Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻
Added 14 Jul 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Number of subscribers: 673
Photos: 1,500
Videos: 25
Links: 1,130
Description:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Source

Валанцёры Офіса 👍🏻 | Глядзіце, якія ёсць дзве новыя крутыя магчымасці для беларусаў і белар...

Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
363 Views/Reach 2024-08-01 07:52 Message №1427
Глядзіце, якія ёсць дзве новыя крутыя магчымасці для беларусаў і беларусак у ЕС! ⬇️🇪🇺 Гадавая стажыроўка ў Еўрапейскім фондзе ў падтрымку дэмакратыіEuropean Endowment for Democracy у Бруселі на год шукае стажора (-ку) ў грантавы аддзел (рэгіён Усходняга партнёрства). Трэба будзе дапамагаць у падрыхтоўцы дакументацыі, правяраць фінансавыя справаздачы і выконваць іншыя адміністрацыйныя задачы. Запрашаюць на стажыроўку цяперашніх студэнтаў (-к) універсітэтаў па-за ЕС і або выпускнікоў (-ц) апошніх 2 гадоў. Стажор (-ка) будзе атрымліваць каля 1900 еўра ў месяц📅 Заяўкі прымаюцца да 18 жніўня.🇩🇪 Стыпендыяльная праграма „Hilde Domin-Programm“ ад DAADПраграма падтрымлівае студэнтаў і дактарантаў (-к), якім у краіне паходжання фармальна альбо фактычна адмаўляюць у праве на адукацыю, і дае магчымасць пачаць альбо працягнуць навучанне ў Нямеччыне. Для ўдзелу трэба, каб апошні свой дыплом вы атрымалі не больш чым два гады таму. Зараз ідзе набор на зімовы семестр 2025/2026 года.📅 Заяўкі прымаюцца да 1 верасня.#адукацыя