Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻
Added 14 Jul 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Number of subscribers: 674
Photos: 1,500
Videos: 25
Links: 1,130
Description:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15

👥 Number of subscribers

674
Average/Day:: 0
Average/Week:: +1
Average/Month:: +4

👁️ Average views per message

585
Average/Day:: 288
Average/Week:: 246
ERR: 86.8%

📊 Messages per Day

1.4
Last day: 2
Week average: 1.3
Average per day: 1.4

Status change history

Officially not confirmed 2024-07-14

Wall

Telegram statistics channel

Стажыроўкі для беларусаў ў Радзе ЕўропыКаманда Офіса Святланы Ціханоўскай заўжды імкнецца падтрымліваць беларусаў і заахвочваць іх да актыўнага ўдзелу у грамадскім і палітычным жыцці. Мы разумеем ужо цяпер: дэмакратычнай Беларусі спатрэбяцца спецыялісты, якія змогуць на практыцы ўжываць свой шматгранны і, што істотна, сучасны досвед. Таму рэкамендуем беларусам звярнуць увагу на актуальныя стажыроўкі ў Радзе Еўропы.Кантактная група РЕ па Беларусі, якая займаецца супрацоўніцтвам з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю, аб'явіла пра адбор кандыдатаў на паўгадовае прафесійнае навучанне ў розных структурах РЕ ў Страсбургу.Можна абіраць з чатырох стажыровак:1️⃣Генеральны дырэктарат па правах чалавека і вяршэнстве права (DGI);2️⃣Генеральны дырэктарат па пытаннях дэмакратыі і чалавечай годнасці (DGII);3️⃣Сакратарыят Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ);4️⃣Сакратарыят Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў.❗️Патрабаванні да кандыдатаў могуць адрознівацца ў залежнасці ад абранай структуры. Падрабязнасці і ўмовы ўдзелу глядзіце па спасылцы. 📆 Крайні тэрмін падачы заяўкі да 10 лістапада ўключна.
Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: новыя #магчымасці🇫🇮 Фільмаванне для ТБ-канала (Фінляндыя, Экенес)Валанцёры (-кі) будуць дапамагаць ствараць кантэнт для ТБ у камандзе разам з людзьмі з інваліднасцю: планаваць, здымаць і мантаваць відэа. Пажадана мець навыкі работы з відэамантаваннем. Абавязкі таксама будуць уключаць клопат пра іншых чальцоў і чалінь каманды.🗓️ Перыяд актыўнасці – з 17/02/2025 да 16/02/2026. Дэдлайн падачы заявак – 25 кастрычніка.🇵🇱 Валанцёрства з дзецьмі (Польшча, Міліч)Валанцёры (-кі) будуць працаваць у пачатковых школах і цэнтрах для дзяцей і дарослых з інваліднасцю. Трэба будзе займацца нефармальнай адукацыяй, таму вітаюць адпаведны працоўны досвед.🗓️ Перыяд актыўнасці – з 20/10/2024 да 16/12/2025. Дэдлайн падачы заявак – 30 кастрычніка.🇫🇷 Культурны праект (Шатэльро, Францыя)Валанцёраў (-к) шукае праект па тэме еўрапейскай мабільнасці і грамадскай актыўнасці. Абавязкі будуць уключаць стварэнне відэа, распрацоўку адукацыйных інструментаў і працу над асабістым праектам.🗓️ Перыяд актыўнасці – з 02/12/2024 да 31/12/2025. Дэдлайн падачы заявак – 31 кастрычніка.🗒 Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія ведаюць англійскую мову. 🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі.
Цягам двух тыдняў Imaguru ў рамках праекта Imagine Y правядзе некалькі трэнінгаў. Рэгіструйцеся!🔗 Як справіцца са стрэсам на працы  Іна Шукшына, практыкуючая псіхалагіня і коуч, навучыць вас кіраваць стрэсам і знаходзіць баланс паміж працай і асабістым жыццём. Падчас трэнінга даведаецеся, як пазбягаць пракрастынацыі, вырашаць канфлікты на працы і ўжываць тэхнікі для рэлаксацыі.  📅 25 кастрычніка, 18:30 (Мінск/Вільнюс)📍 Вільнюс, Цэнтр беларускай культуры + анлайн.🔗 Творчая драма: як распавядаць пра тэхнічныя праекты праз гісторыі людзей  На практычнай сесіі вы даведаецеся, чаму гісторыі з героямі (-інямі) і драмай больш эфектыўныя за сухія лічбы, як выкарыстоўваць эмоцыі і гісторыі для прасоўвання вашых тэхнічных праектаў і як расказваць гісторыі, якія зачэпяць кліентаў і інвестараў (-к).📅 30 кастрычніка, 20:00 (Мінск) / 18:00 (Варшава)📍 Варшава, Twarda 14/16 + анлайн.🔗 Выгаранне: як распазнаць, справіцца і прадухіліць  Іван Васілюк, псіхолаг і кансультант па КПТ і ДБТ, навучыць распазнаваць прыкметы эмацыйнага выгарання і падзеліцца стратэгіямі барацьбы з ім. Вы зможаце нават распрацаваць індывідуальны план працы з выгараннем. 📅 2 лістапада, 18:30 (Мінск) / 17:30 (Вільнюс) 📍 Вільнюс, Цэнтр беларускай культуры + анлайн.Рэгіструйцеся на трэнінгі па спасылцы. Калі рэгіструецеся на анлайн-трансляцыю, улічвайце пераход у краінах ЕС на зімовы час.#адукацыя
Новая падборка: актуальныя #магчымасці для беларусаў і беларусак ⬇️🔗 Восеньская школа па правах чалавека  “Прававая ініцыятыва” запрашае беларусаў узяць удзел у школе па правах чалавека, якая ўключае афлайн-сесіі ў Вільнюсе і вебінары. Будзе пра міжнародныя механізмы абароны правоў, свабоду выказвання меркавання і мірных сходаў. Пражыванне і харчаванне пакрываюцца, праезд аплачваецца самастойна, візавая падтрымка не прадугледжана.  📅 Даты афлайн-сесій: 25-27 кастрычніка, 23-24 лістапада, 13-15 снежня.   Дэдлайн падачы заяўкі: 21 кастрычніка.🔗 Анлайн-курс “Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту”Azbuka media запрашае на курс з пяці вебінараў, які дапаможа заставацца ў трэндзе сацсетак, працаваць з аўдыторыяй, інтэграваць штучны інтэлект у сваю працу, але адрозніваць сапраўдны кантэнт ад створанага нейрасеткамі.   📅 Даты правядзення: 14 лістапада – 12 снежня.   Дэдлайн рэгістрацыі: 5 лістапада.🔗 Акселератар ByWomenПачынаецца набор на праграму, якая скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь. На працягу 4 дзён з дапамогай дасведчаных экспертак вы зможаце ўдасканаліць сваю ідэю, спланаваць крокі па яе рэалізацыі і патрэніравацца ў прэзентацыі сваіх праектаў і ідэй. Акселератар пройдзе ў Польшчы.📅 Даты правядзення: 28 лістапада – 1 снежня.   Дэдлайн падачы заяўкі: 8 лістапада.#адукацыя
Вучыцца лідарству і журналістыцы, працаваць над мабільнасцю беларусаў (-к): новыя магчымасці ⬇️🔗 Школа журналістыкі ад IFAEМіжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых прапануе інтэнсіўныя практычныя заняткі для маладых журналістаў (-к) і тых, хто толькі плануе працаваць у гэтай сферы. Навучанне будзе праходзіць у Варшаве, будуць анлайн-стажыроўкі і ментарская падтрымка. Удзельнічаць могуць беларусы (-кі) з Польшчы і Літвы.📅 Даты афлайн-часткі: 31 кастрычніка – 3 лістапада.⌛️ Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка.🔗 Праграма мабільнасці MOSTГётэ-Інстытут у Літве шукае экспертаў (-к) у сферах грамадзянскай супольнасці, культуры, бізнесу, адукацыі, аховы здароўя і ўстойлівага развіцця з досведам працы ад 6 гадоў і веданнем англійскай. У межах праграмы трэба будзе ацэньваць заяўкі на мабільнасць і арганізоўваць працу праекта. 📅 Супраца пачнецца ў лістападзе 2024 і працягнецца да жніўня 2027 года.⌛️ Заяўкі прымаюцца да 25 кастрычніка.🔗 Лідарская анлайн-праграма ад ОксфардаGlobal Leadership Challenge – гэта анлайн-праект для лідараў (-к) у сферы ўстойлівага развіцця. Праграма дае магчымасць атрымаць сертыфікат ад Оксфарда, наладзіць кантакты з экспертамі і нават выйграць аплачаную паездку на вочны форум. Патрабуецца скончаны бакалаўрыят, валоданне англійскай мовай і ўзрост ад 21 да 30 гадоў.📅 Даты правядзення: 12-16 снежня.⌛️ Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада.#адукацыя #магчымасці
📚 Што пачытаць? #Падборка кніг пра псіхалогію мыслення, сілу волі і навучанне1️⃣ Дэніэл Канеман, "Думай павольна... Вырашай хутка" Гэтая кніга дае глыбокае ўяўленне пра тое, як працуе наш мозг. Канеман, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, апісвае дзве сістэмы мыслення: хуткую і інтуітыўную, і павольную, больш аналітычную. У кнізе тлумачыцца, чаму мы часта робім памылкі ў мысленні. Яна дапаможа лепш зразумець нашыя паўсядзённыя рашэнні.2️⃣ Кэлі МакГанігал, "Сіла волі" Аўтарка – псіхалагіня са Стэнфарда – разглядае, што ўяўляе сабой сіла волі і як яе можна развіць. Яна крытыкуе меркаванне пра сілу волі як абмежаваны рэсурс і прапануе метады для яе ўмацавання, якія заснаваныя на навуковых даследаваннях. З кнігі вы даведаецеся, якія кагнітыўныя паводзіны важныя для поспеху.3️⃣ Барбара Оаклі, "Супермозг: лепшыя стратэгіі навучання" Прафесарка Оклендскага ўніверсітэта разам з калегамі апісвае эфектыўныя стратэгіі навучання, якія ўлічваюць асаблівасці працы мозгу. Кніга арыентавана на паляпшэнне канцэнтрацыі і пераадоленне пракрастынацыі. У ёй прапануюцца практычныя парады, як лепш засвойваць веды.Усе тры кнігі даступныя ў перакладзе на рускую мову.
Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: новыя #магчымасці🇹🇷 Арганізацыя мерапрыемстваў (Нійдэ, Турцыя)Валанцёры (-кі) будуць дапамагаць у арганізацыі англамоўнага клуба, стварэнні кантэнту для Instagram, а таксама рэалізацыі ўласных праектаў у сферах мастацтва, культуры і ўстойлівага развіцця. Дзейнасць праекта накіраваная на барацьбу з дыскрымінацыяй і павышэнне роўнасці магчымасцей.🗓 Перыяд актыўнасці – з 01/11/2024 да 25/10/2025. Дэдлайн падачы заявак – 15/10.🇵🇱 Мастацкія мерапрыемствы з пажылымі людзьмі (Польшча, Гдыня)Валанцёры (-кі) ў сацыяльным цэнтры будуць весці арт-тэрапію і разнастайныя культурныя мерапрыемствы для пажылых людзей. У абавязкі будуць уваходзіць арганізацыя майстар-класаў па маляванні, шытці, музычнай тэрапіі, а таксама дапамога ў садзе. Мэта ўсёй гэтай працы – рэабілітацыя жыхароў дома.🗓 Перыяд актыўнасці – з 01/12/2024 да 31/12/2025. Дэдлайн падачы заявак – 18/10.🇩🇪 Праца з дзецьмі ў цэнтрах апекі (Германія, Фрайбург)Праект S'Einlädele займаецца гуманітарнай дапамогі для Украіны і шукае валанцёраў (-к), гатовых працаваць з украінскімі дзецьмі ў сацыяльных цэнтрах. Абавязкі будуць уключаць дапамогу з хатнімі заданнямі, арганізацыяй вольнага часу, паўсядзённымі задачамі. Праектам займаецца рэлігійная арганізацыя, якая гатовая прыняць у якасці валанцёраў (-к) людзей з абмежаванымі рэсурсамі.🗓 Перыяд актыўнасці – з 15/10/2024 да 31/12/2025. Заяўкі прымаюцца без дэдлайну.🗒 Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. 🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі.
Тры анлайн-лекцыі, якія вы можаце наведаць у бліжэйшыя два тыдні ⬇️📌 Міжнароднае права і яго роля ў абароне правоў чалавекаНародныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у Школе народнай дыпламатыі. Бліжэйшую лекцыю правядзе дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. Ён раскажа пра міжнародную рэакцыю на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, магчымасці абароны для тых, хто шукае палітычны прытулак, адвакацыю і магчымасці міжнароднага крымінальнага права. 🗓 Чацвер, 10 кастрычніка, 20:00 (Мінск)📌 Як эфектыўна ісці да мэты, развіваючы вытрымку і ўстойлівасцьImaguru Solidarity HUB правядзе трэнінг для актывістаў (-к) і прадстаўнікоў (-ц) некамерцыйных арганізацый, каб дапамагчы ім развіць фокус і ўстойлівасць у дасягненні сваіх мэтаў. Будуць прадстаўлены інструменты і стратэгіі для пераадолення стрэсавых сітуацый і падтрымання высокай матывацыі.🗓 Панядзелак, 14 кастрычніка, 13:00 (Мінск)📌 Гуру лічбавых інструментаў для максімальнай эфектыўнасціНа іншым трэнінгу ад Imaguru Solidarity HUB вы даведаецеся, як выкарыстоўваць сучасныя лічбавыя інструменты і штучны інтэлект для павышэння эфектыўнасці кіравання праектамі і каардынацыі дзейнасці ў некамерцыйных арганізацыях. Будзе агляд інструментаў для аўтаматызацыі аперацыйных задач, паляпшэння каардынацыі і камунікацыі. 🗓 Чацвер, 17 кастрычніка, 13:00 (Мінск) На ўсе тры магчымасці патрабуецца рэгістрацыя.#адукацыя
Пра пазоў у МКС, візіт у ЗША і шмат іншага: пра што на мінулым тыдні казалі дэмсілы ў сваіх інтэрв'ю (і не толькі)?Ціханоўская і Латушка: прэс-канферэнцыя ў ГаазеУ Гаазе адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Яны распавялі пра перадачу ўрадам Літвы дакументаў у Міжнародны крымінальны суд (МКС) аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў. Стрыжак: дапамога людзям унутры Беларусі Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак на “Еўрарадыё” распавёў пра новую хвалю рэпрэсій і патлумачыў, якія магчымасці застаюцца дапамагаць людзям у Беларусі і як дэмсілы могуць уплываць на працэс вызвалення палітвязняў. Кавалеўскі: знешняя палітыкаДырэктар Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі на “Еўрарадыё” абмеркаваў працу АЕС, магчымы новы этап вайны, візіт дэмсіл у ЗША, сітуацыю з палітвязнямі і пашпартам Новай Беларусі, а таксама шмат іншага.Латушка: пазоў у МУСПавел Латушка ў праграме “ПіК Свабоды” распавёў, чаму прадметам пазову ў МКС сталі толькі некаторыя з злачынстваў рэжыму і якія наступствы можа мець гэты пазоў.Турарбекава і Дзяйкала: візіт у ЗША і пазоў у МУСПаліталагіня і гісторык Роза Турарбекава і юрыстка-міжнародніца Кацярына Дзяйкала патлумачылі “Свабодзе Premium”, якіх вынікаў можна чакаць ад візіту дэмсіл у ЗША і якія наступствы могуць быць у пазова ў МКС.Нортан і Судаленка: магчымасці дыяспарыЛідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска Надзея Нортан і праваабаронца Леанід Судаленка на “Еўрарадыё” абмеркавалі, што беларуская дыяспара можа рэальна зрабіць для вызвалення палітвязняў і якія магчымасці застаюцца ў дыяспары ў замежнай палітыцы.Струнеўская: нацыянальная ідэяЗаснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская ў праграме “Ідэя Х” падзялілася сваім гледжаннем на нацыянальную ідэю, магчымасць захаваць беларускае і аб'яднаць нацыю.Судаленка: вызваленне палітвязняўЧаго хоча рэжым у абмен на палітвязняў? Пра гэта ў праграме “ПіК Свабоды” расказаў правабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка пасля сваёй размовы з прадстаўніком рэжыму.Лукша: сітуацыя за кратаміУ гутарцы з праектам “ТОК” экс-вядоўца БТ і былы палітвязень Дзмітрый Лукша распавёў пра арышт, здымкі ў прапагандысцкім фільме, шклоўскую калонію і памілаванне.
Вольны беларускі ўніверсітэт запрашае на новыя анлайн-курсы – глядзіце якія ⬇️1️⃣ Шлях да Еўрапейскага звязуКурс пра працэсы еўрапейскай інтэграцыі, заснаваны на вучэбнай праграме Collegium Civitas. Удзельнікі (-цы) даведаюцца пра механізмы, што фармуюць сучасную Еўропу, і прааналізуюць выклікі і магчымасці для новых чальцоў ЕЗ. Курс гібрыдны, можна далучыцца ў Варшаве ці анлайн. Навучанне будзе на польскай.2️⃣ Еўрапейская сістэма абароны правоў чалавека Курс пра тое, як такія інстытуты, як Рада Еўропы і АБСЕ, фарміруюць сучасныя стандарты абароны правоў чалавека. Вы даведаецеся, як працуюць гэтыя арганізацыі і якія механізмы там даступныя для абароны правоў чалавека. У гэтым і наступных курсах навучанне будзе па-беларуску.3️⃣ Гісторыя Беларусі: ХХ стагоддзеКурс дапаможа вам пашырыць веды пра фармаванне беларускай нацыі і яе ролю ў міжнародных дачыненнях Еўропы. На курсе абмяркуюць ключавыя падзеі і працэсы, якія вызначылі шлях Беларусі ў XX стагоддзі і яе ўзаемаадносіны з іншымі краінамі.4️⃣ Гісторыя Беларусі: снежань 1991 – лістапад 1996Гэты курс дазволіць удзельнікам паглыбіць свае веды і аналітычныя навыкі. Вы разгледзіце прычыны і наступствы трансфармацыі парламенцкай дэмакратыі ў персаналісцкую дыктатуру.5️⃣ Знешняя палітыка БеларусіКурс асвятляе пытанні знешняй палітыкі Беларусі, у тым ліку яе ўзаемаадносіны з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. Удзельнікі (-цы) атрымаюць навыкі аналізу знешнепалітычных выклікаў і магчымасцей для краіны ў сучасных умовах.#адукацыя