Fuente
БУСт. Білорусько-Український спостерігач | Аляксандр Фядута выступіць у Вільні з дзвюма лекцыямі1 кастрычніка дас...
166 Vistas/Alcance
2026-09-30 13:04
Mensaje №4656
🔴 Аляксандр Фядута выступіць у Вільні з дзвюма лекцыямі
1 кастрычніка даследчык і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута прачытае лекцыю «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў» у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.
🗣 Вось што абмяркуюць:
🔵
Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурным жыцці былога Вялікага княства Літоўскага
🔵
Кароткая гісторыя тайных моладзевых гурткоў у Вільні
🔵
Мэты і метады працы Таварыства філаматаў
🔵
Роспуск Таварыства, ход следства і метады пераследу
🔵
Лёс філаматаў
Месца: Віленскі беларускі музейі імя Івана Луцкевіча (Віленская, 20).
Час: 18:30.
2 кастрычніка ў Беларускім замку ў Вільні адбудзецца лекцыя «Раман Уладзіміра Караткевіча „Каласы пад сярпом тваім“: учора, сёння, назаўжды».
Аляксандр Фядута ў зняволенні напісаў своеасаблівы каментар да твора Караткевіча — кнігу «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім». У ёй аўтар прааналізаваў, на якіх асновах, базавых прынцыпах, вобразах грунтуецца тэкст Караткевіча.
2 кастрычніка падчас лекцыі ў Вільні аўтар «Лексікону» распавядзе пра сваё бачанне «Каласоў», герояў і сэнсаў легендарнага рамана. Вітаецца грамадскае абмеркаванне.
Месца: Беларускі Замак, Naujoji Riovonių, 10
Час: 18.00
❗️
Уваход на абедзьве сустрэчы вольны.
Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».