Fuente
ЦБК | Днямі ў Белацаркоўскім раёне Кіеўскай вобласці Украіны на мясцовай шко...
58 Vistas/Alcance
2025-07-08 15:09
Mensaje №2367
Днямі ў Белацаркоўскім раёне Кіеўскай вобласці Украіны на мясцовай школе ўсталявалі памятную шыльду. Справа ў тым, што ў гэтай школе ў 1950-х два гады працаваў класік беларускай літаратуры, выбітны беларускі пісьменнік, паэт, драматург і перакладчык Уладзімір Караткевіч. Гэты факт вырашылі адзначыць мясцовыя ўлады па ініцыятыве актывістаў.Дык вось, як бачым, нават падтрымкай крывавай вайны Пуціна беларускім уладам не ўдалося зрабіць беларусаў для ўкраінцаў варожым народам. Украіна цудоўна адрознівае агрэсіўныя дзеянні дыктатарскага рэжыму ад дзеянняў і культурнай спадчыны сапраўдных беларусаў — і імкнецца захаваць дарагую для беларусаў памяць.А што ж адбываецца ў гэты час у самой Беларусі? У Мінску з-за цкавання з боку прапагандыстаў быў адменены вечар, прысвечаны жыццю і творчасці беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Напярэдадні мерапрыемства праўладныя прапагандысты Азаронок, Гладкая, Гігін і Бондарава адкрыта нападалі на літаратуразнаўцу Міхася Скоблу, які меў выступаць на вечары, на саму галерэю і нават на імя паэткі. У выніку ціску арганізатары былі вымушаныя зняць ананс.Ларыса Геніюш — беларуская паэтка і дзеячка Рады БНР. У 1948 годзе была арыштаваная савецкімі спецслужбамі, прайшла катаванні ў КДБ Мінска, асуджаная на 25 гадоў лагераў за “дапамогу міжнароднай буржуазіі”. Яна адмовілася прыняць савецкае грамадзянства. Да гэтага часу яе не рэабілітавалі ні ў СССР, ні ў цяперашняй “незалежнай” Беларусі.Як так здарылася, што ва Украіне нацыянальная культурная спадчына Беларусі цэніцца больш, чым на Радзіме? Гэтыя выпадкі — чарговае пацвярджэнне антыбеларускай сутнасці рэжыму Лукашэнкі.