Джерело
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі | OpenAI запускае «забойцу сацсетак» — ChatGPT PulseКампанія прэзэнтавал...
1 590 Охват/переглядів
2025-09-26 10:45
Повідомлення №1423
OpenAI запускае «забойцу сацсетак» — ChatGPT PulseКампанія прэзэнтавала новую функцыю чат-бота Pulse, якая будзе фармаваць для карыстальнікаў пэрсаналізаваныя ранішнія дайджэсты. Функцыя пакуль даступная для падпісантаў ChatGPTPro коштам $200 за месяц, але ў будучыні павінна стаць даступнай і больш шырокай аўдыторыі.Сэрвіс будзе працаваць, пакуль чалавек сьпіць. Сыстэма зьбірае падборку зь пяці-дзесяці кароткіх зводак, якія можна прагледзець адразу пасьля абуджэньня. Чат-бот фармуе «карткі» з тэкстам і ілюстрацыямі, якія можна адкрыць для падрабязнае справаздачы ці ўдакладніць дэталі проста ў дыялёгу з ChatGPT.Тэмы могуць быць як агульнымі — напрыклад, навіны, — так і пэрсаналізаванымі. Pulse выкарыстоўвае падключаныя сэрвісы кшталту Google Calendar і Gmail, каб скласьці расклад ці вылучыць важныя лісты, а таксама абапіраецца на памяць ChatGPT для ўліку інтарэсаў і перавагаў карыстальніка.Асаблівасьцю прадукту зьяўляецца абмежаванасьць у часе: пасьля некалькіх картак Pulse завяршае падборку паведамленьнем «На сёньня ўсё». Гэта прынцыпова адрозьнівае сэрвіс ад бясконцае стужкі папулярных сацсетак. Такім чынам кампанія імкнецца замацаваць звычку пачынаць дзень менавіта з ChatGPT, а не з сацсетак ці навінавых аплікацый.📱 Падтрымаць Tech Lead