях.— Гатаваць ежу давядзецца камандай.— Магчымыя абмежаванні з інтэрнэтам.🛠 Падчас паездак вы навучыцеся кіраванню праектамі, а таксама навыкам дакументалістыкі.📅 Калі: 1–22 верасня📍 Дзе: Германія🧍♀️ Каго шукаюць: матываваных маладых людзей (у т.л. з Беларусі), гатовых да жыцця з заплечнікам, у спальных мяхах і простых умовах. Па правілах Еўрапейскага корпуса салідарнасці — ва ўзросце да 30 гадоў.🔗 Дэталі і падача.#валанцёрства #магчымасці