Source
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Закрыццё мяжы, запавольванне эканомікі, перспектывы вызваленняў, стабі...
191 Views/Reach
2025-11-12 10:12
Message №1828
Закрыццё мяжы, запавольванне эканомікі, перспектывы вызваленняў, стабільнасць і бяспека дэмсілаў. Што цягам мінулых тыдняў абмяркоўвалі ў дэмсупольнасці? ⬇️📌 Ціханоўская: закрыццё мяжы і новыя санкцыіЛідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю RFI распавяла пра сваё стаўленне да закрыцця мяжы з Літвой і магчымыя санкцыі, што могуць аказаць ціск на рэжым, а таксама заклікала беларусаў быць цярплівымі і пільнымі.📌 Латушка: патэнцыйнае зняццё санкцый Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка на «Свабодзе» абмеркаваў зняцце санкцый ЗША з «Белавіі». Ён таксама закрануў пытанні, ці рэалістычна патрабаваць зменаў ад рэжыма і ці зменіцца палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі.📌 Брухан, Пракопчык: сыходы з КР і паліграфСпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан і віцэ-спікерка Ліза Пракопчык на «Еўрарадыё» абмеркавалі сыход з КР пяці чалавек, рашэнне адносна паліграфа для праверкі чальцоў і ўдзел палітычных зняволеных у КР.📌 Рыжычэнка: рост цэн і страты дзяржпрадпрыемстваўПрадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ў эфіры шоу «Обычное утро» патлумачыла, чаму адзенне ў Беларусі такое дарагое і чаму беларусы (-кі) скардзяцца на цэны. Яна таксама закранула пытанне, чаму дзяржпрадпрыемствы застаюцца стратнымі.📌 Харысава: пасылы рэжыма ЗахадуПаліталагіня і міжнародная сакратарка Аб'яднання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава на «Еўрарадыё» прааналізавала пасыл рэжыма Захаду пасля закрыцця мяжы, а таксама пракаментавала працу КДБ супраць беларусаў (-к) у эміграцыі.📌 Астапеня: ініцыятыва MALDZIS і перамоўны трэк з ЗШАДырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня на «Еўрарадыё» абмеркаваў працу ініцыятывы MALDZIS, якая выкупіла першую беларускамоўную мапу нашай краіны, а таксама перамоўны трэк з ЗША і магчымасць адлігі.📌 Івашкевіч: расследаванніСтась Івашкевіч з Беларускага разведвальніцкага цэнтру ў інтэрв'ю «жыццё-маліна» расказаў пра меркаванае шале дыктатара ў Сочы, дзе ён хавае грошы, а таксама вартасць расследаванняў у тым ліку і дзейнасці дэмакратычных сіл.📌 Чалы: дэфіцыт гандлю і праблемы эканомікіАналітык Сяргей Чалы у праграме «Пік Свабоды» абмеркаваў павелічэнне дэфіцыту ў замежным гандлі таварамі, нарастанне запасаў на складах, а таксама тое, што чакае эканоміку Беларусі.📌 Лузгіна: перспектывы эканомікіЭканамістка BEROC Анастасія Лузгіна на «Еўрарадыё» пракаментавала забарону на рух па Беларусі грузавікам ЕС, блакаванне рахункаў беларусам (-кам) у Revolut і ўплыў інфляцыі на эканоміку.📌 Львоўскі: уплыў санкцый на людзей і эканомікуАкадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў інтэрв'ю DW выказаў меркаванне, што санкцыі супраць Беларусі паўплывалі на людзей больш, чым на эканоміку ў цэлым, а таксама патлумачыў, чаму Беларусь ў большай ступені закранута абмежаваннямі, чым краіна-агрэсар.📌 Вінаградаў: досвед зняволенняАктывіст і былы палітзняволены Павел Вінаградаў у вялікім інтэрв'ю «Свабодзе» распавёў, як дыктатар стаў «пацярпелым» у ягонай крымінальнай справе, як турэмнікі выкарыстоўваюць «нізкі статус» супраць палітзняволеных і чаму ён не з'язджаў з Беларусі.📌 Сідорская: прыёмы прапаганды і памылкі незалежных СМІГендарная даследчыца Ірына Сідорская на «Еўрарадыё» прааналізавала прапаганду рэжыма – яе асвятленне вучэнняў «Захад-2025» і знікнення Анжалікі Мельнікавай, а таксама памылкі ў асвятленні кейсу Мельнікавай у незалежных СМІ.📌 Біканаў: сацыяльны кантракт і стан грамадстваСацыёлаг Філіп Біканаў разам з журналісткай Вольгай Лойка ў праграме «Беларусь 2030» ад «Банка ідэй» і «Еўрарадыё» распавёў, якія сёння настроі ў грамадстве, якім яно будзе праз 5 гадоў і ці чакаць новага «сацыяльнага кантракту».#што_кажуць_дэмсілы