Source
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Прававая ініцыятыва» запрашае на школу «Міграцыя і правы чалавека: ад ...
288 Views/Reach
2025-03-13 09:58
Message №1626
📢 «Прававая ініцыятыва» запрашае на школу «Міграцыя і правы чалавека: ад стандартаў да абароны»Актывістаў, студэнтаў і юрыстаў (-к) чакаюць на адукацыйнай праграме, прысвечанай пытанням вымушанай міграцыі.📌 Праграму правядуць эксперты і эксперткі ў галіне міжнароднага права і правоў чалавека. Што вас чакае?🔹 Разбор міжнародных стандартаў у галіне вымушанай міграцыі.🔹 Правы і абавязкі мігрантаў у рэгулярнай і нерэгулярнай міграцыі.🔹 Прававыя асновы дэпартацыі і прызнання пагрозай нацыянальнай бяспецы.🔹 Механізмы атрымання міжнароднай абароны і статусу ўцекача.🔹 Працэдура афармлення праязных дакументаў для іншаземцаў.🔹 Адвакацыя і абарона правоў мігрантаў (-к).💡 Пасля школы можна далучыцца да двухтыднёвай (неаплатнай) практыкі ў «Прававой ініцыятыве».🚆 Арганізатары пакрываюць пражыванне і дарогу для ўдзельнікаў (-ц), якія не жывуць у Вільнюсе (візавая падтрымка не прадугледжана).📅 4–6 красавіка📍 Вільнюс⌛ Заяўкі чакаюць да 17 сакавіка ўключна🔗 Рэгістрацыя па спасылцы.#магчымасці #адукацыя