Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - АБАЖУРЫ | Azure
Added 14 Jul 2024

АБАЖУРЫ | Azure

@azurebelarussian
Number of subscribers: 253
Photos: 42
Links: 113
Description:
Актуальныя навіны Azure Cloud і стылёвыя практыкі выкарыстання воблачных сэрвісаў. Аўтарскі канал Арцёма Мікуліча - Azure Solution Architect з 13+ гадовым досведам у Software Development. https://www.linkedin.com/in/amikulich/

👥 Number of subscribers

253
Average/Day:: -1
Average/Week:: -1
Average/Month:: -6

📊 Messages per Day

0
Last day: 0
Week average: 0
Average per day: 0

Logo change history

Status change history

Officially not confirmed 2024-07-14

Wall

Telegram statistics channel

👁 268 25-10-26 10:10
Вітаю сябры,Тэхнічны прагрэс у выглядзе GitHub Copilot дабраўся да адной з самых старажытных аплікацый Microsoft – SQL Server Management Studio. Я вырашыў гэта патэсціць.Мэта была даволі сціплай – часткова аўтаматызаваць code review. Напрыклад, каб мы не забываліся на індэксы ў новых SQL табліцах, і каб выконваліся naming conventions. Для эксперыменту я абраў паважаную legacy табліцу, якая трымае дамены для арганізацыі. Штосьці такое: [dbo].[tenant_domains] (GUID id, INT tenant_id, NVARCHAR domain, BIT is_primary). Вось некаторыя прыклады парадаў, якія выдаў Copilot:1) Consider changing datetime columns to datetime2.2) Make id default to newsequentialid() to reduce fragmentation for clustered GUID PKs. 3) Enforce "one primary domain per tenant" via a filtered unique index on tenant_id WHERE is_primary = 1. Калі 1 – гэта best practice, які ляжыць на паверхні, то 2 – значна больш сур’ёзная прапанова. З майго досведу правядзення суразмоўяў, далёка не ўсе ведаюць пра sequential id, гэта хутчэй выключэнне. Што ўражвае ў парадзе 3, дык гэта тое, што Copilot зразумеў бізнэс кантэкст і прапанаваў дадаць unique constraints. Сапраўды, наўрад ці арганізацыя можа мець 2 primary дамены.Былі і іншыя парады, з якіх штосьці мела сэнс а штосьці не. Як і з любым іншым ШІ, трэба ўсё пераправяраць, але пачатак уражвае 👍.Як яшчэ на вашую думку Copilot можа дапамагчы у кантэксце баз даных?
👁 377 24-08-07 06:21
Нядаўна былі апублікаваныя вынікі апытанкі StackOverflow 2024. Вось, што я для сябе адзначыў у гэтым годзе.1. Парытэт сярод Cloud platforms не змяняецца, і яны становяцца ўсё больш падобнымі адно на адно ў сваіх прапановах. Так, AWS усё яшчэ мае значную перавагу ў распаўсюджанасці сярод распрацоўшчыкаў: 48% супраць 28% у Azure і 25% у GCP. Аднак усе тры гульцы паказваюць падобныя лічбы ў метрыцы admired, то бок тых, што ўжо папрацаваў з платформай і жадае працягваць: 63, 60 і 56 адсоткаў адпаведна. Інакш кажучы, распрацоўшчыкі схільныя прывязвацца да платформы, з якой яны працуюць.2. Бібліятэка jQuery з'яўляецца выдатным індыкатарам рынку. Працэнт яе распаўсюджанасці зніжаецца трэці год запар: 34% (2021), 28% (2022) і 22% (2023). Аднак у 2024 годзе ветэран нечакана захаваў свае пазіцыі (21,3%), што таксама можа сведчыць аб змяненні мыслення многіх кампаній у бок ашчаджэння сродкаў. Многія прыпынілі дзейнасць па пераходу на сучасныя рашэнні. З іншага боку, AI-хайп таксама моцна паўплываў на змену прыярытэтаў.3. Slack і Zoom прайграў бітву з Microsoft Teams. У гэтым годзе папулярнасць прадукту Microsoft сярод прафесійных распрацоўшчыкаў павялічылася да 56%, у той час як Slack і Zoom знізіліся да 49% і 40% адпаведна. Яшчэ два гады таму Slack быў першым. На мой погляд, Teams не з'яўляецца найлепшым прадуктам на рынку, але ён, відавочна, адпавядае стратэгіям ашчаджэння выдаткаў, пра якія я згадваў вышэй.А што вас зацікавіла ў справаздачы Stackoverflow?#stackoverflowsurvey #azure #aws #jquery #msteams
👁 384 24-08-01 07:26
Пасля землятрусу або буры прынята запытвацца ў знаёмых, ці ўсё добра. Апошнім часам я заўважыў, што рэгулярна пытаюся ў калег, як іх прадукты перажылі чарговы збой.У аўторак Azure сутыкнулася з масавай DDoS-атакай, якая прывяла да збою ў воблачных сэрвісах, такіх як Front Door, App Service, App Insights. Нават сам Azure Portal не адкрываўся. Гэты інцыдэнт з’яўляецца моцным напамінам пра непрадказальнасць кібератак і важнасць абароны нашых сістэмаў.Што варта зрабіць:1. Маніторынг: Аўтаматызаваны нагляд за сеткавым трафікам спрыяе ранняму выяўленню і, як след, хуткаму рэагаванню. Сістэма маніторынгу, якую мая каманда распрацавала для аднаго з нашых кліентаў, выявіла праблему значна раней, чым outage быў адлюстраваны на афіцыйнай старонцы Azure Health. Гэта дазволіла нам аператыўна апавясціць каманду падтрымкі.2. Планаванне ўстойлівасці (resiliency): Распрацаваць план рэагавання на інцыдэнты – файная ідэя. Яна забяспечыць бесперапыннасць бізнес працэсаў падчас крызісу. Azure Front Door, які пацярпеў ад інцыдэнту, з’яўляецца ключавым кампанентам многіх сеткавых архітэктур. Наяўнасць плана Б для такога сэрвісу дарагая, але жыццёва важная для некаторых бізнесаў.У сучасную лічбавую эпоху ніводная арганізацыя не застрахаваная ад кібератак. Што мы можам зрабіць - гэта прыярытызаваць кібербяспеку, каб абараніць нашыя сістэмы і захаваць давер кліентаў.Як вы ацэньваеце Майкрасофт у кантэксце апошніх здарэнняў?#resiliency #ddos #cybersecurity
👁 359 24-07-26 15:10
Верагодна вы так ці інакш чулі пра няўдалае абнаўленне агента CrowdStrike, які падкасіў дэвайсы Windows па ўсім свеце. Сёння я хачу засяродзіць вашую ўвагу на вельмі перспектыўнай фічы Experiments у Azure App Configuration, якая з’явілася ў рэжыме Preview і якая можа дапамагчы зменшыць шкоду ў выпадку няўдалых рэлізаў. Адметнай рысай фічы з’яўляецца тое, што гэта вынік супрацы Microsoft і невялікай кампаніі Split.io. У App Configuration вы можаце ствараць класічныя фіча флагі: то бок ці ўключаць нейкі функцыянал, ці адключаць яго. Інтэграцыя са Split, значна пашырае магчымасці Feature Flags. Цяпер можна рэлізіць паступова, напрыклад уключаць фічу для пэўнага % запытаў, ці калі ёсць патрэба уключыць некалькі варыянтаў фічы, і потым параўнаць іх performance (A/B тэставанне).Дарэчы, калі я кажу performance, то маю на ўвазе не толькі параўнанне хуткасці запытаў, але і рэакцыю карыстальнікаў. Напрыклад, на якую кнопку “Купіць” клікаюць болей – калі яна зялёная, белая, ці аранжавая? Ці можа яе варта схаваць у саб-меню? Адным словам, можна релізіць адразу некалькі варыянтаў і эксперыментаваць. Crowdstrike зацэніць 😉На мой погляд вельмі перспектыўная фіча для дамена e-commerce/retail, дзе для такіх эксперыментаў многія вынаходзяць свае колы. Ці бачыце вы карысць Experiments для сваіх кліентаў/праектаў?#appconfiguration #splitio #releasestrategy[Read me in ENG here]