Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻
Added 14 Jul 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Number of subscribers: 673
Photos: 1,500
Videos: 25
Links: 1,130
Description:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15

👥 Number of subscribers

673
Average/Day:: -1
Average/Week:: 0
Average/Month:: +2

👁️ Average views per message

585
Average/Day:: 288
Average/Week:: 246
ERR: 86.92%

📊 Messages per Day

1.4
Last day: 2
Week average: 1.3
Average per day: 1.4

Status change history

Officially not confirmed 2024-07-14

Wall

Telegram statistics channel

🔥 EaP Civil Society Fellowship 2026 – стыпендыі для грамадзянскіх актывістаў і актывістак з краін Усходняга партнёрстваАдкрыты прыём заявак на праграму, якая падтрымлівае актыўных людзей з краін Усходняга партнёрства, у тым ліку з Беларусі. Прапануецца фінансаванне для рэалізацыі ініцыятыў і магчымасці для развіцця лідарскіх навыкаў.🎓 Тыпы стыпендый:Civic Digital Fellowship — для праектаў у галіне адкрытых даных, лічбавых рашэнняў, празрыстасці і ўмацавання адказнасці.— Community Engagement Fellowship – для праектаў у сферы мясцовага ўдзелу, маніторынгу, адукацыі, палітычных ініцыятыў і ўмацавання грамадзянскай супольнасці.💡 Што прапануюць:— Фінансаванне да 5000 EUR на рэалізацыю праекта.— Ментарскую і тэхнічную падтрымку.— Удзел у міжнародных мерапрыемствах, навучаннях і вэбінарах.— Далучэнне да супольнасці выпускнікоў і выпускніц.🗓 Заяўкі – да 30 снежня.Адбор двухэтапны: спачатку канцэпцыя, потым – поўная заяўка.‼️ Чым раней падаецца заяўка, тым вышэй шанцы.🔗 Падрабязнасці.#магчымасці
🔍 Прэмія да 1500 еўра: Банк Ідэй абвясціў прэмію для маладых беларускіх даследчыкаў і даследчыцШукаюць аўтарак і аўтараў, гатовых прапанаваць новыя ідэі і рашэнні для тых выклікаў, з якімі сутыкаецца Беларусь і беларуская дыяспара.🎯 Што прапануюць:— Грашовую прэмію да 1500 EUR (брута).— Ментарскую і рэдактарскую падтрымку.— Публікацыю гатовага аналітычнага матэрыялу на платформе Банка Ідэй.📌 Што шукаюць: канцэпцыі аналітычных запісак пра будучыню Беларусі – па тэмах ад дэмакратычных стратэгій і эканамічных рэформаў да тэхналогій, дэзынфармацыі і г.д.👥 Удзельнічаць могуць людзі ва ўзросце да 35 гадоў з беларускім грамадзянствам. Трэба мець мінімум адну публікацыю і адносіцца да адной з катэгорый:— Даследчыкі (-цы), аналітыкі (-іні) і журналісты (-кі) з мінімум 2 гадамі досведу.— Студэнты і студэнткі магістратуры або PhD па сацыяльных, палітычных і эканамічных спецыяльнасцях. Заяўкі – да 3 снежня. Гатовыя артыкулы мусяць быць прадстаўлены да 1 сакавіка 2026 года.🔗 Падрабязнасці.#магчымасці
Закрыццё мяжы, запавольванне эканомікі, перспектывы вызваленняў, стабільнасць і бяспека дэмсілаў. Што цягам мінулых тыдняў абмяркоўвалі ў дэмсупольнасці? ⬇️📌 Ціханоўская: закрыццё мяжы і новыя санкцыіЛідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю RFI распавяла пра сваё стаўленне да закрыцця мяжы з Літвой і магчымыя санкцыі, што могуць аказаць ціск на рэжым, а таксама заклікала беларусаў быць цярплівымі і пільнымі.📌 Латушка: патэнцыйнае зняццё санкцый Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка на «Свабодзе» абмеркаваў зняцце санкцый ЗША з «Белавіі». Ён таксама закрануў пытанні, ці рэалістычна патрабаваць зменаў ад рэжыма і ці зменіцца палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі.📌 Брухан, Пракопчык: сыходы з КР і паліграфСпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан і віцэ-спікерка Ліза Пракопчык на «Еўрарадыё» абмеркавалі сыход з КР пяці чалавек, рашэнне адносна паліграфа для праверкі чальцоў і ўдзел палітычных зняволеных у КР.📌 Рыжычэнка: рост цэн і страты дзяржпрадпрыемстваўПрадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ў эфіры шоу «Обычное утро» патлумачыла, чаму адзенне ў Беларусі такое дарагое і чаму беларусы (-кі) скардзяцца на цэны. Яна таксама закранула пытанне, чаму дзяржпрадпрыемствы застаюцца стратнымі.📌 Харысава: пасылы рэжыма ЗахадуПаліталагіня і міжнародная сакратарка Аб'яднання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава на «Еўрарадыё» прааналізавала пасыл рэжыма Захаду пасля закрыцця мяжы, а таксама пракаментавала працу КДБ супраць беларусаў (-к) у эміграцыі.📌 Астапеня: ініцыятыва MALDZIS і перамоўны трэк з ЗШАДырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня на «Еўрарадыё» абмеркаваў працу ініцыятывы MALDZIS, якая выкупіла першую беларускамоўную мапу нашай краіны, а таксама перамоўны трэк з ЗША і магчымасць адлігі.📌 Івашкевіч: расследаванніСтась Івашкевіч з Беларускага разведвальніцкага цэнтру ў інтэрв'ю «жыццё-маліна» расказаў пра меркаванае шале дыктатара ў Сочы, дзе ён хавае грошы, а таксама вартасць расследаванняў у тым ліку і дзейнасці дэмакратычных сіл.📌 Чалы: дэфіцыт гандлю і праблемы эканомікіАналітык Сяргей Чалы у праграме «Пік Свабоды» абмеркаваў павелічэнне дэфіцыту ў замежным гандлі таварамі, нарастанне запасаў на складах, а таксама тое, што чакае эканоміку Беларусі.📌 Лузгіна: перспектывы эканомікіЭканамістка BEROC Анастасія Лузгіна на «Еўрарадыё» пракаментавала забарону на рух па Беларусі грузавікам ЕС, блакаванне рахункаў беларусам (-кам) у Revolut і ўплыў інфляцыі на эканоміку.📌 Львоўскі: уплыў санкцый на людзей і эканомікуАкадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў інтэрв'ю DW выказаў меркаванне, што санкцыі супраць Беларусі паўплывалі на людзей больш, чым на эканоміку ў цэлым, а таксама патлумачыў, чаму Беларусь ў большай ступені закранута абмежаваннямі, чым краіна-агрэсар.📌 Вінаградаў: досвед зняволенняАктывіст і былы палітзняволены Павел Вінаградаў у вялікім інтэрв'ю «Свабодзе» распавёў, як дыктатар стаў «пацярпелым» у ягонай крымінальнай справе, як турэмнікі выкарыстоўваюць «нізкі статус» супраць палітзняволеных і чаму ён не з'язджаў з Беларусі.📌 Сідорская: прыёмы прапаганды і памылкі незалежных СМІГендарная даследчыца Ірына Сідорская на «Еўрарадыё» прааналізавала прапаганду рэжыма – яе асвятленне вучэнняў «Захад-2025» і знікнення Анжалікі Мельнікавай, а таксама памылкі ў асвятленні кейсу Мельнікавай у незалежных СМІ.📌 Біканаў: сацыяльны кантракт і стан грамадстваСацыёлаг Філіп Біканаў разам з журналісткай Вольгай Лойка ў праграме «Беларусь 2030» ад «Банка ідэй» і «Еўрарадыё» распавёў, якія сёння настроі ў грамадстве, якім яно будзе праз 5 гадоў і ці чакаць новага «сацыяльнага кантракту».#што_кажуць_дэмсілы
У дэмсупольнасці працягваецца абмеркаванне пытанняў бяспекі дэмсіл, складанай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама стратэгіі па вызваленні палітзняволеных і захаванні незалежнасці Беларусі. Абмяркоўвалі і правакацыі на мяжы. Вось падборка інтэрв'ю за апошні час ⬇️📌 Ціханоўская: Беларусь – ключ да бяспекі Еўропы Святлана Ціханоўская падчас свайго візіту ў Люксембург дала каментар «Белсату» і распавяла пра ролю Беларусі ў забеспячэнні бяспекі Еўропы. Яна расказала пра бягучую палітычную сітуацыю ў краіне і важнасць міжнароднай падтрымкі для дэмакратычных пераменаў.📌 Вячорка: сітуацыя на мяжыГалоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Belsat News» пракаментаваў правакацыі рэжыма з кантрабандай, закрыццё мяжы з Літвой, сустрэчу прадстаўніка Ватыкана з дыктатарам і магчымыя вызваленні палітвязняў. 📌 Рыжычэнка: эканамічная сітуацыя ў Беларусі Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы Аліса Рыжычэнка ў эфіры «Еўрарадыё» пракаментавала выказванні дыктатара наконт недахопу грошай і магчымай адмены льгот, а таксама прааналізавала апошнія эканамічныя тэндэнцыі і іх уплыў на паўсядзённае жыцьцё беларусаў.📌 Харысава: праца дэмсілаў і зліў КДБПаліталагіня і міжнародная сакратарка Згуртавання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава на «Еўрарадыё» пракаментавала, што выявіла ўцечка пра агентаў КДБ і як КДБ імкнецца пасеяць разлад у дэмсілах. Яна таксама распавяла пра супрацьстаянне пазіцый «за ціск» і «за саступкі» ўнутры дэмсіл і яго ўплыў на міжнародную палітыку па Беларусі.📌 Брухан: Каардынацыйная радаСпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у інтэрв’ю «Еўрарадыё» пракаментаваў сітуацыю вакол КР, а таксама палітыку рэжыма – уключаючы збор «УНС» і пацяпленне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам. Ён распавёў, як гэта паўплывае на дыяспару і дэмакратычныя сілы.📌 Мацкевіч: разважанні пасля 4 гадоў у зняволенніФілосаф Уладзімір Мацкевіч, які правёў чатыры гады за кратамі і быў дэпартаваны з роднай краіны, у інтэрв’ю праекту «жыццё-маліна» падзяліўся сваімі разважаннямі аб тым, як мець зносіны з беларусамі ў Беларусі, як прымусіць рэжым пайсці на перамовы і што стаіць за ўчынкам Статкевіча. 📌 Жыгар: пагрозы бяспецыУладзімір Жыгар з BELPOL на «Еўрарадыё» распавёў пра сітуацыю з бяспекай дэмсіл. Ён таксама закрануў тэму апрацоўкі моладзі ў Беларусі і новых санкцый.📌 Крук: дарожная карта для дээскалацыі Старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC, эканаміст Дзмітрый Крук на «Еўрарадыё» распавёў пра «Дарожную карту для дээскалацыі паміж Беларуссю і ЕС», у падрыхтоўцы якой ён прыняў удзел. Ён расказаў падрабязна пра прапановы па эканоміцы і палітычныя перспектывы нармалізацыі стасункаў з рэжымам.📌 Дабравольскі: Офіс Ціханоўскай пераязджае?Дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі на «Еўрарадыё» пракаментаваў рашэнне Літвы знізіць узровень аховы Святланы Ціханоўскай і распавёў, як яно адаб’ецца на працы Офіса і што можа змяніцца. Тэму бяспекі дэмсіл і дыяспары ў Літве таксама абмеркавалі ў праграме «Зварка-шоу» на DW палітолагі Віціс Юрконіс і Рыгор Ніжнікаў.📌 Дабравольская, Марозаў: прававая дапамога беларусам Кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў абмеркавалі, што адбываецца з міжнароднай абаронай у Польшчы, што будзе ў выпадку новых дэпартацый з Беларусі, а таксама як дзейнічаць, калі ў чалавека забралі дакументы.📌 Клачко, Кабанаў, Манько: паліграф і КР У эфіры «Еўрарадыё» дэлегаты Каардынацыйнай рады ад фракцыі »Воля» – Аляксандр Клачко, Аляксандр Кабанаў і Генадзь Манько – абмеркавалі выкарыстанне паліграфа для выяўлення агентаў КДБ у дэмсупольнасці. Яны пракаментавалі выхад сваёй фракцыі з КР і тыя змены ўнутры дэмсіл, пра якія, па іх меркаванні, сведчыць гэты выхад.#што_кажуць_дэмсілы
Цягам апошніх тыдняў дэмсілы па-ранейшаму абмяркоўвалі вызваленні палітзняволеных – закраналі таксама тэмы міжнароднай працы і этычных зносін унутры дэмакратычнай супольнасці. Глядзіце інтэрв’ю ⬇️📌 Ціханоўская: што змянілася з вызваленнем СяргеяУ інтэрв'ю DW падчас візіту ў Брусэль Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю фінансавай дапамогі ЕС ў дзейнасці беларускай грамадзянскай супольнасці, зменах у яе жыцці пасля вызвалення мужа, а таксама аб тым, як яны падзяляюць палітычнае і асабістае.📌 Вячорка: Генасамблея ААН і новыя вызваленніГалоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Белсат» расказаў пра сутыкненне дзвюх дэлегацый Беларусі ў ААН, перспектывы новых вызваленняў палітвязняў і пра тое, як абмяркоўваецца пытанне Беларусі на Генасамблеі ООН.📌 Кучынскі: змены ў ахове ОфісаУ каментары DW дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі выказаўся пра тыя змены, што ўвёў літоўскі ўрад у дачыненні да аховы беларускай нацыянальнай лідаркі і яе Офіса. На гэтую тэму выказалася і сама Святлана Ціханоўская.📌Ягораў, Ліндэман: дапамога вызваленым і лёс BySolПрадстаўнік фонду BySol Зміцер Ягораў і кіраўніца Нарвежскага Хельсінкскага камітэту Берыт Ліндэман у праграме «ПіК Свабоды» распавялі, ці гатовыя беларускія арганізацыі да маштабнай дапамогі ў выпадку вызвалення сотняў палітвязняў і ці перашкодзяць змены ў BySol эвакуацыі беларусаў (-к) пад пагрозай арышту.📌Мажэйка: русіфікацыя БеларусіПалітычны аналітык Вадзім Мажэйка пракаментаваў у эфіры «Белсат» дамоўленасці рэжыма з Расіяй аб рэабілітацыі ўдзельнікаў вайны ў беларускіх санаторыях і тое, як культурныя пляцоўкі краіны накшталт Купалаўскага тэатру аддаюцца пад расійскую прапаганду.📌 Пракоп'еў, Раманава: сексізм і адмены ў дэмсупольнасціЧалец Каардынацыйнай рады Вадзім Пракоп'еў і пісьменніца Саша Раманава ў «Сварцы-шоу» на DW абмеркавалі нядаўнія скандалы ў дэмсілах, закрануўшы тэмы сексізму, аб'юзу ў дэмакратычным асяроддзі і справядлівасці «адмены» чалавека з-за сумнеўных учынкаў.📌 Касцюгова: вызваленне палітзняволеных – прыярытэтЭкспертка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова на «Еўрарадыё» адказала на абвінавачванні аб прасоўванні наратываў Лукашэнкі і абмеркавала магчымасць падняць пытанне вызвалення людзей на першае месца.📌 Жыгар: перамовы, санкцыі і планы Крамля па БеларусіУладзімір Жыгар з BELPOL у эфіры «Еўрарадыё» прааналізаваў, ці мае глабальны маштаб пераарыентацыя беларускіх прадпрыемстваў на ваенныя заказы, на якой стадыі падрыхтоўка Расіі да канфрантацыі з ЕС і ці вядуцца там перамовы з Лукашэнкам увогуле. 📌Базар: сітуацыя вакол BYSOL і публічнасць абвінавачванняўФемактывістка і гендэрная экспертка Наста Базар на «Еўрарадыё» пракаментавала сітуацыю з Андрэем Стрыжаком і патлумачыла, чаму ахвяры не пайшлі ў паліцыю і чаму публічнае вынясенне абвінавачванняў спрыяе аздараўленню грамадства.📌 Васілевіч: рэпрэсіі супраць святароў і роля ВатыканаТэалогіня Наталля Васілевіч на «Еўрарадыё» абмеркавала рэпрэсіі супраць святароў, прычыны іх вылучэння ў асобную групу закладнікаў, а таксама ролю Ватыкана ў перадачы інфармацыі і вызваленні зняволеных.#што_кажуць_дэмсілы
У дэмсупольнасці працягваюць абмяркоўваць вызваленне палітзняволеных і дапамогу ім. Закранаюць і іншыя тэмы накшталт закрыцця межаў. Вось падборка інтэрв'ю за апошні час ⬇️📌 Кангрэс па палітзняволеных: што адбываецца за кратамі і што робяць дэмсілыПадчас першага дня Кангрэсу па палітзняволеных у Варшаве палітыкі (-іні), былыя палітзняволеныя, іх родныя, прадстаўнікі (-цы) беларускіх арганізацый і міжнародныя партнёры правялі чатыры панэлі і абмеркавалі становішча людзей за кратамі, намаганні па іх падтрымцы і змаганне за іх вызваленне.📌 Вячорка: як працуюць грошы ЕС Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падрабязна патлумачыў у адмысловым відэа, як размяркоўваюцца сродкі ЕС, ці ўплывае на гэта Офіс і Аб’яднаны Пераходны Кабінет, а таксама якія сектары атрымліваюць прыярытэт.📌 Латушка: сітуацыя з мяжойНамеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў эфіры шоу «Звычайная раніца» распавёў, чаму Польшча адкрыла мяжу з Беларуссю і ці магчыма, што праз закрыццё былі дасягнутыя нейкія змены ў паводзінах рэжыма.📌 Марозаў: легалізацыя вызваленых і люстрацыяДарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Морозаў на «Еўрарадыё» пракаментаваў сітуацыю вакол вызвалення палітзняволеных – у прыватнасці, ці змогуць яны легалізавацца ў іншых краінах – а таксама распавёў пра будучую люстрацыю ў Беларусі.📌 Лябедзька: рэакцыя на ўчынак СтаткевічаКіраўнік цэнтра «Еўрапейскі дыялог» і дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька на «Еўрарадыё» прааналізаваў заявы рэжыма пра Мікалая Статкевіча, магчымы лёс палітыка і міжнародныя рэакцыі на яго вызваленне і спробу дэпартацыі.📌 Пракопчык: моладзь і палітычнае жыццё Лізавета Прокопчык з фракцыі КР «Моладзевы наступ» расказала пра канфлікты ўнутры структуры, уплыў падзей 2020 года на беларускую моладзь, стаўленне моладзі да дэмсіл і магчымасці палепшыць яе цікавасць палітыкі.📌 Дзяйкала, Лойка: хто адкажа за рэпрэсіі?У сумеснай праграме Еўрарадыё і Банка ідэй «Беларусь у 2030» журналістка Вольга Лойка і юрыстка Кацярына Дзяйкала абмеркавалі, як дасягнуць правасуддзя для катаў і справядлівасці для іх ахвяр, а таксама ці можна арыштоўваць актывы Беларусі за мяжой, каб фінансаваць сацыяльную дапамогу людзям у выгнанні.📌 Дзядок: турма і рэпрэсіі Блогер і анархіст Мікалай Дзядок распавёў у інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву пра сваё зняволенне, катаванні і псіхалагічны ціск у турмах, а таксама пра магчымыя стратэгіі выжывання і барацьбы за Беларусь.📌 Клысіньскі: адкрыццё мяжы з Польшчай Польскі аналітык Каміль Клысіньскі ў размове з аглядальнікам Юрыем Дракахрустам на «Свабодзе» пракаментаваў рашэнне польскага ўрада адкрыць мяжу з Беларуссю ў ноч на 25 верасня і выказаў меркаванне, з якой мэтай ўводзіліся абмежаванні і чаго дасягнулі.📌 Шчыракова: становішча палітзняволеных жанчынГомельская журналістка і актывістка Ларыса Шчыракова, вызваленая ў гэтым месяцы, падзялілася ў інтэрв'ю «ТОК» досведам знаходжання ў калоніі, дэталямі пра побыт там і падрабязнасцямі пра становішча вядомых палітзняволеных жанчын.📌 Кучук: досвед турмы і дэпартацыі Лідэр партыі «Зялёныя» і былы палітвязень Дзмітрый Кучук распавёў пра сваё знаходжанне за кратамі, працэс вызвалення і дэпартацыі, а таксама ўмовы ў турмах і спосабы, якімі адміністрацыі ціснуць на людзей.📌 Дзербыш: справа «аб захопе ўлады» Галіна Дзербыш расказала ў кароткім інтэрв'ю «Радыё Свабодзе» пра сваю справу і размову з Мікалаем Статкевічам у аўтобусе падчас высылкі з Беларусі.📌 Маціеўская: вызваленні і дапамога Юрыстка і сузаснавальніца «Партызанкі» Ганна Маціеўская на «Еўрарадыё» пракаментавала апошняе вызваленне 25 зняволеных і магчымасці фондаў падтрымаць новых вызваленых.#што_кажуць_дэмсілы
📣 Запрашаем у Познань на «кірмаш праектаў» падчас Кангрэса па палітзняволеных!Як вы ведаеце, першы дзень Кангрэса (26 верасня, Варшава) будзе скіраваны ў першую чаргу на замежных актараў, якія могуць паўплываць на вызваленне палітзняволеных. Але мерапрыемствы другога дня – у першую чаргу для палітвязняў і палітвязынак, іх сем’яў і ўсіх, хто неабыякавы.🗓 Нядзеля, 28 верасня, Познань📰 У другі дзень пройдзе «кірмаш праектаў» і прэзентацыі ініцыятыў – вы:— Даведаецеся пра існуючыя віды дапамогі і як яе атрымаць.— Пазнаёміцеся з арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх сем’ям.— Сустрэнеце прадстаўнікоў (-ц) асацыяцый палітзняволеных, якія цяпер таксама аказваюць падтрымку.🪑 Асобна пройдуць дзве fishbowl-дыскусіі пра патрэбы палітзняволеных і ролю медыя ў асвятленні тэмы. Да абмеркаванняў змогуць далучыцца ўсе!Гэта будзе дзень практыкі, сустрэч, абмену досведам і ўзаемнай падтрымкі 💙 Далучайцеся!👉 Рэгістрацыя на ўдзел адкрытая да 22 верасня.📌 Поўную праграму Кангрэса глядзіце на сайце.
📣🔥 Дэдлайн ужо заўтра: далучайцеся да 8-месячнай праграмы для маладых актывістаў (-к)! European Alternatives запускае 8-месячную праграму для моладзі – Youth Movement & Campaign Accelerator (YMCA). Вы навучыцеся ўплываць на грамадскія змены праз арганізацыю супольнасцяў і запуск кампаній.Падчас праграмы вы:— Даведаецеся, як выяўляць актуальныя праблемы і арганізоўваць супольнасці.— Атрымаеце навыкі стварэння калектыўных рашэнняў і кампаній.— Рэалізуеце ўласную ініцыятыву – ад супольнасці да арт-праекта ці падкаста;— Далучыцеся да транснацыянальнай сеткі маладых лідараў і лідарак.💻 Асноўная частка праграмы пройдзе анлайн. Заняткі будуць займаць 2-3 гадзіны на тыдзень.🏘️ У снежні пройдзе афлайн-інтэнсіў (месца правядзення пакуль не паведамляецца). Выдаткі на афлайн-частку кампенсуюцца часткова. 👥 Да ўдзелу запрашаюцца людзі ва ўзросце 18–30 гадоў, якія жывуць у ЕС і добра размаўляюць па-англійску. Заяўкі падавайце ўжо зараз – дэдлайн заўтра, 17 верасня.👉 Падрабязнасці – тут. #магчымасці
Галоўнай навінай апошніх тыдняў, вядома, стала вызваленне і высылка з краіны 52 палітзняволеных. Але што яшчэ абмяркоўвалі ў дэмакратычнай супольнасці? Глядзіце ў падборцы ⬇️📌 Прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітзняволенымі і Святланай Ціханоўскай На наступны дзень пасля выхаду на волю многія з беларускіх палітзняволеных далі прэс-канферэнцыю ў Вільнюсе. Яны распавялі пра сваё вызваленне і высылку, становішча іншых зняволеных за кратамі і выказалі надзею на далейшыя вызваленні. З прамовай выступіла Святлана Ціханоўская.📌 Латушка, Вячорка, Кныровіч: вызваленне палітзняволеных У эфіры «Свабоды» вызваленне зняволеных і смелы ўчынак Мікалая Статкевіча абмеркавалі намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка, галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка і дэлегат КР Аляксандр Кныровіч. Яны выказаліся пра прычыны вызвалення, перспектывы далейшых выхадаў на волю і дапамогу вызваленым.📌 Шыянок: кангрэс па палітзняволеныхДырэктарка Офіса дэмакратычных сіл у Чэхіі і прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Шыянок на «Еўрарадыё» распавяла пра мэты Кангрэса па палітзняволеных, крытыку з боку былых вязняў, праблемы з фондамі і арганізацыйнымі рэсурсамі. Яна таксама адказала, ці справяцца дэмсілы, калі рэжым выпусціць адразу шмат палітвязняў.📌 Ворыхава: праблемы моладзіПрадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па моладзі Маргарыта Ворыхава на «Белсаце» пракаментавала дэпартацыі з Польшчы пасля канцэрту Макса Каржа. Акрамя таго, яна расказала пра праблемы беларускіх студэнтаў (-к) у Еўропе, а таксама патрэбы і чаканні моладзі ў Беларусі.📌 Лябедзька: новая кааліцыя ў Літве і праца дэмсілКіраўнік цэнтра «Еўрапейскі дыялог» і дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька на «Еўрарадыё» паразважаў, ці паўплывае палітычная сітуацыя ў Літве на працу Ціханоўскай і яе каманды, прааналізаваў, ці магчымае зняццё санкцый, а таксама патлумачыў, чаму рэжым баіцца сваіх былых кадраў.📌 Харысава: нацыянальная ідэяУ праграме «Ідэя Х» на «Еўрарадыё» паліталагіня і экспертка Офіса Ціханоўскай Аліна Харысава падзялілася сваім бачаннем нацыянальнай беларускай ідэі і думкамі, як адарваць Беларусь ад Расіі, як палепшыць становішча беларускай мовы і аб’яднаць грамадства ўнутры краіны і ў эміграцыі.📌 Вызваленыя палітзняволеныя: як прайшло вызваленне і што рабіць далейУладзімір Мацкевіч, Мікола Дзядок і Ірына Слаўнікава ў інтэрв’ю DW распавялі, што перажылі за апошнія гады, у якім становішчы знаходзяцца некаторыя палітзняволеныя і як, па іх меркаванню, паспрыяць далейшым вызваленням.📌 Лойка і Львоўскі: пенсіі і смяротнасць у БеларусіЖурналістка Вольга Лойка і даследчык Леў Львоўскі на «Еўрарадыё» падыскутавалі, чаму Беларусь у лідарах па смяротнасці сярод мужчын, як стэрэатыпы рэжыма ўплываюць на пенсійную сістэму і чаму беларускія пенсіі могуць залежыць ад расійскага фінансавання.📌 Ментусава: становішча жанчын і гендарныя пытанніГендарная даследчыца і вядучая Марына Ментусава ў інтэрв’ю Мікіту Мелказёраву пракаментавала скандал з непажаданымі выявамі, распавяла, як праводзіць сэкс-адукацыю з падлеткамі, і расказала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі і не толькі.📌 Белавешкін і Павук: прапаганда ў школахУ «Сварцы-шоу» на DW лекар і пісьменнік Андрусь Белавешкін і настаўніца-блогерка Вольга Павук абмеркавалі, як у беларускіх школах фарміруецца «правільная» карціна свету, адзначылі небяспеку ідэалогіі і мілітарызацыі, а таксама далі парады бацькам, каб абараніць дзяцей ад прапаганды.📌 Крапіневіч: адукацыя і забарона на тэлефоныНастаўніца Таццяна Крапіневіч на сваім досведзе распавяла ў эфіры «Еўрарадыё», чым адрозніваюцца польскія і беларускія школы, чаму ў Беларусі не хапае педагогаў (-інь) і што азначаюць новаўвядзенні – забарона на смартфоны і фізкультура тройчы на тыдзень.
🙏 Як падтрымаць вызваленых учора палітзняволеных?Увесь дзень учора мы сачылі за навінамі, пакуль там з'яўляліся імёны людзей, што выйшлі на волю.Большасць ужо даехалі да Вільнюса і, магчыма, рыхтуюцца да сустрэч з роднымі. У найбліжэйшым часе ім давядзецца аднаўляцца і будаваць жыццё на новым месцы.🕊️ Дапаможам?👉 BYSOL запусціў збор на патрэбы вызваленых палітзняволеных. Кожны і кожная зможа атрымаць €1000, але таксама трэба будзе пакрыць медычныя і іншыя выдаткі. Ужо сабрана €80.000, але збор працягваецца.👉 «Дапамога» прыняла некаторых палітвязняў у сваім шэлтары «Замак». З дадатковымі грашыма шэлтар зможа прыняць больш людзей і стане больш камфортным для жыхароў.👉 Таксама шэлтар у Вільнюсе ёсць у «Краіны для жыцця». Яго выдаткі выраслі ў некалькі разоў. Каб забяспечыць усіх самым неабходным, тэрмінова збіраюць 2 500 €.👉 У аднаўленні і рэсацыялізацыі палітзняволеным дапаможа ініцыятыва «Вольныя». 👉 Калі вы можаце дапамагчы ў якасці ментара (-кі) у Вільнюсе, звяжыцеся з «Краінай для жыцця» ці «Дапамогай».👉 У «Дапамогі» ў Вільнюсе ёсць гуманітарны склад. Вы можаце аднесці туды рэчы, якія спатрэбяцца вызваленым людзям.👉 Іншыя ініцыятывы, што падтрымліваюць палітзняволеных, можаце знайсці на сайце.Жыве Беларусь!