Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - БУСт. Білорусько-Український спостерігач
Added 14 Jul 2024

БУСт. Білорусько-Український спостерігач

@boost1084
Number of subscribers: 1 107
Photos: 2,200
Videos: 325
Links: 2,700
Description:
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини ⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України. Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором. Автори: ✏️Євген Магда ✏️Євген Мочалов
Source

БУСт. Білорусько-Український спостерігач | ️Вялікая перамога для аднаго беларуса і для нас усіх!‼️Адзін з нашых б...

❤️Вялікая перамога для аднаго беларуса і для нас усіх!‼️Адзін з нашых беларускіх уцекачоў атрымаў станоўчае рашэнне па апеляцыі супраць дэпартацыі паводле Дублінскага рэгламенту.Пасля гадоў мытарстваў, дзясяткаў інстанцый, судоў, у пошуках прытулку ў розных краінах, ён нарэшце зможа застацца ў Італіі і жыць тут у бяспецы. Гэта стала магчыма праз супольную і няспынную працу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі і юрысткі «Прававой ініцыятывы» Крысціны Рыхтар. Асобу, пра якую ідзе гаворка, маглі дэпартаваць у Літву, а адтуль — у Беларусь з адчыненымі дзвярыма ў турму. Цяпер гэтай пагрозы няма.Наперадзе камісія, дзе трэба будзе адстойваць права на статус бежанца. Але вельмі важны крок у гэтым накірунку ўжо зроблены. Спадзяёмся, што хутка беларус атрымае доўгачаканы статус, які ён запрасіў яшчэ ў 2020 годзе.📢 Калі вы ці вашыя блізкія сутыкаецеся з праблемамі легалізацыі, патрэбна дапамога, парада ці падтрымка — мы гатовыя вас падтрымаць. Сярод іншага мы прапануем:— кансультацыі па легалізацыі і пытаннях прытулку;— суправаджэнне юрыстаў і адвакатаў;— напісанне рэкамендацыйных лістоў;— зносіны з афіцыйнымі структурамі.Не заставайцеся сам-насам са сваімі праблемамі!