Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - 🔆 Новы свет
Added 14 Jul 2024 🌐 UK

🔆 Новы свет

@masvet_by
Art
Number of subscribers: 807
Photos: 779
Videos: 25
Links: 742
Description:
Інфа: https://t.me/masvet_by/7 Мы пісьменнікі, паэты, перакладчыкі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва! 💛 Напісаць нам можна у паведамленнях канала! Галоўны рэдактар: @m_kryvich
Source

🔆 Новы свет | верш #Сп_СонечныБагровая раніцаБагровым світаннем палае зара,У замку з...

Telegram community logo - Новы свет 🌞 🔆 Новы свет @masvet_by
309 Views/Reach 2026-07-12 08:11 Message №2082
#верш #Сп_СонечныБагровая раніца

Багровым світаннем палае зара,У замку забіты быў сын караля. Ня чутны плач маці, ня чутна айца,У сэрцы іх сына зіяе страла. Праменне світання ліецца з вакна, Чырвоным святлом палівае дзіця. Усцяж на падлозе блішчаць камяніУ шкельцах разбітых, струменнях крыві. Дзіцячае цела світанак абняў —У вочках адкрытых агеньчык заззяў. І з кожнай хвілінай агонь патухаў,Пакуль замак вежай прамень не схаваў. Чакаў каралевіч на стол узыход —Цяпер спачывае на шыры падлог. Ня чутны плач маці, ня чутна айца,Даўно каралевіч ужо сірата. Калі каралева радзіла дзіця,Ад цяжару родаў памерла яна. У бітве забралі жыццё караля —Ня стала бацькоў у малога дзіця. Ляжаў каралевіч дванаццаці год,Пакуль не схіліўся над ім карагодЗ прыдворных і слугаў, і сам у куцеСваяк каралеўскі стаіць у імгле. Званом прабівае прастору царква —У крыпце сабору чакае труна. Ня чутны плач маці, ня чутна айца, Іх дзедзіч ня зойме прастол караля.─────────≪✷≫────────Спасылкі аўтара: ● Хай Ззяюць (Telegram)─────────≪✷≫────────Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам.
Пераходзьце па спасылках, каб падтрымаць вашых любімых аўтараў!
☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!