Iniciar sesión Registro
Anuncios
Tu espacio publicitario
Reserva este slot exclusivo para el periodo elegido.
Comprar publicidad →
Logotipo de la comunidad de telegram - Tech Lead – навука і тэхналёгіі
Añadido 14 jul. 2024

Tech Lead – навука і тэхналёгіі

@techleadby
Número de suscriptores: 1 786
Fotos: 1,190
Videos: 130
Enlaces: 605
Descripción:
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot

👥 Número de suscriptores

1 786
Promedio/Día:: -5
Promedio/Tiempo:: -12
Promedio/Mes:: -35

👁️ Vistas promedio por mensaje

1 335
Promedio/Día:: 1,300
Promedio/Tiempo:: 1,327
ERR: 74.75%

📊 Mensajes por Día

0
Último día: 0
Promedio semanal: 0
Promedio por día: 0

Historial de cambios de logotipo

Historial de cambios de nombre

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі 2025-09-03
Tech Lead – навука і тэхналёгіі 2024-07-14

Historial de cambios de estado

Oficialmente no confirmado 2024-07-14

Muro

Estadísticas de telegram canal

Навукоўцы прэзэнтавалі трохэтапны плян тэрафармаваньня МарсаПэрспэктыва тэрафармаваньня Марса становіцца ўсё больш рэальнаю дзякуючы сучасным магчымасьцям. Навукоўцы распрацавалі паэтапны плян ператварэньня Чырвонае плянэты ў патэнцыйна заселены новы сьвет, абапіраючыся на сучасныя тэхналёгіі, у тым ліку звышцяжкую ракету Starship кампаніі SpaceX, якая адкрывае магчымасьці для дастаўкі грузаў і рэалізацыі маштабных праектаў за межамі Зямлі.Першы этап прадугледжвае павышэньне сярэдняе тэмпэратуры Марса на 30°C, што прывядзе да раставаньня падпаверхневых льдоў і фармаваньня акіяна глыбінёй да 300 мэтраў. Для дасягненьня гэтае мэты аўтары прапануюць разгарнуць на арбіце гіганцкія сонечныя ветразі – вялікія люстры, якія сфакусуюць сонечнае сьвятло на палярных шапках плянэты. Дадатковы парніковы эфэкт створаць аэразолі, распыленыя ў атмасфэры, а сілікатныя аэрагелі, якімі пакрыюць участкі паверхні, забясьпечаць лякальны нагрэў. Паводле разьлікаў, рэалізацыя гэтага этапу зойме каля стагодзьдзя.Наступны крок уключае ўкараненьне генэтычна мадыфікаваных экстрэмафілаў — мікраарганізмаў, якія выжываюць у экстрэмальных умовах. Гэтыя “піянэрскія віды” будуць запушчаныя ў салёныя вадаёмы, што ўтворацца пасьля раставаньня льдоў, каб зьмяніць хімічны склад асяродзьдзя і падрыхтаваць глебу для складаных экасыстэмаў. Заключная і самая працяглая стадыя — стварэньне атмасфэры з узроўнем кіслароду ў 100 мілібар (10% ад зямнога паказьніка). Першапачаткова кісларод будуць вырабляць у гіганцкіх купалах вышынёю да 100 мэтраў, дзе змогуць існаваць расьліны. З часам яны распаўсюдзяцца за межы хованак, паступова ўзбагачаючы атмасфэру, аднак працэс зойме тысячагодзьдзі. Паскорыць яго можна, вылучаючы кісларод з адталае вады.Варта адзначыць, што плян распрацаваны, найхутчэй, як тэарэтычная навуковая праца, і не апісвае мэтады вырашэньня шматлікіх іншых праблемаў, зь якімі могуць сутыкнуцца людзі на Марсе (напрыклад, сонечнае радыяцыі, якая мае высокі ўзровень праз адсутнасьць у плянэты магнітнага поля). 🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта
Другі раз у гісторыі Apple зьмяняе дызайн сваіх апэрацыйных сыстэмаўСёньня распачалася штогадовая канфэрэнцыя для распрацоўнікаў WWDC. У першы дзень Apple прэзэнтавала абноўленыя апэрацыйныя сыстэмы, якія атрымалі новы дызайн (кампанія назвала яго Liquid Glass – “вадкае шкло”) і нумарацыю — цяпер нумар будзе адпавядаць году. Асноўныя “фішкі” прэзэнтацыі: iOS 26‣ Эфэкт 3D-анімацыі для фота на экране блякіроўкі і адаптыўны шрыфт часу.‣ Абноўлены інтэрфэйс камэры.‣ Новы дызайн праграмаў «Тэлефон» і «Паведамленьні», з антыспамам і магчымасьцю зьмяняць фон чата.‣ Жывы пераклад голасу падчас званкоў.‣ Visual Intelligence – распазнаваньне аб’ектаў на скрыншотах і пошук інфармацыі.iPadOS 26Усе асноўныя навінкі iOS 26 плюс:‣ Сапраўднышматвокнавы рэжым з гнуткаю зьменаю памеру вокнаў.‣ Новы курсор і дадатковыя жэсты для трэкпаду.‣ Верхні радок мэню – амаль як у macOS.‣ Праграма «Файлы» цяпер дазваляе замацоўваць тэчкі ў Dock і перацягваць файлы ў іншыя праграмы.‣ Фонавая праца праграмаў. macOS 26 Tahoe‣ Падтрымка тэм ад розных распрацоўнікаў.‣ Live Activities – хуткі запуск праграмаў з iPhone.‣ Палепшаны пошук Spotlight з кантэкставымі дзеяньнямі і доступам да буфэру абмену.Новыя апэрацыйныя сыстэмы стануць даступныя ўжо ўвосень.📱 Падтрымаць Tech Lead
Белая Вежа стала самым высокім 3D-друкаваным будынкам у сьвецеУ маленькай альпійскай вёсачцы Муленьс, дзе жыве ўсяго 11 чалавек, зьявіўся неймаверны архітэктурны арт-аб’ект – Tor Alva (у перакладзе – Белая Вежа). Яна дасягае вышыні 30 мэтраў і ўжо ўважаецца за найвышэйшую 3D-друкаваную пабудову ў сьвеце.Архітэктары называюць яе “вытанчаным шматслаёвым тортам”. Вежа зробленая з 32 складаных белых бэтонных калонаў, што звужаюцца дагары, а на самым версе раскрываюцца купалам. Унутры – чатыры паверхі, лесьвіцы і месца для невялікіх выступаў. Усяго яна зьмяшчае 32 чалавекі.За праектам стаіць ETH Zurich — адзін з самых прагрэсыўных тэхналягічных унівэрсытэтаў Эўропы. Разам з культурным фондам Fundaziun Origen яны хацелі паказаць, на што сёньня здольны 3D-друк. І зрабілі гэта вельмі эфэктна.Вежу друкавалі каля 900 гадзінаў на працягу пяці месяцаў. Для будаўніцтва выкарыстоўвалі два робаты: адзін наносіў спэцыяльную цэмэнтную сумесь пластамі, другі кожныя 26 см дадаваў унутр сталёвую арматуру. Гэта дазволіла зрабіць складаную і трывалую канструкцыю, якую амаль немагчыма стварыць традыцыйнымі мэтадамі.👍 Падтрымаць Tech Lead
“Самая прыгожая тэхналёгія, якую калі-небудзь бачыў сьвет”Так CEO OpenAI Сэм Альтман ахарактарызаваў сакрэтную новую прыладу, якая, як задумана, павінна зьдзейсьніць рэвалюцыю ў сьвеце гаджэтаў. Інфармацыя пакуль амаль не прасочваецца вонкі, але сёе-тое стала вядома з уцечкі з унутранага сазвона каманды, запіс якога апынуўся ў распараджэньні The Wall Street Journal. OpenAI і легендарны Джоні Айв (той самы дызайнэр, што стаяў за iPhone, iMac, Apple Watch) распрацоўваюць кішэнную прыладу без экрана, якую яны называюць “трэцім ключавым гаджэтам” – нароўні з кампутарам і смартфонам.Што дакладна вядома:- Гэта не акуляры.- Гэта не смартфон.- Гэта ня тое, што трэба насіць на целе.- Гэта нешта зусім іншае, што ты проста кладзеш на стол ці ў кішэню.Айв хоча выправіць “пабочныя эфэкты” эпохі смартфонаў: залежнасьць ад экранаў і празьмернасьць візуальнага шуму. Яго новы падыход – прылада, якая ведае пра цябе ўсё, але не патрабуе ад цябе глядзець на яе.Мяркуючы па ўцечках, гаджэт будзе AI-кампаньёнам: зь мікрафонамі, камэрамі, інтэрнэтам – але без дысплэя. Аналітыкі мяркуюць, што ён будзе памерам крыху большы за iPod Shuffle, з вытанчаным дызайнам у духу Айва.Альтман ужо тэстуе прататып у сябе дома і настолькі ўпэўнены ў праекце, што ўважае: OpenAI можа вырасьці на трыльён даляраў толькі на гэтай лінейцы прыладаў. Пакуль невядома, якой будзе першая killer-фіча, акрамя проста штучнага інтэлекта ў кішэні.🗓 Запуск заплянаваны на канец 2026 года, але хайп ужо пачынаецца. Пад капотам – усё, што можа прапанаваць OpenAI + дызайнэрскі геній Айва. Калі ў іх атрымаецца, гэта будзе новы айфон-момант. Толькі без айфона.👍 Падтрымаць Tech Lead
Xiaomi прэзэнтавала разумныя вагі, якія вымяраюць 40 розных паказьнікаў целаУ адрозьненьне ад звыклых вагаў з чатырма электродамі, навінка Mijia Eight-Electrode Body Fat Scale S800 выкарыстоўвае восем электродаў: чатыры разьмешчаныя на плятформе для вымярэньня ніжняе часткі цела, а чатыры ўбудаваныя ў ручкі для аналізу верхняе часткі цела. Дзякуючы гэтаму зьявілася магчымасьць адсочваць 40 розных паказьнікаў.Вагі выкарыстоўваюць мэтад біяімпэданснага аналізу (BIA), заснаваны на вымярэньні электрычнага супраціву тканак арганізму. Слабы пераменны ток праходзіць празь цела, і, у залежнасьці ад утрыманьня вады, тлушчавае і мускульнае масы, супраціў электрычнаму току зьмяняецца. Так можна дакладна ацаніць склад цела: суадносіны тлушчу, мускулаў, вады і іншых кампанэнтаў.Што яшчэ прапануюць вагі:- Індывідуальныя справаздачы аб стане здароўя- Пэрсаналізаваныя рэкамэндацыі ў кіраваньні здароўем- Магчымасьць захоўваньня зьвестак да 36 карыстальнікаў- Спэцыяльныя рэжымы вымярэньня для падлеткаў і дзяцейПакуль вагі S800 даступныя толькі на кітайскім рынку прыкладна за $46.👍 Падтрымаць Tech Lead
У Францыі амаль кожная пятая дзяўчына спрабавала негетэрасэксуальныя адносіныФранцускія сацыёлягі правялі апытаньне 10 тысяч маладых людзей ва ўзросьце ад 18 да 29 гадоў.Вынікі паказалі, што сучасная моладзь больш не абмяжоўваецца толькі дзвюма крайнасьцямі: традыцыйнымі рамантычнымі адносінамі і выпадковымі сэксуальнымі сувязямі. Паміж гэтымі крайнасьцямі ўзьніклі прамежкавыя фарматы, якія маюць пэўную працягласьць, але неабавязкова ўключаюць у сябе рамантычныя пачуцьці.Моладзь вынайшла новыя тэрміны для абазначэньня гэтых прамежкавых сувязяў: «сяброўства з бонусамі», «рэгулярны сэкс-партнэр», «сэкс-фрэнд», «муцім». Аб сваім удзеле ў такіх «стабільных, але не рамантычных» адносінах на працягу апошняга года паведаміла 15% апытаных.Уражваюць і зьмены ў сэксуальнай арыентацыі: 19% маладых жанчын ідэнтыфікуюць сябе як гома- або бісэксуалкі, тады як у 2006 годзе такіх было менш за 3%. На гэтакі вынік магло паўплываць і тое, што людзі сталі менш баяцца гаварыць аб сваёй арыентацыі.👍 Tech Lead
Лідэрства ЗША ў штучным інтэлекце апынулася пад пагрозаю праз новую кітайскую нэўрасетку20 студзеня кітайская DeepSeek прэзэнтавала сваю мадэль штучнага інтэлекту R1. Кампанія заявіла, што ёй удалося стварыць мадэль, якая пераўзыходзіць заходніх канкурэнтаў, пры гэтым выдаткаваўшы ўсяго $6 млн на яе навучаньне – у разы менш, чым OpenAI. У панядзелак, 27 студзеня, гэта выклікала абвал акцый амэрыканскіх тэхналягічных кампаній, зьвязаных з распрацоўкаю ШІ.Агенцыі Bloomberg стала вядома, што Microsoft і OpenAI падазраюць DeepSeek у крадзяжы даных для навучаньня сваёй мадэлі. Распрацоўнік ChatGPT і яго галоўны акцыянэр ужо распачалі ўнутранае расьследаваньне.OpenAI дазваляе іншым кампаніям укараняць яе моўныя мадэлі ў іх уласныя праграмы. Аднак для гэтага трэба заплаціць OpenAI за ліцэнзію. Microsoft мяркуе, што зьвязаныя з кітайскім стартапам людзі вырашылі не плаціць за карыстаньне моўнаю мадэллю OpenAI, а проста скралі даныя, каб выкарыстоўваць іх для навучаньня ўласнае мадэлі.👍 Tech Lead
Amazon нарэшце выпусьціла каляровую электронную кнігуAmazon прэзэнтавала доўгачаканую навінку – Kindle Colorsoft Signature Edition з каляровым экранам. Тлумачым, чаму гэта такая важная падзея для ўсіх аматараў электронных кніг. Стварыць каляровы Kindle было ня так проста, як можа падацца. Асноўная складанасьць абумоўленая асаблівасьцямі тэхналёгіі электроннага чарніла. Экраны E Ink вядомыя сваёй энэргаэфэктыўнасьцю: яны могуць тыднямі працаваць без падзарадкі, бо спажываюць энэргію толькі пры зьмене выявы (напрыклад, пры перагортваньні старонкі). Пасьля абнаўленьня малюнку экран не патрабуе сілкаваньня для яго ўтрыманьня, у параўнаньні з дысплэямі смартфонаў і пляншэтаў, якія ўвесь час спажываюць энэргію. Але раней у чорна-белым фармаце гэтая тэхналёгія працавала значна лепей, чым з колерам. Спробы стварыць каляровыя E Inc дысплэі сутыкаліся з шэрагам праблемаў: колеры былі бляклымі, экраны абнаўляліся павольна, а выразнасьць выявы зьніжалася.Amazon выдаткавала гады на распрацоўку новае тэхналёгіі, каб пераадолець гэтыя абмежаваньні. У Kindle Colorsoft выкарыстоўваецца абноўлены аксідны пласт, які паскарае рух часьцінак чарніла на экране, а таксама новыя святлодыёдныя піксэлі, якія асьвятляюцца па асобнасьці, робячы колеры больш яскравымі. Некаторыя кампаніі ўжо маюць у сваім асартымэнце прылады з каляровым E Ink экранам. Аднак ім не ўдалося дасягнуць высокіх паказчыкаў насычанасьці, яскравасьці і разрозьненьня, а таксама працяглага часу працы без падзарадкі. Цяпер, калі Amazon давяла тэхналёгію да дасканаласьці, каляровыя экраны з электронным чарнілам маюць усе шанцы стаць стандартам для новага пакаленьня электронных кніг.