Canal ▵ 🇺🇦 Беглый в Украину - @belkrainec - №652
Усё новае - гэта добра і надзейна забытае старое Па сутнасці, сёння Кабмін Украіны вярнуў беларусаў у 2018. Не, тады трава не была зелянейшая, а дрэвы вышэйшыя, але тады беларусам ва Украіне не патрабаваўся апастыль або консульская легалізацыя на родныя дакументы з гербавай пячаткай.https://sud.ua/uk/news/publication/305315-dokumenty-izgotovlennye-ili-zaverennye-na-territorii-belarusi-ne-budut-nuzhdatsya-v-apostile-ili-konsulskoy-legalizatsii-reshenie-kabminaІ – так, гэта пэўны прагрэс і пэўнае змякчэнне, бо легалізаваць дакументы з Беларусі зараз можна толькі ў Беларусі. І так, зараз для розных адміністрацыйных працэдур можна проста зрабіць пераклад наяўнага дакумента на украінскую мову без легалізацыі.Але, будзем шчырымі, глабальная праблема ж не толькі ў тым, што табе патрэбен апастыль, а ў тым, што табе наогул не атрымаць зараз дакументы на беларускай радзіме, для якіх мог бы спатрэбіцца апастыль. Напрыклад, якую-небудзь даведку аб несудзімасці ці даведку з ЗАГСА.Гэта значыць, што па сутнасці гэта рашэнне з разраду "і авечкі цэлыя, і ваўкі сытыя".Рэальныя перавагі я бачу пакуль толькі для студэнтаў з іх атэстатамі і для валанцёраў.І яшчэ хацелася б, каб пры прадастаўленні адміністрацыйных паслуг чыноўнікі таксама неяк былі ў тэме, што такое ёсць. UPD: У чатах кажуць, што ёсць рэальныя кейсы атрымання даведкі аб несудзімасці па даверанасці.підтримати канал та його авторів
78
24-07-10 11:26