Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻
Додано 14 лип 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Кількість підписників: 673
Фото: 1,500
Відео: 25
Посилання: 1,130
Опис:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Джерело

Валанцёры Офіса 👍🏻 | Ведалі, што ў BYSOL ёсць акадэмія? Так, BYSOL Academy – гэта 5 курсаў ...

Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
360 Охват/переглядів 2024-07-20 09:39 Повідомлення №1414
Ведалі, што ў BYSOL ёсць акадэмія? Так, BYSOL Academy – гэта 5 курсаў для беларусаў і беларусак, якія хочуць ведаць і ўмець больш!Вось што вы можаце вывучаць анлайн і ў любы час – без сваіх персанальных дадзеных: 1️⃣ Персанальная бяспекаКурс асабліва карысны, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Каманда BYPOL расказвае, што рабіць пры затрыманні, як камунікаваць з адвакатам і бараніць свае правы пры пераследзе.2️⃣ Грамадзянская супольнасцьПраваабаронца Міхаіл Мацкевіч распавядае, як розныя людзі ўспрымаюць грамадзянскую супольнасць, якія яе асаблівасці ў Беларусі і якую яна можа адыграць у працэсах перамен.3️⃣ КібербяспекаКансультант па лічбавай бяспецы Мікалай Кванталіяні тлумачыць, як кіраваць паролямі, абыходзіць блакіроўкі сайтаў, захоўваць ананімнасць у сетцы і шыфраваць дадзеныя, каб абараняцца ад пагроз.4️⃣ Дызайн-мысленне“Шляхетны гусь” вядзе вас па шляху ад ідэі да прадукту. Гэта практычны курс, падчас якога вы даведаецеся, як аб'ядноўваць ідэі ў канцэпцыі, ствараць “персону карыстальніка” і будаваць прататыпы.5️⃣ Эканоміка. ПростаПрадпрымальнік Аляксандр Кныровіч расказвае пра ключавыя канцэпцыі і прынцыпы эканомікі. Вы даведаецеся, як яна працуе і як уплывае на жыццё грамадзян.З Беларусі адчыняйце сайт праз VPN і выдаляйце сляды з браўзера.