Source
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Перамовы наконт вызвалення палітвязняў, Канферэнцыя Новая Беларусь. Шт...
259 Views/Reach
2025-07-28 14:13
Message №1736
Перамовы наконт вызвалення палітвязняў, Канферэнцыя Новая Беларусь. Што абмяркоўвалі ў дэмакратычнай супольнасці на мінулым тыдні? 📌 Ціханоўская: міжнародны ціск, агенты ў дэмсілах, вызваленне мужа Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю украінскай журналістцы Алесі Бацман патлумачыла, чаму рэжым у Беларусі не дзейнічае самастойна, і пракаментавала, што мог перадаць праз Келага Трампу. Таксама яна распавяла, як Сяргей ацаніў змены за 5 гадоў.📌 Лябедзька: Канферэнцыя Новая БеларусьДарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька на «Еўрарадыё» зрабіў заяву наконт свайго палітзняволенага сына. Ён таксама выказаўся наконт перамоваў з рэжымам і распавёў, чаго чакаць ад Канферэнцыі Новая Беларусь.📌 Шчытцова: пратэсты, адукацыя і шлях да ЕўропыШто засталося ад рэвалюцыі 2020-га і як дэманстрацыя сілы рэжыма пераўтвараецца ў слабасць? Філосафка Таццяна Шчытцова патлумачыла ў інтэрв'ю «жыццё-маліна», чаму думкі Ігната Абдзіраловіча актуальныя дагэтуль і што рабіць, пакуль чакаем пераменаў.📌 Карней: турма, эміграцыя і аднаўленнеЭкс-палітвязень Ігар Карней у размове на «Еўрарадыё» расказаў, як выглядае рэальнасць у калоніі і як ён аднаўляецца пасля вызвалення. Ён таксама расказаў, ці ўплывае статус палітвязня на становішча чалавека ў калоніі, і дадаў, што многія з палітзняволеных, якіх ён сустракаў за кратамі, не маюць адпаведнага прызнання. 📌 Сідорская, Гліннік і іншыя: рэакцыя на кейс СтрыжакаЦі мусіць Андрэй Стрыжак пакінуць пасаду пасля выкрыцця кейсаў харасмэнту? Ці працуе інстытут рэпутацыі ў дэмакратычных структурах? У эфіры Ірына Сідорская, Святлана Мацкевіч, Ганна Маціеўская, Аляксандр Кныровіч, Стася Гліннік і іншыя абмеркавалі, як на скандал рэагуе грамадзянская супольнасць.📌 Матуляк і Міцкевіч: кейс Стрыжака — ці магчыма аднаўленне даверу?Дырэктарка Еўрапейскага інстытуту сучаснай псіхатэрапіі Ганна Матуляк і прадстаўніца Кабінета па гендарнай роўнасці Юлія Міцкевіч ў эфіры «Свабоды» абмеркавалі, чаму справа Стрыжака – гэта не «памылка асобы», а сістэмная праблема гвалту і недахопу культуры працы ў трэцім сектары.📌 Лойка і Роўда: эканоміка, спецслужбы і санкцыіЖурналісткі Вольга Лойка і Наста Роўда ў шоу «ТОК» прааналізавалі кейс Машэнскага, псіхалогію беларускага вялікага бізнесу, сваркі паміж рознымі суб'ектамі дэмсіл, дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі і іншыя пытанні.📌 Купрэйчык: санкцыі, архівы КДБ і пашпарт Новай БеларусіМацвей Купрэйчык з BELPOL расказаў на «Еўрарадыё» пра ролю арганізацыі у зборы даных і атрыманні інсайдаў з Беларусі. Ён таксама распавёў пра працу па санкцыйных спісах і падзяліўся меркаваннем наконт стратэгіі вызвалення палітвязняў.#што_кажуць_дэмсілы