Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻
Додано 14 лип 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Кількість підписників: 673
Фото: 1,500
Відео: 25
Посилання: 1,130
Опис:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Джерело

Валанцёры Офіса 👍🏻 | Галоўнай тэмай апошніх тыдняў, вядома, стала вызваленне 14 палітвязняў...

Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
285 Охват/переглядів 2025-06-30 10:46 Повідомлення №1720
Галоўнай тэмай апошніх тыдняў, вядома, стала вызваленне 14 палітвязняў. Але дэмсупольнасць абмяркоўвала і іншыя пытанні. Вось падборка інтэрв'ю за апошні час ⬇️📍 Ціханоўскі: вялікае інтэрв'ю на воліУ вялікім інтэрв'ю з Delfi Сяргей Ціханоўскі расказаў, як сустрэлі яго ў Вільні, што думае пра ролю Трампа ў вызваленні палітвязняў, як уладкавана сістэма катаванняў у беларускіх турмах і што ён адказвае сваім крытыкам. Таксама – пра сям’ю, палітычныя планы і чаканні ад пратэстаў.📍 Ціханоўская: вызваленне мужа і саміт НАТА У інтэрв’ю «Зеркалу» нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская расказала, чаму не адмяніла візіт у Гаагу праз вызваленне Сяргея Ціханоўскага, што ў ім змянілася за гады зняволення і як яна ставіцца да крытыкі з нагоды эмацыйнай прэс-канферэнцыі мужа.📍 Ігар і Іна Карней: жыццё праз два гады за кратаміПасля двух гадоў за кратамі журналіст Ігар Карней распавёў «Свабодзе» пра затрыманне, катаванні, сустрэчу з дачкой і «інтэрв'ю» ў СІЗА КДБ. Ягоная жонка Іна – пра сямейны боль, падтрымку і тое, што дапамагае не здавацца.📍 Кучынскі: як вызвалялі ЦіханоўскагаДыпламатыны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ў інтэрв’ю «Еўрарадыё» падзяліўся падрабязнасцямі вызвалення палітвязняў пасля візіту Келага. Ён патлумачыў, ці была роля Офіса ў гэтым працэсе і чаму санкцыі не супярэчаць дыпламатычным высілкам.📍 Гебрэмарыям, Чалы: вызваленне – перамога дэмсіл?У «Сварка-шоу» на DW экс-палітзняволеная Алана Гебрэмарыям і аналітык Сяргей Чалы абмеркавалі, ці з’яўляецца вызваленне Ціханоўскага перамогай дэмсупольнасці, што хацелі ад гэтага атрымаць Кіт Келаг і рэжым, і што дэмсілы мусяць рабіць далей, каб вызваленні працягваліся.📍 Лойка, Краўцоў, Кучынскі: што (не) рабіць дэмсілам, каб вызваленні не спынялісяУ новым выпуску шоу «Мне тоже не нравится» – дыскусія пра кулуарныя перамовы ЗША з рэжымам, магчымасць паслаблення санкцый, шанцы на новыя вызваленні і магчымасць перамоваў паміж дэмсіламі і рэжымам. У эфіры — журналістка Вольга Лойка, дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі і Іван Краўцоў з КР.📍 Міцкевіч: жаночы форум беларусакПершая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Юлія Міцкевіч у каментары «Еўрарадыё» распавяла пра форум «Пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын» і адказала, чаму форум выклікаў столькі спрэчак і чаму жаночая супольнасць важная для будучыні Беларусі.📍 Шыянок: вынікі і наступствы форуму ў ШвецыіКрысціна Шыянок з Офіса дэмсіл у Празе ў эфіры «Еўрарадыё» падзялілася падрабязнасцямі пра форум, які аб’яднаў беларускіх жанчын з розных краін, і патлумачыла, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны-палітыкі ў Беларусі і ў выгнанні.📍 Дуліна: турма, вызваленне і аднаўленне Вызваленая палітзняволеная Наталля Дуліна ў інтэрв’ю «Еўрарадыё» распавяла пра ўмовы ў жаночых калоніях, пра тое, як яна абаранялася падчас следства і ў судзе, і пра свае планы пасля вызвалення.📍 Стрыжак: рэпрэсіі і салідарнасцьКіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак у эфіры «Свабоды» расказаў, што неабходна для рэабілітацыі людзей, якія толькі выйшлі з беларускіх турмаў, і як выглядае дапамога сем’ям. Таксама ён падзяліўся меркаваннем, ці паўплывае візіт Келага на маштаб рэпрэсій.📍 Лябедзька: вызваленні і рэпрэсііДарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю «Еўрарадыё» прааналізаваў вызваленне Ціханоўскага ў кантэксце зносін Беларусь–ЗША і магчымасці Трампа ў вызваленні іншых палітзняволеных і пракаментаваў прэс-канферэнцыю.📍 Валошын: беларускі бізнес унутры краіны і за мяжойСузаснавальнік TUT.BY і бізнес-ментар Кірыл Валожын паразважаў, ці можна адрадзіць прадпрымальніцкі дух у Беларусі пасля 2020-га і падзяліўся, дзе стартапам шукаць падтрымку і як будуецца бізнес-супольнасць у эміграцыі.