Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Added 14 Jul 2024

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

@techleadby
Number of subscribers: 1 786
Photos: 1,190
Videos: 130
Links: 605
Description:
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Source

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі | Навукоўцы прэзэнтавалі трохэтапны плян тэрафармаваньня МарсаПэрспэктыв...

Telegram community logo - Tech Lead – навука і тэхналёгіі Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі @techleadby
1 290 Views/Reach 2025-06-15 16:25 Message №1333
Навукоўцы прэзэнтавалі трохэтапны плян тэрафармаваньня МарсаПэрспэктыва тэрафармаваньня Марса становіцца ўсё больш рэальнаю дзякуючы сучасным магчымасьцям. Навукоўцы распрацавалі паэтапны плян ператварэньня Чырвонае плянэты ў патэнцыйна заселены новы сьвет, абапіраючыся на сучасныя тэхналёгіі, у тым ліку звышцяжкую ракету Starship кампаніі SpaceX, якая адкрывае магчымасьці для дастаўкі грузаў і рэалізацыі маштабных праектаў за межамі Зямлі.Першы этап прадугледжвае павышэньне сярэдняе тэмпэратуры Марса на 30°C, што прывядзе да раставаньня падпаверхневых льдоў і фармаваньня акіяна глыбінёй да 300 мэтраў. Для дасягненьня гэтае мэты аўтары прапануюць разгарнуць на арбіце гіганцкія сонечныя ветразі – вялікія люстры, якія сфакусуюць сонечнае сьвятло на палярных шапках плянэты. Дадатковы парніковы эфэкт створаць аэразолі, распыленыя ў атмасфэры, а сілікатныя аэрагелі, якімі пакрыюць участкі паверхні, забясьпечаць лякальны нагрэў. Паводле разьлікаў, рэалізацыя гэтага этапу зойме каля стагодзьдзя.Наступны крок уключае ўкараненьне генэтычна мадыфікаваных экстрэмафілаў — мікраарганізмаў, якія выжываюць у экстрэмальных умовах. Гэтыя “піянэрскія віды” будуць запушчаныя ў салёныя вадаёмы, што ўтворацца пасьля раставаньня льдоў, каб зьмяніць хімічны склад асяродзьдзя і падрыхтаваць глебу для складаных экасыстэмаў. Заключная і самая працяглая стадыя — стварэньне атмасфэры з узроўнем кіслароду ў 100 мілібар (10% ад зямнога паказьніка). Першапачаткова кісларод будуць вырабляць у гіганцкіх купалах вышынёю да 100 мэтраў, дзе змогуць існаваць расьліны. З часам яны распаўсюдзяцца за межы хованак, паступова ўзбагачаючы атмасфэру, аднак працэс зойме тысячагодзьдзі. Паскорыць яго можна, вылучаючы кісларод з адталае вады.Варта адзначыць, што плян распрацаваны, найхутчэй, як тэарэтычная навуковая праца, і не апісвае мэтады вырашэньня шматлікіх іншых праблемаў, зь якімі могуць сутыкнуцца людзі на Марсе (напрыклад, сонечнае радыяцыі, якая мае высокі ўзровень праз адсутнасьць у плянэты магнітнага поля). 🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта