Iniciar sesión Registro
Anuncios
Tu espacio publicitario
Reserva este slot exclusivo para el periodo elegido.
Comprar publicidad →
Logotipo de la comunidad de telegram - АБАЖУРЫ | Azure
Añadido 14 jul. 2024

АБАЖУРЫ | Azure

@azurebelarussian
Número de suscriptores: 253
Fotos: 42
Enlaces: 113
Descripción:
Актуальныя навіны Azure Cloud і стылёвыя практыкі выкарыстання воблачных сэрвісаў. Аўтарскі канал Арцёма Мікуліча - Azure Solution Architect з 13+ гадовым досведам у Software Development. https://www.linkedin.com/in/amikulich/
Fuente

АБАЖУРЫ | Azure | Верагодна вы так ці інакш чулі пра няўдалае абнаўленне агента CrowdStr...

Logotipo de la comunidad de telegram - АБАЖУРЫ | Azure АБАЖУРЫ | Azure @azurebelarussian
359 Vistas/Alcance 2024-07-26 15:10 Mensaje №160
Верагодна вы так ці інакш чулі пра няўдалае абнаўленне агента CrowdStrike, які падкасіў дэвайсы Windows па ўсім свеце. Сёння я хачу засяродзіць вашую ўвагу на вельмі перспектыўнай фічы Experiments у Azure App Configuration, якая з’явілася ў рэжыме Preview і якая можа дапамагчы зменшыць шкоду ў выпадку няўдалых рэлізаў. Адметнай рысай фічы з’яўляецца тое, што гэта вынік супрацы Microsoft і невялікай кампаніі Split.io. У App Configuration вы можаце ствараць класічныя фіча флагі: то бок ці ўключаць нейкі функцыянал, ці адключаць яго. Інтэграцыя са Split, значна пашырае магчымасці Feature Flags. Цяпер можна рэлізіць паступова, напрыклад уключаць фічу для пэўнага % запытаў, ці калі ёсць патрэба уключыць некалькі варыянтаў фічы, і потым параўнаць іх performance (A/B тэставанне).Дарэчы, калі я кажу performance, то маю на ўвазе не толькі параўнанне хуткасці запытаў, але і рэакцыю карыстальнікаў. Напрыклад, на якую кнопку “Купіць” клікаюць болей – калі яна зялёная, белая, ці аранжавая? Ці можа яе варта схаваць у саб-меню? Адным словам, можна релізіць адразу некалькі варыянтаў і эксперыментаваць. Crowdstrike зацэніць 😉На мой погляд вельмі перспектыўная фіча для дамена e-commerce/retail, дзе для такіх эксперыментаў многія вынаходзяць свае колы. Ці бачыце вы карысць Experiments для сваіх кліентаў/праектаў?#appconfiguration #splitio #releasestrategy[Read me in ENG here]