Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻
Додано 14 лип 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Кількість підписників: 673
Фото: 1,500
Відео: 25
Посилання: 1,130
Опис:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Джерело

Валанцёры Офіса 👍🏻 | Што абмяркоўваюць дэмсілы пасля Канферэнцыі Новая Беларусь? Глядзіце ў...

Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
253 Охват/переглядів 2025-08-18 08:19 Повідомлення №1753
Што абмяркоўваюць дэмсілы пасля Канферэнцыі Новая Беларусь? Глядзіце ў новай падборцы інтэрв’ю ⬇️📌 Ціханоўская: сям’я, мары і 2020 годУ інтэрв’ю «Белсату» Святлана Ціханоўская распавяла і пра асабістае, і пра палітычнае: падзялілася ўспамінамі, што сказала б сабе ў 2020-м, расказала пра сям’ю, любімае месца ў Беларусі і свае мары, а таксама сваі пытанні да рэжыму.📌 Ціханоўскі: палітыка, грошы і адзінства дэмсілСяргей Ціханоўскі на «Еўрарадыё» распавёў, калі вернецца на YouTube, што думае пра працу Офіса і праблему адзінства ў дэмакратычных сілах, выказаўся пра санкцыі і падзяліўся ўспамінамі пра пачатак прэзідэнцкай кампаніі.📌 Брухан: нацыянальная ідэяСпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у праграме «Ідэя Х» на «Еўрарадыё» разважаў, чаму рэжым Лукашэнкі не здолеў сфармуляваць нацыянальную ідэю, і адказаў, ці стала Беларусь «антынацыянальнай дзяржавай». Ён паразважаў, што значыў 2020 год для нашай гісторыі, як выглядае пантеон беларускіх герояў (гераінь) і ці завяршылася фарміраванне нацыі.📌 Эфір з КНБ-2025: чаму 2020-ы не быў паразайПадчас Канферэнцыі Новая Беларусь палітыкі і палітыкіні, сярод якіх Святлана Ціханоўская, Аляксандр Мілінкевіч і Зміцер Шчыгельскі, адказалі «Свабодзе», чаму падзеі 2020 года не варта лічыць паразай, і расказалі, якія інструменты могуць працаваць супраць рэжыму пры спрыяльнай геапалітычнай сітуацыі.📌 Рыжычэнка: новае прызначэнне ў КабінецеУ інтэрв’ю «Свабодзе» эканамістка Аліса Рыжычэнка, якая стала прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, расказала, чым будзе займацца на новай пасадзе і як бачыць мадэрнізацыю беларускай эканомікі.📌 Ворыхава, Шаціліна: навіны ў працыДарадца Святланы Ціханоўскай па моладзі і студэнцтве Маргарыта Ворыхава і новая кіраўніца Місіі ў Кіеве Святлана Шаціліна распавялі на «Еўрарадыё» пра працу па Украіне, праблемы беларускай моладзі, у тым ліку з паступленнем у замежныя ВНУ, узаемадзеянне Украіны з дэмсіламі і значэнне сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім.📌 Мамаева: дэлегацыя ў Радзе Еўропы і праца Народных амбасадаўКаардынатарка Народных амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева на «Еўрарадыё» распавяла пра працу беларускай дэлегацыі ў Радзе Еўропы, праблемы міграцыйнай палітыкі для беларусаў і магчымасці народных амбасадаў. Таксама яна адказала на абвінавачанні дэмсіл ў «забранзавенні».📌 Цыганкоў: ці ёсць стратэгія ў дэмсілПалітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў абмеркаваў на «Еўрарадыё» вынікі канферэнцыі «Новая Беларусь», рызыкі ўцягвання краіны ў вайну, магчымасць дыялогу з рэжымам і сцэнары вызвалення палітвязняў.📌 Мілінкевіч: санкцыі, дыялог і становішча дэмсілаўПазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай па рэалізацыі еўрапейскага выбару і канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю «Еўрарадыё» распавёў пра дзейнасць універсітэта, пазбаўленне ілюзій адносна санкцый і пра тое, як ставіцца да тых, хто заклікае іх адмяніць. Таксама ён ацаніў перспектывы нацыянальнага дыялогу.📌 Халезін: новая пастаноўка Беларускага свабоднага тэатраРэжысёр Мікалай Халезін у гутарцы са «Свабодай» распавёў пра спектакль «Urząd Przyjemności» – гісторыі беларусаў, вымушаных даказваць у эміграцыі сваё права на жыццё, а таксама расказаў пра іншыя праекты тэатра.📌 Лойка: перамовы і шлях да дэмакратыіЖурналістка Вольга Лойка на «Еўрарадыё» адказала крытыкам перамоваў з рэжымам, правяла гістарычныя паралелі з сённяшняй сітуацыяй, падзялілася меркаваннем пра падзеі 2020 года і лёс іх лідараў і лідарак.📌 Кныровіч: ад Каржа да вялікай палітыкіЧалец КР Аляксандр Кныровіч у эфіры «ПіКа Свабоды» пракаментаваў поспех Макса Коржа і сітуацыю вакол яго канцэрта, разважаў пра магчымыя вынікі амерыканскіх высілкаў вакол вайны для Беларусі і закрануў пытанне патэнцыйных лідараў будучых зменаў у краіне.#што_кажуць_дэмсілы