Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - БУСт. Білорусько-Український спостерігач
Added 14 Jul 2024

БУСт. Білорусько-Український спостерігач

@boost1084
Number of subscribers: 1 107
Photos: 2,200
Videos: 325
Links: 2,700
Description:
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини ⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України. Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором. Автори: ✏️Євген Магда ✏️Євген Мочалов
Source

БУСт. Білорусько-Український спостерігач | Чарговае, 23-е ўрачыстае адкрыццё выставы "З Україною в серці" адбылос...

Чарговае, 23-е ўрачыстае адкрыццё выставы "З Україною в серці" адбылося. Гэтым разам памяць беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе супраць расійскай імперыі, ушанавалі ў Тэрнопалі. Вельмі шчымлівая імпрэза адбылася ў Тэрнопальскім абласным краязнаўчым музеі. Галава Тэрнопальскай абласной рады, ветэран расійска-ўкраінскай вайны Багдан Буткоўскі ўзгадаў, як падчас вызвалення Ірпеня знаходзіўся побач з пазіцыямі беларусаў. Ён сказаў, што нашай супольнай мэтай з'яўляецца стварэнне Інтермаыюма - вольнай прасторы ад Балтыйскага да Чорнага мора, якая немагчымая не толькі без вольнай і незалежнай Украіны, але і без вольнай і незалежнай Беларусі. Галава Тэрнопальскай раённай рады і таксама ветэран вайны Віктор Козеріг адзначыў, што вельмі важна захоўваць памяць пра тых, хто, нягледзячы на складаную сітуацыю ў сярэдзіне сваёй краіны, пайшоў бараніць Украіну і аддаў за яе сваё жыццё. Таксама падчас імпрэзы прагучала шмат словаў падтрымкі беларусаў і надзеі на найхутчэйшую Перамогу Украіны і вызваленне Беларусі. Тэма беларускіх герояў выклікала шчырую цікавасць тэрнапалян. Выстаўковая зала не здолела змясціць усіх ахвочых, але людзі са слязьмі на вачах праходзілі праз залу выставы, каб пазнаёміцца з жыццяпісамі беларускіх герояў. Па заканчэнні ўрачыстага адкрыцця прадстаўнікі ўлады Тэрнапальшчыны супольна з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Тэрнопаля і Дабрачыннага фонду "Вільна Беларусь" усклалі бел-чырвона-белыя і сіне-жоўтыя букеты кветак да помніка Героям Нябеснай сотні, сярод якіх на абеліску выбітыя і імёны беларусаў - Героя Украіны Міхася Жызнеўскага, а таксама, Якава Зайко.Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць!Слава Героям!Жыве Беларусь!Слава Украіне!