Білкраїнець | Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус (БДК) паслядоўна выступае за забеспяч...

Logotipo de la comunidad de telegram - Білкраїнець
2024-07-14

Білкраїнець

Número de suscriptores:
160
Fotos:
483 
Videos:
149 
Enlaces:
424 
Categoría:
Política
Descripción:
Беглый в Украину. Украинские реалии глазами беларуса в политэмиграции. Білоруські – українцям. 🌐 belkrainec.com 🎥 youtube.com/@belkrainec 📨 @belkrainecbot ⚠️ Канал и его посты признаны в Беларуси «экстремистскими матералами»: https://belkrainec.com/ext

Canal ▵ 🇺🇦 Беглый в Украину - @belkrainec - №727

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус (БДК) паслядоўна выступае за забеспячэнне правоў сваіх байцоў, у тым ліку адносна іх легалізацыі ва Украіне, набыцця грамадзянства, атрымання віду на жыхарства і іншых сацыяльных гарантый, такіх як статус удзельніка баявых дзеянняў. Служба суправаджэння БДК старанна вывучае ўсе магчымыя варыянты вырашэння гэтых пытанняў, аналізуе заканадаўчую базу і працуе над стварэннем празрыстых і зразумелых механізмаў для аховы правоў добраахвотнікаў.4 сакавіка адбылася нарада за ўдзелам намесніцы кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Ірыны Андрэеўны Верэшчук, на якой абмяркоўваліся пытанні фарміравання патранажных службаў. Прадстаўнікі БДК і РДК узнялі шэраг важных пытанняў, якія тычацца правоў замежных дабраахвотнікаў ва Украіне, і прапанавалі наступныя рашэнні:1. Спрашчэнне працэдуры набыцця грамадзянства для беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў: • Скарачэнне мінімальнага тэрміну службы па кантракце, неабходнага для падачы заявы на грамадзянства, з трох гадоў да шасці месяцаў. • Магчымасць падачы ў Дзяржаўную міграцыйную службу копій пашпартоў у выпадках, калі атрымаць арыгіналы немагчыма.2. Удасканальванне механізму легалізацыі: • Распрацоўка дакладнай працэдуры атрымання віду на жыхарства (ВНЖ) і пастаяннага месца жыхарства (ПМЖ) для беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў на падставе кантракту з Міністэрствам абароны. • Адмова ад прыраўноўвання вайсковага білета да ВНЖ, што ў цяперашні час ўскладняе працэс легалізацыі.3. Укараненне механізму прысваення афіцэрскіх званняў: • Стварэнне працэдуры прысваення афіцэрскіх званняў і магчымасці займаць афіцэрскія пасады для беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў.4. Магчымасць атрымання вайсковай адукацыі: • Забеспячэнне магчымасці беларускім, расійскім і іншым замежным дабраахвотнікам атрымліваць вайсковую адукацыю ва Украіне.5. Спрашчэнне легалізацыі сямейнага статусу дабраахвотнікаў: • Афіцыйнае прызнанне шлюбаў беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў, якія знаходзяцца ва Украіне. • Укараненне механізмаў падтрымкі сем’яў дабраахвотнікаў, якія пражываюць ва Украіне. 6. Легалізацыя статусу сваякоў: • Наданне афіцыйнага статусу сваякам беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў і стварэнне механізму для атрымання імі ўкраінскіх віз.7. Міжнароднае прызнанне статусу замежных дабраахвотнікаў: • Забеспячэнне міжнароднага прызнання статусу беларускіх, расійскіх і іншых замежных дабраахвотнікаў з мэтай прадухілення іх пераследу з боку РФ і Беларусі ў іншых краінах.Гэтыя прапановы ўзяты на апрацоўку профільнымі міністэрствамі. Мы спадзяемся на іх аператыўнае ўкараненне.Дзякуем Офісу Прэзідэнта Украіны, Ірыне Андрэеўне Верэшчук і валанцёрскай групе HelpArmy, Аксане Анатольеўне Корчынскай і Івану Залізняку. Спадзяемся на хуткае вырашэнне пастаўленых пытанняў.БДК | ДАЛУЧАЙСЯ
151
25-03-07 11:29