Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - 🔆 Новы свет
Added 14 Jul 2024

🔆 Новы свет

@masvet_by
Art
Number of subscribers: 811
Photos: 775
Videos: 25
Links: 729
Description:
Інфа: https://t.me/masvet_by/7 Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва! 💛 Напісаць нам можна у паведамленнях канала! Галоўны рэдактар: @m_kryvich Падтрымаць: 5208130080297124

👥 Number of subscribers

811
Average/Day:: +1
Average/Week:: +4
Average/Month:: +30

👁️ Average views per message

301
Average/Day:: 298
Average/Week:: 283
ERR: 37.11%

📊 Messages per Day

0.9
Last day: 0
Week average: 0.1
Average per day: 0.9

Name change history

🔆 Новы свет 2026-05-16
Новы свет 🌞 2024-07-14

Status change history

Officially not confirmed 2024-07-14

Wall

Telegram statistics channel

👁 382 25-10-06 08:19
#верш#K_WК.W — Lublin ImprovisationДва трыццаць я пішу табе : кахаю.Шкада што гэта я ніколі не адпраўлю.Прахладна ў Любліне, як птушка, я лятаю.Прачнуўся зноў, і едзем далей, у Італію..Тры ночы ў Любліне, ты кажаш : гэта рана,Мы можам стрэцца ў месцы, вуліца, дзе брама.Трыццаць градусаў, мне холадна, аднак жа,Трымай мяне так моцна, толькі без падмана.Чы ўбачу сёння я цябе насупраць замка ?Чы адлятаем і ня маем болей шанца ?З суботы і нядзелю, і да панядзелка,Кахаць я буду цябе безнадзейна..Магчыма ўжо мы не ўбачымся,Пакуль чакаю, плошча Фарная.Магчыма там ты мне ўявішся.Пакуль, калісьці мы пабачымся..─────────≪✷≫────────K.W — Lublin ImprovisationDva tryccać ja pišu tabie : kachaju.Škada što heta ja nikoli nie adpraŭlu.Prachładna ŭ Lublinie, jak ptuška, ja lataju.Pračnuŭsia znoŭ, i jedziem dalej, u Italiju..Try nočy ŭ Lublinie, ty kažaš : heta rana,My možam strecca ŭ miescy, vulica, dzie brama.Tryccać hradusaŭ, mnie choładna, adnak ža,Trymaj mianie tak mocna, tolki biez padmana.Čy ŭbaču siońnia ja ciabie nasuprać zamka ?Čy adlatajem i nia majem bolej šanca ?Z suboty i niadzielu, i da paniadziełka,Kachać ja budu ciabie bieznadziejna..Mahčyma ŭžo my nie ŭbačymsia,Pakul čakaju, płošča Farnaja.Mahčyma tam ty mnie ŭjaviśsia.Pakul, kaliści my pabačymsia..─────────≪✷≫────────Крыніцы:● Telegram● Instagram☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы: @masvet_by_bot, або ў паведамленні канала. Гэта бясплатна, праўда)─────────≪✷≫────────
👁 286 25-09-22 17:14
#верш#Максім_КрывічЯ вінавачу(07.09.25)Сёння я стану суддзёю свайго пакалення з правам караць і выносіць страшэнны прысуд.Клятву даю я крывёю, духоўным праменнем: праўду казаць, пазбягаць крывадушнасці пут.Я вінавачуусіх,хто сябе не трымае.Тых, хто сумленнасці,духу,і сэрца не мае.Тых, хто заве сябе "Творцам" —і звадкі стварае.Тых, хто над светам сябе,над людзьмі уздымае.Слухай, пісьменнік,мастакі музыка з паэтам!Вы — не анёлы,не богі,не іншай планеты істоты!Кожны, як быў,так застаўсяўнутрычалавекам.Скіньце ж вянцы!Растапчыце іх скураным ботам!Гонар адкіньце вы,тыя, хто долу не бачаць!Шпаркаю думкайаднойвы не знойдзеце праўды.Прыйдзецца вам,як і нам,на зямлі жа батрачыць!Чаго жа вы богі тады?Ну, хіба што, пагарды?Пагарду да вас,недабогі,вялікую маю.Ствараеце вы, ды не людзям —уласнаму трону.Я вас вінавачу.Я грэбую вамі.Вас лаю.І ў свеце сваімя вам месца не даманікому.─────────≪✷≫────────Крыніцы: Telegram-блог аўтара☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы: @masvet_by_bot, або ў паведамленні канала. Гэта бясплатна, праўда)─────────≪✷≫────────
👁 203 25-09-21 17:19
#проза#Рута_Азоўская "Жнівеньскія карамэлі"Жнівеньская гісторыя са смакам цеплыні, карамэляў ды магіі Жнівеньскія карамэлі Час чараўніцтва. Белыя крышталінкі цукру зіхацелі пад жоўтым месяцовым сьвятлом, яно быццам бы мёд лілося праз адчыненае вакно й белы велюм фіранак. Зараз пачнецца містэрыя.Яна ставіць рондаль на газ. Сіняе полымя холадам абпякае сьцены, бліскучы мэтал, яе блакітныя вочы. Яно зьлёгка калыхаецца ад ветрыку за вакном. Павольна крышталікі бліскучыя быццам бы дыяменты рассыпаюцца, зьнікаюць у цёплых глыбінях рондаля. Яна паціху варушыць, каб мядовае месяцовае сьвятло падала прама ў карамэлі, яе асаблівыя жнівеньскія карамэлі. У гэты час, у жніўні, ўсё стае магічным, сакавітым, яскравым. Можна згубіцца ў сьвеце, дзе прахалодная павуцінка аблокаў лягла на неба, а потым растанула, дзе сонца гарача-цёплымі промнямі палівае навакольле, а цвыркуны ладзяць канцэрт у высокай траве. Ад гэтых канцэртаў здаецца, што ўвесь сьвет зялёная бутэлька, на дне якой зіхаціць нешта загадкавае. Выцягнуць бы той ліст ды прачытаць... Але тонкія каліграфічныя літары потым чытаюцца, калі ад іх застануцца цені, калі шэры вечар забярэ фарбы ў сьвету ды пакіне толькі тое, што было ўнутры, з чым прыйшла ды пойдзеш.Карамэль колеру грачанага мёду разьлітая па формачках. Месяц падміргвае, горка-салодкі пах павольна плыве ў паветры. Ён яе велюм, яе начны спадарожнік. Не першы раз яна варыць карамелі. Вось-вось прыйдзе восень, тады стане мелянхалічна ціха, празрыстасьць зьявіцца на небе надоўга. а потым пасядзе яго, запануе ў паветры, асядзе быццам бы кафейны фуз у душы.А калі над зямлёй зьявіцца першы па-сапраўднаму халодны вецер, пойдзе сьнег, што засеіць прасторы цішынёй, чысьцінёй ды новымі надзеямі, карамэлі будуць ужо іншыя, з цынамонам, магчыма з перцам... Яны гарачыя ды вострыя, яны з мроямі пра вясну ды лета. А тут у жніўні, яны ціха-мядовыя, сонечныя... Пераліваюцца не прывідным цяплом ды абяцаньнем "заўтра", а цяперышнім водарам горкага палыну, яшчэ не апошніх, але зыркіх кветак ды глыбокіх крышталёвых вечароў, аб якія яшчэ нельга парэзаць рукі ды сэрца.Карамэлькі адпачываюць, аддаюць цяпло, застыгаюць быццам бы марскія ракавінкі, што праляжалі ля мора сотні тысяч год. Потым яна расфарбуе іх. Нейкія ў бурштынава-жоўты, зялёны, нават калінава-чырвоны як лістота на клёне ў кастрычніку. А нейкія застануцца мядова-карычневымі, сапраўднымі, колеру карамэлі ды сапраўднага натхненьня. Апошнія яна пакіне сабе, а зыркія хутка разыдуцца па ўдзячных рукох, пакэтах, кішэнях. Яны будуць зіхацець перад наведнікамі яе крамкі ды хутка скончацца. Тое, што засталося яна захутае ў прыгожую паперу, дакладзе да яе іншых слодычаў ды адправіць поштай. Далёка, ім. Калісьці, яна варыла карамелькі менавіта для іх, а цяпер, каб не забыліся, які на смак жнівень. Яна ўздыхне як жнівеньскі вецер ды паглядзіць за гарызонт, думаючы-успамінаючы.А яна кожны год зноўку ды зноўку будзе рабіць карамэлі для ночы чараўніцтва, для залатога месячыка, што ўсьміхаецца праз адчыненае вакно, для ветрыка, што ўпляце ў тонкі велюм гаркаваты пах карамэлі, для зорак, на якія яна паглядзіць, правёўшы позіркам яшчэ адну зьнічку, загадае жаданьне ды пойдзе спаць.─────────≪✷≫────────☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы: @masvet_by_bot, або ў паведамленні канала.─────────≪✷≫────────
👁 222 25-08-19 18:21
"Ідзе Бог па раю, бачыць - два сады гараць. На грушавы ўсё роўна, а яблычны спас"Жнівень паціху падкармлівае нас апошнім летнім цяплом, а наша каманда спяшаецца павіншаваць вас... з яблычным спасам! У народзе кажуць, што калі ў дзень спаса ясна і суха, восень будзе сонечнай і яркай.Але гэта ўсё народныя прыкметы - у нас ёсць сваі. Калі добра адзначыць дзень нараджэння @orril_dub і прапанаваць усім паглядзець сёння адзін цікавы рэліз, будучы год праляціць лёгка і весела.З дапамогай таленавітых удзельнікаў: Vocal (Вакал): Toya, Esco, Jazepa, Kambeg, Arsieni LavonauLyrics (Тэкст): Esco, CerasumIllustration (Ілюстрацыі): Jazepa, KotSinMovie (Відэа): JazepaMix (Гукарэжысура): Arsieni Lavonauна свет з'явілася звонкая песня, у якой мы схавалі мноства добрых слоў і пасхалак. Карацей кажучы, жадаем расці вялікім, а за ўсімі астатнімі пажаданнямі - вэлкам ту праслухванне нашага відэа-віншавання!! Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у рэлізе ❤️https://youtu.be/Qvk0_STSK8Yhttps://youtu.be/Qvk0_STSK8Yhttps://youtu.be/Qvk0_STSK8Y
👁 263 25-08-16 11:09
#проза #пераклад#Рута_Азоўская"Пісьмёны Бога"(пераклад Хорхэ Люіс Борхэс)==========Каменная цямніца глыбокая; знутры яна падобна да амаль правільнага паўшар’я; падлога (таксама каменная) крыху меншая за найбольшую акружыну, і таму турма здаецца адначасна гнятлівай і неабсяжнай. Пасярэдзіне паўсфэру пераразае сьцяна; вельмі высокая, яна ўсё ж не дасягае верхняй часткі купала; з аднаго боку знаходжуся я, Тсынакан, маг піраміды Кахалома, якую спаліў Пэдра дэ Альварада; з другога – ягуар, што мерае роўнымі і нябачнымі крокамі прастору і час сваёй клеткі. У цэнтральнай сьцяне, на ўзроўні падлогі, прабітае шырокае закратаванае вакно. У час бяз ценю (поўдзень) уверсе адчыняецца люк, і турэмшчык, які ад часу стаў бяз твару, спускае нам на вяроўцы збаны з вадой і кавалкі мяса. Тады ў цемру пранікае сьвятло, і я магу ўбачыць ягуара.Я страціў лік гадам, праведзеным у змроку; некалі я быў малады і мог шпацыраваць па камэры, а цяпер ляжу ў позе нябожчыка, і мне застаецца толькі чакаць наканаванай багамі сьмерці. Некалі доўгім крэмневым нажом я ўспарваў грудзі людзей, прынесеных у ахвяру; цяпер бяз дапамогі магіі я не здолеў бы падняцца з запыленай падлогі.Напярэдадні спаленьня піраміды людзі, што сышлі з высокіх коней, катавалі мяне распаленым жалезам, каб выведаць, дзе знаходзіцца скарбніца. У мяне на вачах была зьвергнутая статуя Бога, але Бог не пакінуў мяне і дапамог прамаўчаць пад катаваньнем. Мяне катавалі , білі, калечылі, а потым я ачуняў у гэтай цямніцы, адкуль мне ўжо не выйсьці жывым... ==========Чытаць далей:https://telegra.ph/Horheh-Lyu%D1%96s-Borhehs-07-13● ○ ● ○ ●Крыніцы • ° прапанавана аўтарам пераклада ° •● ○ ● ○ ●☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы: @masvet_by_bot, або ў паведамленні канала.
👁 285 25-07-08 06:55
==========#проза#А_Б (Telegram)==========Капцы - ДубцыХтосьці побач закурвае. Я нэрваваўся, што спазнюся, але раз нехта толькі закурвае – аўтобус прыйдзе не скора. Азіраюся, а вакол шмат людзей і ўсе незадаволеныя. Колькі кабецін, колькі мужычкоў і пару бабуль. Цікава з кім я яшчэ перасякуся. Незнарок я станаўлюся слухачом і чую старую п’есу, цытаты з вечнай класікі:- А ён ёй гаварыў, што няма сіл- А яна яму, што болей не магу- І здаецца, во любоў прайшла- А Інка во, параніла нагу.- Да ты што? Не можа быць!- Па ёй відаць: не ўмее жыць.- Ану цішэй вы бабці *!Гаркнуў той, хто закурыў. Відаць, ён прачнуўся раней за ўсіх, бо твар ягоны, нават у параўнанні з бабулямі, азызлы і хваравіты. Але, як яно бывае вельмі часта, цярпенне ягонае скончылася занадта позна і ў далечы ўжо поўз аўтобус. Нечым ён і сапраўды нагадваў хрушча. Ягоная старая абшыўка – хіцін, што хавае ў сабе нутро мінулага: ягоны водар і насельннікаў. Наш натоўп загаманіў, хтосьці казаў “наканецта”, нешта проста хмыкнуў. А я маўчаў. Працяг: https://telegra.ph/Kapcy---Dubcy-07-05● ● ● ● ●
👁 319 24-10-17 16:22
#шалфей #пераклад #вершτаўПераклад-адаптацыя песні «A Song About A Circle Constant» ад Vi HartКалі маеш ты жаданне начарціць ахайны круг,Трэба радыус адмераць, маючы пачаткам пункт.А далей, узяўшы цыркуль (або прывязаўшы нітку),Колькі трэба весці нам, Калі той радыус — адзінка?..То таў!Шэсць·коска·два·восем!Так, то таў!Шэсць·коска·два·восем,Тры·адзін·восем·пяць,Тры·ноль·сем·адзін·сем, Дзевяць·пяць·восем·шэсць,І далей!Калі возьмем мы адлегласць і яшчэ якісьці пункт,А затым спалучым разам, што мы атрымаем тут? —Гэта будзе формы пэўнай твор людзей вякоў каменных;Калі возьмем мы ўсе пункты на адлегласці ад цэнтра,Атрымаецца садружнасць ста графітавых жамчужын —Гэта мілая акружнасць, што скруцілася, бы вужык!(То на роўненькай паперы, хоць і больш ёсць вымярэнняў.)Калі ўзяць адлегласць з ніткай, іх адносін які вынік?..То таў!Шэсць·коска·два·восем!Так, то таў!Шэсць·коска·два·восем,Тры·адзін·восем·пяць,Тры·ноль·сем·адзін·сем, Дзевяць·пяць·восем·шэсцьІ далей!Я мяркую, у вас думка: «Ну а як жа наша пі*?» —Пірагом каму вядома, а каму — як мацюкі —Сярод формул пі не месца — кіньце пі будаўнікам,У раўнаннях болей сэнсу, калі ў іх не пі, а таў!Хоць адказ і той жа самы атрымаем з пі без таў мы,Праўды больш у тых раўнаннях, дзе іх сэнс не прыхаваны!Матэматыка квітнее ў прыгажосці й чысціні,Трэба выкінуць нам смецце, і далей ужо ісці... нам...З таў!Шэсць·коска·два·восем!Так, то таў!Шэсць·коска·два·восем,Тры·адзін·восем·пяць,Тры·ноль·сем·адзін·сем, Дзевяць·пяць·восем·шэсць,Чатыры·сем·шэсць·дзевяць·два,Пяць·два·восем·шэсць·сем·шэсць,Шэсць·пяць·пяць·дзевяць·ноль·ноль,Пяць·сем·шэсць·восем·тры·дзевяць,Чатыры·тры·тры·восем·сем,Дзевяць·восем·сем,Пяць·ноль·два·адзін,АдзінІ далей!То таў!————— * π = ½ τ
👁 402 24-10-05 07:48
#Кастусь_Г #прозаХалодны вецер гуляе сярод дрэваў у гаі. Ціхі, прытульны шум ласкае вушы і валасы. Здаецца, што анічога не змянілася, але цеплыя парывы верасня змяняюцца халоднымі, вільготнымі, няветлівымі шэптамі кастрычніка. Сябра лістапада ужо пачынае абдымаць сваім дыханнем усё наваколле: зялёная лістота пачынае радзець, зямля пакрываецца рознакаляровай, бурэючай коўдрай. А што ту чалавек? А чалавек проста: хто сумуе па цеплыні, хто чакае зімы, хто ратуецца ад холаду ў ветлай, роднай хатцы. А нехта нават радуецца гэтым заканамерным зменам восені. Бо ён чуе, што і халодная восень, і марозная зіма не бясконцыя, а пасля іх будзе самая лепшая пара - вясна. Яна прынясе за сабой і энергію, і яшчэ слаба грэючае сакавіцкае сонца. За гэтымі зменамі нескладана будзе заўважыць і эмоцыі навакольных. Адзенне прыкметна палягчэе, на змену цяжкім, зімовым курткам прыйдуць іх жа субраты танчэй. Усмешкі на твары людзей з'явяцца разам з ныркамі на дрэвах, а вясёлыя сонечныя блікі будуць гуляць у карагодах.─────────≪✷≫────────Інстаграм
👁 298 24-08-22 10:08
#верш#ХроснаяМой Бог - Бог-ВорагЯ хачуПабіцца з ім на двубоі Каб гарачая сталь стала зубамі якімі Богбудзе з'едзены Я хачуКаб Бог адчуўувесь больпрадвызначэння. Каб БогАдчуў гнеў людзействораных з мякіны з гліныі з соліКаб Богнарадзіўсяу целе жанчыныІ каб імя ёй ЕваЯ хачуКаб цела бога Напоўніла мяне ўсюІ згубілася У лабірынтах вантробаў. Я хачувыклікаць Богана двубойАле пакуль штоЯ ранютолькі сябе Пакуль Богсмяеццаскалячыжалезныя зубы вырваныя з майго рота У Бога-Ворага шкляныя вочыІ ён глядзіць на мянез усіх аскепкаў і з усіх люстэркаў Калі чалавек створаныпа падабенстве Бога дык чаму Богсмяецца? Ведаеш, Божа Твае святыя - вялікіясонныя рыбінышто марудна плывуць па жоўтай рацэі ціна асядае на іх вачах А валасы тваіх святых - вяроўкіА песні тваіх святых - трызныА языкі тваіх святых - са срэбра А цнатлівасць іх - сухавей І слёзы іх - попелА іх мова - незразумелая для людскіх вушэй Бо яны ў сваёй святасці гавораць мовай ціныі мовай ракі якая не маедна Мой Бог - Спячы БогЁн прарастае праз зямлюІ зямля напаўняецца сэнсамІ рэкі цякуць па волі яго. Бог бязмежны І сэрца ягонастолькі вялікае што замяняе ямувочы. Мой Бог - Спячы БогЁн вышэй за ўсялякія канцэпцыі догмы і традыцыі І ён ёсць зямля І духЁн прымаеІ любіцьТолькі спіць. І я нават баюся што будзе з яго вялікім сэрцам Калі ён прачнецца? Я б хацелапрыняць Бога Але ў ягодзве часткі Я хаджу за БогамБо хачуз'есці яго Ці хачу каб Богз'еў мяне У майго Богадва тварыАле растуць яныз адной галавы
👁 351 24-08-17 10:07
#Расьціслаў #верш #перакладРужа бадзягі(зь фінскае)Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг —Іх для цябе нарваў з канавы ля шашы,Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг,Калі ў край хмелю хлопец твой адбыў.Увесь тыдзень невядомымі шляхаміЯ блукаў ды ў лужах ранкам засынаў,Ня квітнеюць ружы там, але мястаміКветкі ёсць, ды іх цябе я назьбіраў.Там, калі ў канаве ўрэсьце розум тухнуў,Як парсюк, у брудзе мехам я ляжаў,Прачынаўся у пахмельлі, позірк глухнуў.Час вяртаньне ў будні набліжаў.Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг —Іх для цябе нарваў з канавы ля шашы,Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг,Калі ў край хмелю хлопец твой адбыў.Гэта кветка вельмі з тым, хто рваў падобная —Пустазельле ў садзе ўрадлівым жыцьця.Што яшчэ прынесьці з дальніх падарожжаўМог бы твой бадзяга акрамя?Падарунак гэты ўсё ж ад сэрца,Як раскаяньне і просьба дараваць.У вадзе хоць, хутка вяне гэта кветка.Так і слова цяжка мне стрымаць.Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг —Іх для цябе нарваў з канавы ля шашы,Скрыпеню кветка — ружа для бадзяг,Калі ў край хмелю хлопец твой адбыў.1988 — 8-10 ліпеня 2024─────────≪✷≫────────Канал аўтара