Source
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі | У ЗША набірае абароты ідэалізацыя “разумных дзяцей”У Крэмніевай даліне...
1 120 Views/Reach
2025-08-14 10:36
Message №1373
У ЗША набірае абароты ідэалізацыя “разумных дзяцей”У Крэмніевай даліне набірае абароты новая тэндэнцыя: заможныя прадстаўнікі тэхналягічнага сэктару ўсё часьцей зьвяртаюцца да генэтычных тэхналёгіяў, каб сьвядома ўплываць на інтэлект будучых дзяцей. Ад дарагіх тэстаў эмбрыёнаў і прагнозу іх IQ да паслугаў элітных шлюбных агенцыяў, якія падбіраюць “разумных” партнэраў, — усё гэта становіцца часткаю індустрыі, якая абяцае стварыць пакаленьне нашчадкаў з максымальнымі кагнітыўнымі здольнасьцямі. Тэму ўздымае буйное выданьне The Wall Street Journal. Адмысловыя кампаніі прапануюць ацэнку генэтычнага патэнцыялу інтэлекту, кошт якое вагаецца ад 6 да 50 тысяч даляраў. Частка бацькоў ідзе на экстракарпаральнае апладненьне нават без мэдычных паказаньняў — выключна дзеля выбару эмбрыёнаў з найменшымі рызыкамі спадчынных хваробаў і з найвышэйшай верагоднасьцю высокіх разумовых здольнасьцяў.Аднак навукоўцы папярэджваюць: сучасныя генэтычныя мадэлі пакуль тлумачаць толькі невялікую частку розьніцы ў кагнітыўных здольнасьцях, і выбар “найлепшага” эмбрыёна можа дадаць усяго некалькі балаў IQ. Пры гэтым існуе рызыка павелічэньня верагоднасьці іншых хваробаў, у тым ліку аўтызму.У пагоні за “разумным нашчадкам” некаторыя заможныя жыхары даліны ідуць далей — наймаюць дарагія шлюбныя агенцтвы, што падбіраюць партнэраў паводле інтэлектуальных крытэраў. А частка ідэолягаў бачыць у гэтым нават спосаб абараніць чалавецтва: яны лічаць, што больш разумныя людзі здолеюць лепш супрацьстаяць патэнцыйным пагрозам штучнага інтэлекту.👍 Падтрымаць Tech Lead