Fuente
у клубі будуть танці | Love is in the air або Чым заняцца ў Познані на Дзень святога Валянцін...
586 Vistas/Alcance
2025-02-12 18:44
Mensaje №1385
🧡 Love is in the air або Чым заняцца ў Познані на Дзень святога Валянціна Чацвер, 13.02:✺ Лекцыя пра гісторыі кахання, якія змянілі Беларусь а 19:00Гісторык Іван Сушко распавядзе пра самыя важныя беларускія гісторыі кахання. Абяцаюць і пра аб’юз, і пра галоўнага рамантыка ў гісторыі, і гісторыі нявернасці. Адмінка каналу была на папярэдняй лекцыі Сушко, і яна была 🔥al. Niepodległości 30 (Pakoj 202) уваход за данат Пятніца, 14.02:✺ Йога ў парах ў Yoga Friends а 19:00 Бярыце партнёр(ку) і айда на маты стаяць сабакай мордай уніз або ў трэцім воіне. ul. Jarochowskiego 8 уваход ✺ Імпрэза Everything (that) is romantic на Rewiry а 20:00 Абяцаюць абстаноўку, як brat summer (што б гэта не значыла), але на Walentynkach. Прыемны бонус — да 22:00 будзе 50% зніжка на напоі. Al. Niepodległości 8A Уваход 0 zł ✺ Караоке пра каханне ў бары Pijany Konik а 21:00 Запрашаюць на тэматычнае караоке з жывой музыкай. Важная ўмова: песні мусяць быць толькі пра каханне. ul. Szamarszewskiego 11a Уваход 0 zł ✺ Імпрэза ў Schronie а 23:00Выступаюць легенды Manieczek, Sfinksa, Sunrise. Абяцаюць «retro zjazd» ul. Kościuszki 68 Уваход ад 23 да 3 - 50 zł, пасля 3 - 30 zł