Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Додано 14 лип 2024

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

@techleadby
Кількість підписників: 1 786
Фото: 1,190
Відео: 130
Посилання: 605
Опис:
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Джерело

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі | Ілан Маск запусьціў «Грокіпэдыю» — альтэрнатыву «Вікіпэдыі»Мільярдэр І...

Логотип телеграм спільноти - Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі @techleadby
1 320 Охват/переглядів 2025-10-28 09:52 Повідомлення №1427
Ілан Маск запусьціў «Грокіпэдыю» — альтэрнатыву «Вікіпэдыі»Мільярдэр Ілан Маск запусьціў новую анлайн-энцыкляпэдыю Grokipedia, распрацаваную яго кампаніяй xAI. Маск сьцвярджае, што яна павінна быць лепшай за «Вікіпэдыю», бо яе мэта — «праўда, толькі праўда і нічога, акрамя праўды».Цяпер у «Грокіпэдыі» даступна больш за 800 тысяч англамоўных артыкулаў. Пры гэтым стартавая старонка выглядае як звычайны пошукавы радок, а афармленьне артыкулаў вельмі падобнае на «Вікіпэдыю». Сьцвярджаецца, што факты для артыкулаў правяраў распрацаваны xAI чат-бот Grok. Аднак гэта спрэчная ідэя, бо ШІ-боты часта бываюць заўважаныя за выдумляньнем ілжывых фактаў.Нягледзячы на тое, што праект мае быць альтэрнатывай, частка яго кантэнту, відавочна, была скапіявана зь «Вікіпэдыі». На некаторых старонках ёсьць прыпіска, што матэрыял адаптаваны зь «Вікіпэдыі».Хоць «Вікіпэдыя» дазваляе любому рэдагаваць артыкулы, у «Грокіпэдыі», імаверна, гэта немагчыма. Кнопка рэдагаваньня была знойдзена толькі на некалькіх старонках, але пры націсканьні на яе паказваецца толькі гісторыя правак без магчымасьці ўнесьці свае.Акрамя таго, выглядае на тое, што новая энцыкляпэдыя зусім ня мае малюнкаў — толькі тэкст. Прынамсі, мы ня здолелі знайсьці артыкулы з малюнкамі. 👍 Падтрымаць Tech Lead