Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻
Додано 14 лип 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Кількість підписників: 673
Фото: 1,500
Відео: 25
Посилання: 1,130
Опис:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Джерело

Валанцёры Офіса 👍🏻 | Адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка 📽️ Школа ві...

Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
275 Охват/переглядів 2024-07-15 09:40 Повідомлення №1399
Адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка 📽️ Школа відэакантэнта ад Thompson Foundation у ВаршавеЛюдзей ва ўзросце 18-25 гадоў, якія жадаюць навучыцца ствараць і прасоўваць відэакантэнт на платформах YouTube і TikTok, запрашаюць у Варшаву. У праграме навучання: аналіз рынку, вызначэнне мэты і аўдыторыі, стварэнне сцэнараў, структура гісторыі, асновы інтэрв'ю, тэхніка і праграмы для здымкі і мантажу.🗓️ Дэдлайн па заяўках: 🔥15 ліпеня да 00:00 (па Мінску). Школа пройдзе 6–10 жніўня.🎶 Майстар-клас «Голас як саматэрапія» Руся Шума запрашае на майстар-клас, прысвечаны ўплыву голасу на стан чалавека. Удзельнікі (-цы) даведаюцца пра тэрапеўтычны эфект спеву, гісторыю выкарыстання голасу, а таксама атрымаюць практычныя парады па паляпшэнні псіхічнага стану праз уласны голас. 🗓️ Дата правядзення – 16 ліпеня ў 18:30 (па Варшаве).🌿 Міні-курс «Усвядомленае і ўстойлівае мерапрыемства – ужо база!» Школа па ўстойлівай арганізацыі мерапрыемстваў Events For Future праводзіць курс, прысвечаны экалагічнай, сацыяльнай і эканамічнай устойлівасці ў арганізацыі мерапрыемстваў. Курс складаецца з 4 сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць даведацца пра асноўныя аспекты ўстойлівасці і атрымаць практычныя парады. 🗓️ Дэдлайн па заяўках – 18 ліпеня. Курс пройдзе 23 ліпеня – 1 жніўня.#адукацыя