Джерело
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі | Nike паказала красоўкі з маторамNike прэзэнтавала прататып Project Amp...
749 Охват/переглядів
2025-11-09 13:35
Повідомлення №1436
Nike паказала красоўкі з маторамNike прэзэнтавала прататып Project Amplify — першы абутак брэнду з убудаванай сыстэмаю маторнае падтрымкі. Калі сказаць зусім проста — гэта як электраровар, толькі электраабутак. У падэшве схаваны матор, а сілкаваньне ідзе ад батарэі ў невялікім бранзалеце на назе.Праект ужо пратэставаны больш як чатырма сотнямі ўдзельнікаў, якія прайшлі ў розных вэрсіях прылады 2,4 мільёна крокаў. Паводле Nike, прылада дапамагае ісьці ці бегчы лягчэй, асабліва ў гару. Людзі параўноўвалі адчуваньні з «пад’ёмам на эскалятары, які трошкі дапамагае», а некаторыя адзначалі, што бег (ці хада) пад гару з гэтай прыладай адчуваецца амаль як па роўнай дарозе.Відаць, найбольш карыснай прылада будзе для аматараў хайкінгу, а таксама для старых людзей і тых, хто мае праблемы з здароўем.Project Amplify — толькі адна частка вялікае трансфармацыі. Nike абвясьціла пра стварэньне новага «рухавіка інавацыяў», які аб’ядноўвае каманды інавацыяў і дызайну для брэндаў Nike, Jordan і Converse пад адным дахам. Мэта — хутчэй ствараць прарыўныя прадукты. Сярод першых плятформаў гэтага абноўленага падыходу — разам з Project Amplify — таксама нэўра-абутак Nike Mind, куртка Therma-FIT Air Milano і тэхналёгія Aero-FIT для адзеньня з палепшанай вэнтыляцыяй.Так што чакаем часу, калі батарэйку трэба будзе зараджаць ня толькі ў тэлефоне, але і ў адзеньні.👕 Падтрымаць Tech Lead