Fuente
🔆 Новы свет | ==========#проза#А_Б (Telegram)==========Капцы - ДубцыХтосьці побач за...
285 Vistas/Alcance
2025-07-08 06:55
Mensaje №1834
==========#проза#А_Б (Telegram)==========Капцы - ДубцыХтосьці побач закурвае. Я нэрваваўся, што спазнюся, але раз нехта толькі закурвае – аўтобус прыйдзе не скора. Азіраюся, а вакол шмат людзей і ўсе незадаволеныя. Колькі кабецін, колькі мужычкоў і пару бабуль. Цікава з кім я яшчэ перасякуся. Незнарок я станаўлюся слухачом і чую старую п’есу, цытаты з вечнай класікі:- А ён ёй гаварыў, што няма сіл- А яна яму, што болей не магу- І здаецца, во любоў прайшла- А Інка во, параніла нагу.- Да ты што? Не можа быць!- Па ёй відаць: не ўмее жыць.- Ану цішэй вы бабці *!Гаркнуў той, хто закурыў. Відаць, ён прачнуўся раней за ўсіх, бо твар ягоны, нават у параўнанні з бабулямі, азызлы і хваравіты. Але, як яно бывае вельмі часта, цярпенне ягонае скончылася занадта позна і ў далечы ўжо поўз аўтобус. Нечым ён і сапраўды нагадваў хрушча. Ягоная старая абшыўка – хіцін, што хавае ў сабе нутро мінулага: ягоны водар і насельннікаў. Наш натоўп загаманіў, хтосьці казаў “наканецта”, нешта проста хмыкнуў. А я маўчаў.
Працяг: https://telegra.ph/Kapcy---Dubcy-07-05● ● ● ● ●