Fuente
БУСт. Білорусько-Український спостерігач | Праграма Арцёма Брухана — кандыдата на пасаду спікера Каардынацыйнай Р...
225 Vistas/Alcance
2025-05-13 16:13
Mensaje №3066
Праграма Арцёма Брухана — кандыдата на пасаду спікера Каардынацыйнай РадыКожны дзень працуем разам дзеля перамен.Каардынацыйная Рада Беларусі — найважнейшы прадстаўнічы інстытут дэмакратычных сіл Беларусі, які быў абраны на выбарах. Таму яго аднаўляльная легітымнасць — гэта найважнейшы рэсурс для таго, каб голас тых, хто верыць у дэмакратычныя перамены, правы чалавека і ў законнасць, гучаў як на міжнародным узроўні, так і быў чутны ўнутры краіны.Дзякуючы таму, што КР з'яўляецца інстытуцыянальным органам з дзеючым Рэгламентам, знікненне спікеркі не паралізавала яго працу. Аднак, для забеспячэння ўстойлівасці інстытута важна выбраць новага спікера, які зможа забяспечыць працу нашага з вамі прадстаўнічага органа, які, хачу нагадаць, абралі беларусы. Мы нясем адказнасць у першую чаргу перад нашымі выбаршчыкамі. Тое, што наша фракцыя абяцала ў сваей перадвыбарчай праграме — мы рэалізоўваем. Вось прыклады:Незалежнасць і нацыянальная ідэнтычнасць – Музей Вольнай Беларусі — гэта вядомая ўсім беларусам Польшчы і ня толькі пляцоўка, якая кожнага дня працуе для захавання беларускай культуры ў выгнанні і больш чым напалову фінансуецца з дабрачынных крыніц.– Забяспечаны дабрачынныя сродкі на две прэм’ерныя пастаноўкі «Вольных Купалаўцаў».– Купалаўцы па нашай ініцыятыве атрымалі грантавую прэмію Міністэрства культуры Польшчы.– Хутка з’явіцца дзяржаўны партал па праблемах легалізаці і жыцця ў Польшчы на беларускай мове.– Для супрацьстаяння рускаму свету выпушчаны даклад пра Саюзную дзяржаву як інструмент імперскай палітыкі Расіі.Салідарнасць і дыяспара– Сумесна з асацыяцыяй «Да Волі» надалі падтрымку ў атрыманні 129 віз, у тым ліку 120 гуманітарных віз для беларусаў, якiя вымушаны былі ўцякаць ад пераследу рэжыму.– Дзейнічае Кадравы Рэзерв, у якім удзельнічаюць больша за 700 беларусаў, і дыпламатычныя курсы ў Варшаўскім універсітэце.Адказнасць– У МКС перададзены дзве камунікацыі па незаконным перамяшчэнні украінскіх дзяцей і працягваецца збор доказаў здзейсненых Лукашэнкам ваенных злачынстваў супраць украінскіх дзяцей.– Упершыню беларуская сітуацыя ў сувязі са злачынствамі супраць чалавечнасці трапіла на разгляд у Офіс Пракурора МКС у г.Гаага.– Лукашэнка і яго акружэнне унесены ў спіс тых, каго будзе разглядаць Спецтрыбунал па агрэсіі супраць Украіны.– Выдадзеныя ордары на арышт кіраўнікоў Жодзіна і Акрэсціна, польскай пракуратурай узбуджаны крымінальныя справы па фактах гвалту ў дачыненні да грамадзян Беларусі.– Напярэданні «бязвыбараў» Лукашэнкі, у КР былі арганізаваны слуханні па адказнасці Лукашэнка за злачынствы, здзейсненыя з 1990-ых гадоў па сенняшні дзень. – Еўрапарламент, ПАСЕ, Сейм Польшчы і іншыя партнеры не прызналі Лукашэнку ў якасці прэзідэнта.Міжнародная адказнасць Лукашэнкі ніколі не была так блізка, як зараз.Ціск– Дасягнута гарманізацыя гандлёвых санкцый супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі амаль на 90% і абмежаваны транзіт тавараў, якія патрэбны Расіі для вайны. Нашы прапановы былі прынятыя ЕС.– Усе самалеты Лукашэнкі па нашых прапановах ўнесены ў санкцыйны спіс ЗША.– Санкцыі за палітзняволенных і персанальныя санкцыі ЕС увёў супраць суддзяў і кіраўнікоў турмаў і калоній (у жніўні 2024 года і сакавіку 2025 года). Некалькі дзесяткаў суддзяў і кіраўнікоў катоўняў рэжыму трапілі ў спіс. Мы падрыхтавалі гэтыя прапановы.– Былі уведезеныя санкцыі ЕС супраць Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Мезенцава ў чэрвені 2024 года.Знешняя палітыка– Міжпарламенцкая супраца выйшла на інстытуцыйны і вельмі высокі ўзровень:– Афіцыйная дэлегацыя Каардынацыйнай Рады працуе ў ПАСЕ.– Афіцыйная дэлегацыя КР працуе ў Кангрэсе мясцовых уладаў у Страсбурге.– Сенат Польшчы прызнаў Каардынацыйную Раду.– Прынятыя дзве рэзалюцыі Еўрапарламента ў падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі.Будучыня– У КР створана Камісія па рэформах і транзітным перыядзе, якая рыхтуе праекты рэформаў і бачання будучыні Беларусі.