Source
БУСт. Білорусько-Український спостерігач | ️Зварот Каардынацыйнай Рады БеларусіАб уключэньні грамадзянаў Беларусі...
317 Views/Reach
2025-03-16 12:22
Message №2883
‼️Зварот Каардынацыйнай Рады БеларусіАб уключэньні грамадзянаў Беларусі ў сьпіс абмену ваеннапалонныміКаардынацыйная рада Беларусі заклікае ўлады Украіны ўключыць у сьпісы на абмен ваеннапалоннымі беларускіх грамадзянаў, затрыманых у Беларусі й Расеі за падтрымку Украіны.Беларусы аказвалі дапамогу Украіне ў супрацьстаяньні расейскай агрэсіі: удзельнічалі ў дывэрсійных апэрацыях, перадавалі зьвесткі пра перамяшчэньне расейскіх войскаў, ваявалі ў складзе Ўзброеных сілаў Ўкраіны, а таксама выказвалі сваю салідарнасьць антываеннымі заявамі й данатамі.Шмат хто зь іх быў асуджаны на працяглыя тэрміны, ім пагражаюць катаваньні й бесчалавечнае абыходжаньне. Вызваленьне гэтых людзей стане сыгналам падтрымкі для беларусаў, якія змагаюцца супраць вайны й за свабоду Беларусі.Каардынацыйная рада таксама заклікае прызнаць беларускіх добраахвотнікаў камбатантамі, якія маюць права на абарону паводле міжнароднага гуманітарнага права.Зварот быў ухвалены большасьцю галасоў Каардынацыйнай рады.Жыве Беларусь! Слава Україні! 💛