Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻
Added 14 Jul 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Number of subscribers: 673
Photos: 1,500
Videos: 25
Links: 1,130
Description:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Source

Валанцёры Офіса 👍🏻 | FreeForPeace: валанцёрская прыгода ў Германіі з фокусам на мір, прырод...

Telegram community logo - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
359 Views/Reach 2025-07-02 09:05 Message №1722
🌿 FreeForPeace: валанцёрская прыгода ў Германіі з фокусам на мір, прыроду і супольнасць!Хочаце незвычайны досвед пад адкрытым небам, дзе вы можаце зрабіць свой унёсак у захаванне прыроды і паразважаць пра каштоўнасці мірнага грамадства? Далучайцеся да валанцёрскай праграмы FreeForPeace у рамках Еўрапейскага корпусу салідарнасці!🛶 Што вас чакае?— Здымкі дакументальнага фільма на тэму артыкула 3 Канстытуцыі ЕС (мір, каштоўнасці, дабрабыт).— Водны паход на плыце і каяках па рацэ Эльба.— Аднаўленне прыроднага парка і стварэнне хаткі на дрэве.— Вандроўкі і вывучэнне розных ландшафтаў Германіі.🛏 Умовы пражывання:— Жыць будзеце ў намётах, на матрацах, у невялікіх памяшканнях.— Гатаваць ежу давядзецца камандай.— Магчымыя абмежаванні з інтэрнэтам.🛠 Падчас паездак вы навучыцеся кіраванню праектамі, а таксама навыкам дакументалістыкі.📅 Калі: 1–22 верасня📍 Дзе: Германія🧍‍♀️ Каго шукаюць: матываваных маладых людзей (у т.л. з Беларусі), гатовых да жыцця з заплечнікам, у спальных мяхах і простых умовах. Па правілах Еўрапейскага корпуса салідарнасці — ва ўзросце да 30 гадоў.🔗 Дэталі і падача.#валанцёрства #магчымасці