Iniciar sesión Registro
Anuncios
Tu espacio publicitario
Reserva este slot exclusivo para el periodo elegido.
Comprar publicidad →
Logotipo de la comunidad de telegram - Tech Lead – навука і тэхналёгіі
Añadido 14 jul. 2024

Tech Lead – навука і тэхналёгіі

@techleadby
Número de suscriptores: 1 786
Fotos: 1,190
Videos: 130
Enlaces: 605
Descripción:
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Fuente

Tech Lead – навука і тэхналёгіі | Ілан Маск запусьціў «Грокіпэдыю» — альтэрнатыву «Вікіпэдыі»Мільярдэр І...

Logotipo de la comunidad de telegram - Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі Tech Lead – навука і тэхналёгіі @techleadby
1 320 Vistas/Alcance 2025-10-28 09:52 Mensaje №1427
Ілан Маск запусьціў «Грокіпэдыю» — альтэрнатыву «Вікіпэдыі»Мільярдэр Ілан Маск запусьціў новую анлайн-энцыкляпэдыю Grokipedia, распрацаваную яго кампаніяй xAI. Маск сьцвярджае, што яна павінна быць лепшай за «Вікіпэдыю», бо яе мэта — «праўда, толькі праўда і нічога, акрамя праўды».Цяпер у «Грокіпэдыі» даступна больш за 800 тысяч англамоўных артыкулаў. Пры гэтым стартавая старонка выглядае як звычайны пошукавы радок, а афармленьне артыкулаў вельмі падобнае на «Вікіпэдыю». Сьцвярджаецца, што факты для артыкулаў правяраў распрацаваны xAI чат-бот Grok. Аднак гэта спрэчная ідэя, бо ШІ-боты часта бываюць заўважаныя за выдумляньнем ілжывых фактаў.Нягледзячы на тое, што праект мае быць альтэрнатывай, частка яго кантэнту, відавочна, была скапіявана зь «Вікіпэдыі». На некаторых старонках ёсьць прыпіска, што матэрыял адаптаваны зь «Вікіпэдыі».Хоць «Вікіпэдыя» дазваляе любому рэдагаваць артыкулы, у «Грокіпэдыі», імаверна, гэта немагчыма. Кнопка рэдагаваньня была знойдзена толькі на некалькіх старонках, але пры націсканьні на яе паказваецца толькі гісторыя правак без магчымасьці ўнесьці свае.Акрамя таго, выглядае на тое, што новая энцыкляпэдыя зусім ня мае малюнкаў — толькі тэкст. Прынамсі, мы ня здолелі знайсьці артыкулы з малюнкамі. 👍 Падтрымаць Tech Lead