Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Added 14 Jul 2024

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

@techleadby
Number of subscribers: 1 786
Photos: 1,190
Videos: 130
Links: 605
Description:
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot

👥 Number of subscribers

1 786
Average/Day:: -5
Average/Week:: -12
Average/Month:: -35

👁️ Average views per message

1 335
Average/Day:: 1,300
Average/Week:: 1,327
ERR: 74.75%

📊 Messages per Day

0
Last day: 0
Week average: 0
Average per day: 0

Logo change history

Name change history

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі 2025-09-03
Tech Lead – навука і тэхналёгіі 2024-07-14

Status change history

Officially not confirmed 2024-07-14

Wall

Telegram statistics channel

Nike паказала красоўкі з маторамNike прэзэнтавала прататып Project Amplify — першы абутак брэнду з убудаванай сыстэмаю маторнае падтрымкі. Калі сказаць зусім проста — гэта як электраровар, толькі электраабутак. У падэшве схаваны матор, а сілкаваньне ідзе ад батарэі ў невялікім бранзалеце на назе.Праект ужо пратэставаны больш як чатырма сотнямі ўдзельнікаў, якія прайшлі ў розных вэрсіях прылады 2,4 мільёна крокаў. Паводле Nike, прылада дапамагае ісьці ці бегчы лягчэй, асабліва ў гару. Людзі параўноўвалі адчуваньні з «пад’ёмам на эскалятары, які трошкі дапамагае», а некаторыя адзначалі, што бег (ці хада) пад гару з гэтай прыладай адчуваецца амаль як па роўнай дарозе.Відаць, найбольш карыснай прылада будзе для аматараў хайкінгу, а таксама для старых людзей і тых, хто мае праблемы з здароўем.Project Amplify — толькі адна частка вялікае трансфармацыі. Nike абвясьціла пра стварэньне новага «рухавіка інавацыяў», які аб’ядноўвае каманды інавацыяў і дызайну для брэндаў Nike, Jordan і Converse пад адным дахам. Мэта — хутчэй ствараць прарыўныя прадукты. Сярод першых плятформаў гэтага абноўленага падыходу — разам з Project Amplify — таксама нэўра-абутак Nike Mind, куртка Therma-FIT Air Milano і тэхналёгія Aero-FIT для адзеньня з палепшанай вэнтыляцыяй.Так што чакаем часу, калі батарэйку трэба будзе зараджаць ня толькі ў тэлефоне, але і ў адзеньні.👕 Падтрымаць Tech Lead
Ілан Маск запусьціў «Грокіпэдыю» — альтэрнатыву «Вікіпэдыі»Мільярдэр Ілан Маск запусьціў новую анлайн-энцыкляпэдыю Grokipedia, распрацаваную яго кампаніяй xAI. Маск сьцвярджае, што яна павінна быць лепшай за «Вікіпэдыю», бо яе мэта — «праўда, толькі праўда і нічога, акрамя праўды».Цяпер у «Грокіпэдыі» даступна больш за 800 тысяч англамоўных артыкулаў. Пры гэтым стартавая старонка выглядае як звычайны пошукавы радок, а афармленьне артыкулаў вельмі падобнае на «Вікіпэдыю». Сьцвярджаецца, што факты для артыкулаў правяраў распрацаваны xAI чат-бот Grok. Аднак гэта спрэчная ідэя, бо ШІ-боты часта бываюць заўважаныя за выдумляньнем ілжывых фактаў.Нягледзячы на тое, што праект мае быць альтэрнатывай, частка яго кантэнту, відавочна, была скапіявана зь «Вікіпэдыі». На некаторых старонках ёсьць прыпіска, што матэрыял адаптаваны зь «Вікіпэдыі».Хоць «Вікіпэдыя» дазваляе любому рэдагаваць артыкулы, у «Грокіпэдыі», імаверна, гэта немагчыма. Кнопка рэдагаваньня была знойдзена толькі на некалькіх старонках, але пры націсканьні на яе паказваецца толькі гісторыя правак без магчымасьці ўнесьці свае.Акрамя таго, выглядае на тое, што новая энцыкляпэдыя зусім ня мае малюнкаў — толькі тэкст. Прынамсі, мы ня здолелі знайсьці артыкулы з малюнкамі. 👍 Падтрымаць Tech Lead
OpenAI запускае «забойцу сацсетак» — ChatGPT PulseКампанія прэзэнтавала новую функцыю чат-бота Pulse, якая будзе фармаваць для карыстальнікаў пэрсаналізаваныя ранішнія дайджэсты. Функцыя пакуль даступная для падпісантаў ChatGPTPro коштам $200 за месяц, але ў будучыні павінна стаць даступнай і больш шырокай аўдыторыі.Сэрвіс будзе працаваць, пакуль чалавек сьпіць. Сыстэма зьбірае падборку зь пяці-дзесяці кароткіх зводак, якія можна прагледзець адразу пасьля абуджэньня. Чат-бот фармуе «карткі» з тэкстам і ілюстрацыямі, якія можна адкрыць для падрабязнае справаздачы ці ўдакладніць дэталі проста ў дыялёгу з ChatGPT.Тэмы могуць быць як агульнымі — напрыклад, навіны, — так і пэрсаналізаванымі. Pulse выкарыстоўвае падключаныя сэрвісы кшталту Google Calendar і Gmail, каб скласьці расклад ці вылучыць важныя лісты, а таксама абапіраецца на памяць ChatGPT для ўліку інтарэсаў і перавагаў карыстальніка.Асаблівасьцю прадукту зьяўляецца абмежаванасьць у часе: пасьля некалькіх картак Pulse завяршае падборку паведамленьнем «На сёньня ўсё». Гэта прынцыпова адрозьнівае сэрвіс ад бясконцае стужкі папулярных сацсетак. Такім чынам кампанія імкнецца замацаваць звычку пачынаць дзень менавіта з ChatGPT, а не з сацсетак ці навінавых аплікацый.📱 Падтрымаць Tech Lead
Нэўрасетка паказала рэалістычныя малюнкі страчанай беларускай спадчыныТэлеграм-канал “Спадчына” апублікаваў галерэю выяваў, якія былі створаныя новай мадэльлю Nano Banana (Gemini 2.5 Flash Image) ад Google на базе гістарычных фотаздымкаў і малюнкаў. Вынік уражвае сваёй рэалістычнасьцю. Подпісы да здымкаў:1. Зроблены з гатэля “Эўропа” здымак плошчы Свабоды ў Менску.2. Цёмныя Крамы ў Менску на фотаздымку 1941 года. Усе будынкі на фота зьнішчаныя пасьля вайны. Цяпер тут лесьвіца да праваслаўнага Сьвята-Духавага сабору. 3. Вежа езуіцкага калегіюма ў Менску. 4. Койданаўская вуліца (цяпер Рэвалюцыйная) ў Менску паводле фотаздымку пачатку XX стагодзьдзя.5. Тэатральная плошча ў Магілёве з былым касьцёлам езуітаў у пачатку XX стагодзьдзя. Усе будынкі на фота зьнішчаныя. 6. Кальвінскі збор XVI стагодзьдзя ў Асташыне паводле фота пачатку XX стагодзьдзя. Разбураны мясцовымі ўладамі ў 1950-я гг.7. Краявід Горадні 1940-х. Зьлева — зьнішчаная саветамі Фара Вітаўта. 8. Палац на тэрыторыі Любчанскага замка ў пачатку XX стагодзьдзя. 9. Краявід Берасьця паводле гравюры Эрыка Дальберга ў 1657 годзе. Фэйсбук Віктара Байкоўскага. 10. Кляштар картэзіянцаў у Бярозе-Картускай. Паводле матываў літаграфіі з малюнка Напалеона Орды. Фэйсбук Віктара Байкоўскага. Арыгіналы здымкаў/літаграфій пададзеныя ў камэнтарах. 👍 Падтрымаць Tech Lead
На Зямлі ёсьць толькі адна краіна, дзе няма камароў — ІсьляндыяУ той час як у Нарвэгіі, Шатляндыі ці Грэнляндыі жывуць дзясяткі відаў гэтых насякомых, Ісьляндыя дагэтуль застаецца вольнай ад іх.Дасьледнікі тлумачаць гэта адмысловымі кліматычнымі ўмовамі. Жыцьцёвы цыкль камара патрабуе стаялай вады: у ёй адкладаюцца яйкі, вылупляюцца лярвы, а затым фармуецца дарослая асоба. Але ў Ісьляндыі вадаёмы не даюць такой магчымасьці. Доўгія зімы і частыя пераходы праз нуль увосень і вясною прыводзяць да таго, што вада ў прудах і балотах неаднаразова замярзае і адтае. Гэтыя цыклі руйнуюць яйкі і лярвы, не даючы ім ператварыцца ў дарослых асобін.Цікава, што асобныя камары ўсё ж траплялі ў Ісьляндыю самалётамі з суседніх краінаў. Але нават гэта ня здолела стварыць папуляцыі — суровы клімат не дазваляў ім выжыць.Аднак навукоўцы папярэджваюць: зьмена клімату можа зьмяніць і гэты ўнікальны статус. Больш цёплыя вясна і восень створаць умовы для таго, каб вадаёмы заставаліся вадкімі даўжэй, што адкрые магчымасьць для разьвіцьця новых папуляцыяў. Прыклад Гаваяў паказвае, што «зоны без камароў» могуць зьнікнуць: там да 1826 году таксама не было гэтых насякомых, але сытуацыя зь цягам часу зьмянілася.🦟 Пакуль што Ісьляндыя застаецца апошнім кутком на Зямлі, вольным ад надакучлівых крывасмокаў. Але пытаньне, ці ўдасца ёй захаваць гэтую адметнасьць у будучыні, застаецца адкрытым.👍 Падтрымаць Tech Lead
У кітайскім лягеры дзяцей прымушаюць гуляць у кампутарныя гульні па 15 гадзінаў на дзень – лечаць ад залежнасьціУласьнік кібэрспартовага клюбу ў кітайскай правінцыі Хэбэй знайшоў новую жылу: цяпер ён ня толькі рыхтуе прафэсійных геймэраў, але і дапамагае лячыць гульнявую залежнасьць, паведамляе South China Morning Post.Су Чэньхао адкрыў сваю ўстанову ў 2018 годзе. За гэты час праз клюб прайшло каля 4 тысяч дзяцей. Але Су заўважыў, што сапраўднымі профі робяцца вельмі нямногія фанаты анлайн-гульняў, а больш за 85% дзяцей трапляюць у залежнасьць, спрабуючы зьбегчы ад паўсядзённасьці, і падсаджваюцца на іх. Два гады таму Су вырашыў дапамагчы тым, хто ня можа справіцца з праблемай сам.Дзяцей прымушаюць гуляць ад 9 гадзіны раніцы да 12 ночы. Перапынкі робяцца толькі на абед і для прабежкі. Сутнасьць у тым, што пры такім рэжыме гульні робяцца яшчэ цяжэйшымі, чым вучоба, і жаданьне гуляць зьнікае.Відавочна, гэта працуе. У аднаго дзіцяці ўжо ў першы дзень пачаліся сутаргі. А іншы на другі дзень расплакаўся і папрасіўся дадому. Выданьне адзначае, што гэта не адзіны клюб у краіне, які прапануе такія паслугі.👍 Падтрымаць Tech Lead
У ЗША набірае абароты ідэалізацыя “разумных дзяцей”У Крэмніевай даліне набірае абароты новая тэндэнцыя: заможныя прадстаўнікі тэхналягічнага сэктару ўсё часьцей зьвяртаюцца да генэтычных тэхналёгіяў, каб сьвядома ўплываць на інтэлект будучых дзяцей. Ад дарагіх тэстаў эмбрыёнаў і прагнозу іх IQ да паслугаў элітных шлюбных агенцыяў, якія падбіраюць “разумных” партнэраў, — усё гэта становіцца часткаю індустрыі, якая абяцае стварыць пакаленьне нашчадкаў з максымальнымі кагнітыўнымі здольнасьцямі. Тэму ўздымае буйное выданьне The Wall Street Journal. Адмысловыя кампаніі прапануюць ацэнку генэтычнага патэнцыялу інтэлекту, кошт якое вагаецца ад 6 да 50 тысяч даляраў. Частка бацькоў ідзе на экстракарпаральнае апладненьне нават без мэдычных паказаньняў — выключна дзеля выбару эмбрыёнаў з найменшымі рызыкамі спадчынных хваробаў і з найвышэйшай верагоднасьцю высокіх разумовых здольнасьцяў.Аднак навукоўцы папярэджваюць: сучасныя генэтычныя мадэлі пакуль тлумачаць толькі невялікую частку розьніцы ў кагнітыўных здольнасьцях, і выбар “найлепшага” эмбрыёна можа дадаць усяго некалькі балаў IQ. Пры гэтым існуе рызыка павелічэньня верагоднасьці іншых хваробаў, у тым ліку аўтызму.У пагоні за “разумным нашчадкам” некаторыя заможныя жыхары даліны ідуць далей — наймаюць дарагія шлюбныя агенцтвы, што падбіраюць партнэраў паводле інтэлектуальных крытэраў. А частка ідэолягаў бачыць у гэтым нават спосаб абараніць чалавецтва: яны лічаць, што больш разумныя людзі здолеюць лепш супрацьстаяць патэнцыйным пагрозам штучнага інтэлекту.👍 Падтрымаць Tech Lead
Праз Сонечную сыстэму ляціць аб’ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касьмічны карабельУ пачатку ліпеня астраномы выявілі трэці міжзорны аб’ект у гісторыі — камэту 3I/ATLAS, якая прыляцела да нас з-за межаў Сонечнае сыстэмы. І яе паводзіны не даюць навукоўцам спакою.Аб’ект рухаецца амаль у плоскасьці плянэтаў Сонечнае сыстэмы, але супраць іх руху — такое супадзеньне лічыцца надзвычай рэдкім. На сваім шляху 3I/ATLAS зробіць тры гравітацыйныя манэўры каля Вэнэры, Марса і Юпітэра — звычайна менавіта так касьмічныя апараты набіраюць хуткасьць, а імавернасьць такое траекторыі ў звычайнае камэты — толькі 0,005%.Аб’ект цяжка заўважыць зь Зямлі, нібы ён сьвядома “хаваецца”, пры гэтым памер у яго немаленькі: каля 20 км у даўжыню. Больш за тое, ён прыляцеў з кірунку Галяктычнага цэнтру, дзе шчыльнасьць зорак ускладняе выяўленьне малых аб’ектаў.Навукоўцы не сьцвярджаюць, што гэта штучны апарат, створаны іншымі цывілізацыямі, але заклікаюць не адкідваць такую магчымасьць. 👍 Падтрымаць Tech Lead
Зумэры цяпер не гавораць «алё», а маўчаць у слухаўкуМаладое пакаленьне ўсё часьцей адмаўляецца ад звыклага «алё» пры адказе на тэлефонныя званкі, перадаючы ініцыятыву ў размове таму, хто набраў нумар.Нагодаю для абмеркаваньня ў сацсетках стаў твіт супрацоўніцы адзьдзела кадраў, якая заўважыла, што маладыя кандыдаты пры прызначаных тэлефонных інтэрвію часьцей за ўсё чакаюць, пакуль першым пачне гаварыць працадаўца, а самі не сьпяшаюцца вітацца.У камэнтарах тысячы карыстальнікаў растлумачылі свае паводзіны новымі рэаліямі лічбавых зносінаў. Галоўныя прычыны адмовы ад традыцыйнага прывітаньня — барацьба з спамам і робазванкамі, якія актывуюцца толькі пасьля пачутага «алё», а таксама асьцярогі, зьвязаныя з магчымасьцю махляроў выкарыстоўваць запіс голасу для стварэньня дыпфэйкаў.Акрамя таго, многія ўважаюць, што этыкет мае зьмяняцца разам з тэхналёгіямі: калі вы тэлефануеце, менавіта вы і павінны пачынаць размову. Экспэрты мяркуюць, што з распаўсюджваньнем мабільнае сувязі звычка гаварыць «алё» можа зьнікнуць, бо людзі звычайна загадзя дамаўляюцца аб званку і не прытрымліваюцца фармальнасьцяў пры асабістых зносінах.👍 Падтрымаць Tech Lead
У шкляных бутэльках знайшлі больш мікраплястыку, чым у плястыкавыхНечаканыя вынікі атрымалі францускія дасьледнікі з агенцтва бясьпечнасьці харчовых прадуктаў: у большасьці напояў, што прадаваліся ў шкляных бутэльках, колькасьць мікраплястыку была значна вышэйшай, чым у плястыкавай тары й бляшанках. У такіх напоях, як кола, ліманад, халодная гарбата й піва, у шкляных бутэльках утрымлівалася ў сярэднім каля 100 часьцінак мікраплястыку на літар, што ў 5-50 разоў больш, чым у іншых відах тары.Лябараторныя выпрабаваньні паказалі, што асабліва нізкія ўзроўні мікраплястыку былі ў вадзе (1.6 – 4.5 часьцінак/л) і ў віне незалежна ад тыпу тары. А вось напоі ў бутэльках з мэталічнымі вечкамі мелі парадаксальна высокія канцэнтрацыі мікраплястыку. Выявілася, што колер і склад мікраплястыку ў такіх бутэльках супадаў з фарбай мэталічных элемэнтаў, а на саміх вечках знайшліся мікрадрапіны ад трэньня падчас захоўваньня.Дасьледнікі таксама спрабавалі экспэрымэнтальна паменшыць колькасьць мікраплястыку праз ачыстку вечак. Так, калі ваду закрывалі покрыўкай без ачысткі, то ў літровай бутэльцы потым знаходзілі 287 мікраплястыкавых часьцінак. Пасьля апрацоўкі паветраным струменем іх колькасьць падала да 106, а пры дадатковым прамываньні ў чыстай вадзе й сьпірце – да 87.Пакуль немагчыма сказаць, ці нясуць выяўленыя ўзроўні мікраплястыку пагрозу здароўю, бо сам плястык хімічна інэртны й таксыкалягічныя нормы адсутнічаюць, але аўтары параілі вытворцам перагледзець умовы захоўваньня вечак і склад іхняй фарбы.