Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻
Added 14 Jul 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Number of subscribers: 673
Photos: 1,500
Videos: 25
Links: 1,130
Description:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Source

Валанцёры Офіса 👍🏻 | Курс па пошуку працы, вэбінар і курс па ШІ, цікавая праграма па паліты...

Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
325 Views/Reach 2025-02-03 08:16 Message №1603
Курс па пошуку працы, вэбінар і курс па ШІ, цікавая праграма па палітыцы. Новыя магчымасці з дэдлайнамі ў бліжэйшы час ⬇️🔗 ”Змяні сваю НДА праз практычныя інструменты ШІ” – бясплатны вэбінарГерарда Кастро і Эмілія Яакола раскажуць, як выкарыстоўваць штучны інтэлект для кіравання НДА, павышэння ўцягнутасці каманд і доўгатэрміновага развіцця арганізацый. Пасля вэбінару можна будзе далучыцца да васьмідзённага трэнінгу па ШІ для НДА, валанцёраў (-к) і моладзі. Праграма будзе па-англійску.📅 Вэбінар пройдзе 7 лютага (у пятніцу) а 12:00 па Мінску. Зарэгістравацца можна да 6 лютага.🔗 Анлайн-курс “Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты”Кампус палітычнай навукі запрашае на курс пра пераходныя перыяды паміж аўтарытарызмам і дэмакратыяй, іх умовы, праблемы і наступствы. Удзельнікі (-цы) будуць аналізаваць кейсы іншых краін, працаваць у групах і абмяркоўваць актуальную літаратуру. Спікерамі (-камі) будуць прафесары (-кі) Гарварда і іншых сусветных ВНУ. Лекцыі будуць па-беларуску, па-руску і па-англійску (патрэбны ўзровень ад В1).📅 Курс пачнецца 17 лютага. Заяўку можна падаць да 12 лютага.🔗 Анлайн-курс па пошуку працы ад WE PlatformWE Platform прапануе магчымасць для тых, хто хоча атрымаць практычныя веды пра працэс працаўладкавання. Выкладаюць – HR-спецыялісткі, рэкрутаркі і кар’ерныя кансультанткі. Курс складаецца з 8 модуляў і ахоплівае ўсе этапы — ад выбару кампаніі да адаптацыі ў ёй. 📅 Навучанне можна прайсці ў любы час.#адукацыя #магчымасці