Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻
Added 14 Jul 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Number of subscribers: 673
Photos: 1,500
Videos: 25
Links: 1,130
Description:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Source

Валанцёры Офіса 👍🏻 | II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі: каардынацыя, падтрымка, дзея...

Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
212 Views/Reach 2025-08-28 11:48 Message №1761
II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі: каардынацыя, падтрымка, дзеяннеНа 27 жніўня 2025 года згодна са звесткамі праваабаронцаў у Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1335 чалавек.Кангрэс #WithoutJustCause — гэта двухдзённая сустрэча арганізацыяў, ініцыятываў, палітзняволеных і іх сем'яў, праваабаронцаў, актывістаў і актывістак. Два дні, два гарады з адной мэтай — сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем'яў. 26 верасня, Варшава. Першы дзень Кангрэса будзе прысвечаны: – агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;– новым тэндэнцыям у палітычных рэпрэсіях супраць беларусаў і беларусак;– працы палітычных структураў па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных. 28 верасня, Познань. Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для сустрэч, агучвання ідэй і праблем, дамаўлення і пошуку рашэнняў:– кірмаш ініцыятываў — прастора, дзе кожная арганізацыя або ініцыятыва, якая дапамагае палітзняволеным, можа прадставіць сваю працу;– выступы-прэзентацыі профільных арганізацыяў і ініцыятываў;– дыскусіі ў фармаце FishBowl.Праграма Кангрэса будзе апублікаваная бліжэй да мерапрыемства.Як далучыцца? – рэгістрацыя на Кангрэс; – заяўка на ўдзел у кірмашы ці выступ-прэзентацыю;– акрэдытацыя для медыя.Мерапрыемства арганізаванае Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі пры падтрымцы фонду Rosa Luxemburg Stiftung.