Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - АБАЖУРЫ | Azure
Added 14 Jul 2024

АБАЖУРЫ | Azure

@azurebelarussian
Number of subscribers: 253
Photos: 42
Links: 113
Description:
Актуальныя навіны Azure Cloud і стылёвыя практыкі выкарыстання воблачных сэрвісаў. Аўтарскі канал Арцёма Мікуліча - Azure Solution Architect з 13+ гадовым досведам у Software Development. https://www.linkedin.com/in/amikulich/
Source

АБАЖУРЫ | Azure | Нядаўна былі апублікаваныя вынікі апытанкі StackOverflow 2024. Вось, ш...

Telegram community logo - АБАЖУРЫ | Azure АБАЖУРЫ | Azure @azurebelarussian
377 Views/Reach 2024-08-07 06:21 Message №162
Нядаўна былі апублікаваныя вынікі апытанкі StackOverflow 2024. Вось, што я для сябе адзначыў у гэтым годзе.1. Парытэт сярод Cloud platforms не змяняецца, і яны становяцца ўсё больш падобнымі адно на адно ў сваіх прапановах. Так, AWS усё яшчэ мае значную перавагу ў распаўсюджанасці сярод распрацоўшчыкаў: 48% супраць 28% у Azure і 25% у GCP. Аднак усе тры гульцы паказваюць падобныя лічбы ў метрыцы admired, то бок тых, што ўжо папрацаваў з платформай і жадае працягваць: 63, 60 і 56 адсоткаў адпаведна. Інакш кажучы, распрацоўшчыкі схільныя прывязвацца да платформы, з якой яны працуюць.2. Бібліятэка jQuery з'яўляецца выдатным індыкатарам рынку. Працэнт яе распаўсюджанасці зніжаецца трэці год запар: 34% (2021), 28% (2022) і 22% (2023). Аднак у 2024 годзе ветэран нечакана захаваў свае пазіцыі (21,3%), што таксама можа сведчыць аб змяненні мыслення многіх кампаній у бок ашчаджэння сродкаў. Многія прыпынілі дзейнасць па пераходу на сучасныя рашэнні. З іншага боку, AI-хайп таксама моцна паўплываў на змену прыярытэтаў.3. Slack і Zoom прайграў бітву з Microsoft Teams. У гэтым годзе папулярнасць прадукту Microsoft сярод прафесійных распрацоўшчыкаў павялічылася да 56%, у той час як Slack і Zoom знізіліся да 49% і 40% адпаведна. Яшчэ два гады таму Slack быў першым. На мой погляд, Teams не з'яўляецца найлепшым прадуктам на рынку, але ён, відавочна, адпавядае стратэгіям ашчаджэння выдаткаў, пра якія я згадваў вышэй.А што вас зацікавіла ў справаздачы Stackoverflow?#stackoverflowsurvey #azure #aws #jquery #msteams