Iniciar sesión Registro
Anuncios
Tu espacio publicitario
Reserva este slot exclusivo para el periodo elegido.
Comprar publicidad →
Logotipo de la comunidad de telegram - Ігар Тышкевіч
Añadido 14 jul. 2024

Ігар Тышкевіч

@slavic_brotherhood
Número de suscriptores: 3 781
Fotos: 1,100
Videos: 414
Enlaces: 1,920
Descripción:
Ігар Тышкевіч пра.. Славянское братство, это когда собираются беларусы, поляки, словаки, словенцы, сербы, хорваты, чехи, лужане, украинцы... выпивают а потом идут бить мо***й
Fuente

Ігар Тышкевіч | 2024 год.Прынамсі, цікавы, дзе пераплецена багата чаго.Сёлета ўвесну а...

Logotipo de la comunidad de telegram - Ігар Тышкевіч Ігар Тышкевіч @slavic_brotherhood
3 100 Vistas/Alcance 2024-12-31 09:07 Mensaje №4104
2024 год.Прынамсі, цікавы, дзе пераплецена багата чаго.Сёлета ўвесну атрымалася пабачыць сына ўпершыню за 2,5 гады. Хваляваньне за ягонае паступленьне. Вырашэньне ўлетку розных адмін. пытаньняў. Ну і зараз ён зноў у "гасьцюе дома". Сустракаем новы год разам. Упэўнены, што наступныя сьвяты будзем сьвяткаваць ужо усім сямействам разам.Хваляваньне за знаёмых, прыемныя весткі ад адных і, на жаль, трагічныя пра іншых. Але тое "сваё" - хай застаецца ўнутры.Па працы год пачынаўся "на жылах" - сілаў рабіць нешта новае не было ад слова "зусім". Але, калі пераасэнсаваць то што робіш і калі ёсьць запыт на тое што робіш, і "на жылах" можна быць эфэктыўным. А, з часам прыходзіць і іншае стаўленьне. У адзін год уклаліся і каардынацыя працы іншых па асобным накірунку дасьледваньняў і сыход на самастойны трэк і стварэньне (на дадзены момант нефармальнае) сеткі дасьледчыкаў-аднадумцаў.А па прадуктах выходзіць цікава:10 вялікіх дакладаў самастойна ці разам з калегамі. І праца зь людзямі, якой можна ганарыцца. Зь якіхПрагноз на 2024 (у межах працы ў Ukrainian Institute for the Future)Даклады "Будучыня Чорнага мора" і "Расія ў Афрыцы", якія хоць і даваліся цяжка, выйшлі зьмястоўнымі. (у той жа структуры).Асабовы (і прафесійны) рост стажораў, якія досыць хутка выйшлі на магчымасьць пісаць самастойныя прадукты належнай якасьці. Олександр, Владислав - вы малайцы.А таксама: Даклады "Чаго хоча кітай" і Прагноз на 2025 год які рабілі ад нашай дасьледніцкай сеткі ў партнэрстве з Ділова Столиця.і прагноз на 2025 гады.А таксама прынамсі 4 дакумэнта па РФ ды расейскіх элітах, якія рабіў "у закрытым фармаце". Сярод якіх (і гэта анонс) - пачатак выпісваньня "профілей" бліжэйшага атачэньня Пуціна. Папярэдне, пасьля перапрацоўкі такіх тэкстаў маю намер выдаць кнігу.Ну і грунтоўны аналіз (таксама пакуль не публічны) па беларускіх раскладках.Чаканьні на 2025? Пазытыўных працэсаў як для сябе й блізкіх (але тут залежыць значнай мерай ад самога) так і сваіх краінаў (тут ужо калектыўная праца, дзе, спадзяюся, прыдаюцца й вынікі маіх разважаньняў).Адным словам, усё будзе як мае быць. Хочаш лепей - будзь гатовым працаваць. Што і маю намер рабіць.З новым годам вас, люд паспаліты