Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка 📽️ Школа ві...
225 Охват/переглядів
2024-07-16 13:47
Повідомлення №1400
Адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка 📽️ Школа відэакантэнта ад Thompson Foundation у Варшаве Людзей ва ўзросце 18-25 гадоў, якія жадаюць навучыцца ствараць і прасоўваць відэакантэнт на платформах YouTube і Tikдаk, запрашаюць у Варшаву. У праграме навучання: аналіз рынку, вызначэнне мэты і аўдыторыі, стварэнне сцэнараў, структура гісторыі, асновы інтэрв'ю, тэхніка і праграмы для здымкі і мантажу.🗓️ Дэдлайн па заяўках: 🔥15 ліпеня да 00:00 (па Мінску). Школа пройдзе 6–10 жніўня.🎶 Майстар-клас «Голас як саматэрапія» Руся Шума запрашае на майстар-клас, прысвечаны ўплыву голасу на стан чалавека. Удзельнікі (-цы) даведаюцца пра тэрапеўтычны эфект спеву, гісторыю выкарыстання голасу, а таксама атрымаюць практычныя парады па паляпшэнні псіхічнага стану праз уласны голас. 🗓️ Дата правядзення – 16 ліпеня ў 18:30 (па Варшаве).🌿 Міні-курс «Усвядомленае і ўстойлівае мерапрыемства – ужо база!»Школа па ўстойлівай арганізацыі мерапрыемстваў Events For Future праводзіць курс, прысвечаны экалагічнай, сацыяльнай і эканамічнай устойлівасці ў арганізацыі мерапрыемстваў. Курс складаецца з 4 сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць даведацца пра асноўныя аспекты ўстойлівасці і атрымаць практычныя парады. 🗓️ Дэдлайн па заяўках – 18 ліпеня. Курс пройдзе 23 ліпеня – 1 жніўня.#адукацыя