Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час◻️ Ціханоўская: чам...
309 Охват/переглядів
2024-07-13 06:30
Повідомлення №1398
#Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час◻️ Ціханоўская: чаму ЕС уводзіць абмежаванні супраць беларусаў (-к)У інтэрв’ю “Люстэрку” нацыянальная лідарка патлумачыла, чаму ЕС уводзіць новыя абмежаванні, што робяць дэмсілы, каб іх прадухіліць, і што можа рабіць кожны і кожная ў гэтым кірунку.◻️ Хоміч і Стрыжак: вызваленне палітвязняўАдзін з кіраўнікоў фонду BySol, праваабаронца Андрэй Стрыжак і сузаснавальніца Асацыяцыі родных і колішніх палітвязняў Тацяна Хоміч на “Свабодзе Premium” распавялі, што вядома пра вызваленых палітзняволеных і чаму некаторыя палітвязні адмовіліся ад умоваў вызвалення.◻️ Кавалеўскі: Кабінет і будучыя праектыБылы прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі на “Еўрарадыё” распавёў, чаму сышоў з Кабінета, чым будзе займацца цяпер і што будзе з праектам пашпарта Новай Беларусі і іншымі ініцыятывамі. ◻️ Кудзько: НАТА і БеларусьВіцэ-прэзідэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько на “Свабодзе Premium” абмеркавала патэнцыйнае партнёрства НАТА і Беларусі і наступствы цяперашняга саміту арганізацыі, у дэкларацыі якога згадваецца Беларусь. ◻️ Купрэйчык: пытанні бяспекіПрадстаўнік “Белпола” Матвей Купрэйчык на “Белсаце” пракаментаваў апошнія навіны наконт магчымых аперацый рэжыма на тэрыторыі ЕС і расказаў, як спецслужбоўцы трапляюць туды і пагражаюць беларусам (-кам).◻️ "Мне таксама не падабаецца": санкцыі і іх мэтыНа шоу Яўгеніі Сугак "Мне таксама не падабаецца" журналіст Ігар Кулей і палітолаг Андрэй Ягораў абмеркавалі, чаму Польшча, Літва і Латвія ўводзяць абмежаванні на мяжы і які эфект яны могуць (і ці могуць) мець на паводзіны рэжыма.