Source
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Галоўнай навінай апошніх тыдняў, вядома, стала вызваленне і высылка з ...
294 Views/Reach
2025-09-13 10:46
Message №1772
Галоўнай навінай апошніх тыдняў, вядома, стала вызваленне і высылка з краіны 52 палітзняволеных. Але што яшчэ абмяркоўвалі ў дэмакратычнай супольнасці? Глядзіце ў падборцы ⬇️📌 Прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітзняволенымі і Святланай Ціханоўскай На наступны дзень пасля выхаду на волю многія з беларускіх палітзняволеных далі прэс-канферэнцыю ў Вільнюсе. Яны распавялі пра сваё вызваленне і высылку, становішча іншых зняволеных за кратамі і выказалі надзею на далейшыя вызваленні. З прамовай выступіла Святлана Ціханоўская.📌 Латушка, Вячорка, Кныровіч: вызваленне палітзняволеных У эфіры «Свабоды» вызваленне зняволеных і смелы ўчынак Мікалая Статкевіча абмеркавалі намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка, галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка і дэлегат КР Аляксандр Кныровіч. Яны выказаліся пра прычыны вызвалення, перспектывы далейшых выхадаў на волю і дапамогу вызваленым.📌 Шыянок: кангрэс па палітзняволеныхДырэктарка Офіса дэмакратычных сіл у Чэхіі і прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Шыянок на «Еўрарадыё» распавяла пра мэты Кангрэса па палітзняволеных, крытыку з боку былых вязняў, праблемы з фондамі і арганізацыйнымі рэсурсамі. Яна таксама адказала, ці справяцца дэмсілы, калі рэжым выпусціць адразу шмат палітвязняў.📌 Ворыхава: праблемы моладзіПрадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па моладзі Маргарыта Ворыхава на «Белсаце» пракаментавала дэпартацыі з Польшчы пасля канцэрту Макса Каржа. Акрамя таго, яна расказала пра праблемы беларускіх студэнтаў (-к) у Еўропе, а таксама патрэбы і чаканні моладзі ў Беларусі.📌 Лябедзька: новая кааліцыя ў Літве і праца дэмсілКіраўнік цэнтра «Еўрапейскі дыялог» і дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька на «Еўрарадыё» паразважаў, ці паўплывае палітычная сітуацыя ў Літве на працу Ціханоўскай і яе каманды, прааналізаваў, ці магчымае зняццё санкцый, а таксама патлумачыў, чаму рэжым баіцца сваіх былых кадраў.📌 Харысава: нацыянальная ідэяУ праграме «Ідэя Х» на «Еўрарадыё» паліталагіня і экспертка Офіса Ціханоўскай Аліна Харысава падзялілася сваім бачаннем нацыянальнай беларускай ідэі і думкамі, як адарваць Беларусь ад Расіі, як палепшыць становішча беларускай мовы і аб’яднаць грамадства ўнутры краіны і ў эміграцыі.📌 Вызваленыя палітзняволеныя: як прайшло вызваленне і што рабіць далейУладзімір Мацкевіч, Мікола Дзядок і Ірына Слаўнікава ў інтэрв’ю DW распавялі, што перажылі за апошнія гады, у якім становішчы знаходзяцца некаторыя палітзняволеныя і як, па іх меркаванню, паспрыяць далейшым вызваленням.📌 Лойка і Львоўскі: пенсіі і смяротнасць у БеларусіЖурналістка Вольга Лойка і даследчык Леў Львоўскі на «Еўрарадыё» падыскутавалі, чаму Беларусь у лідарах па смяротнасці сярод мужчын, як стэрэатыпы рэжыма ўплываюць на пенсійную сістэму і чаму беларускія пенсіі могуць залежыць ад расійскага фінансавання.📌 Ментусава: становішча жанчын і гендарныя пытанніГендарная даследчыца і вядучая Марына Ментусава ў інтэрв’ю Мікіту Мелказёраву пракаментавала скандал з непажаданымі выявамі, распавяла, як праводзіць сэкс-адукацыю з падлеткамі, і расказала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі і не толькі.📌 Белавешкін і Павук: прапаганда ў школахУ «Сварцы-шоу» на DW лекар і пісьменнік Андрусь Белавешкін і настаўніца-блогерка Вольга Павук абмеркавалі, як у беларускіх школах фарміруецца «правільная» карціна свету, адзначылі небяспеку ідэалогіі і мілітарызацыі, а таксама далі парады бацькам, каб абараніць дзяцей ад прапаганды.📌 Крапіневіч: адукацыя і забарона на тэлефоныНастаўніца Таццяна Крапіневіч на сваім досведзе распавяла ў эфіры «Еўрарадыё», чым адрозніваюцца польскія і беларускія школы, чаму ў Беларусі не хапае педагогаў (-інь) і што азначаюць новаўвядзенні – забарона на смартфоны і фізкультура тройчы на тыдзень.